Вiншаваннi прайграушым
1 верасня, Барысаў, гарадскі стадыён, 3500 гледачоў, суддзя – А.Сарока (Смалявічы), БАТЭ Барысаў – “Тарпеда-БелАЗ” – 2:0. Галы: 55 хв., Панкавец – 1:0 (аўтагол), 70 хв., Бага – 2:0.
“Тарпеда-БелАЗ”: Хамутоўскі, Міняна (76 хв., Сучкоў), Панкавец, Селява, Глеб (61 хв., П.Платонаў), Шчагрыковіч, Яцкевіч, Ерхан, Васькоў (68 хв., Лявіцкі), Казанцаў, Мельнік.
Амаль адразу пасля фінальнага свістка арбітра, зафіксаваўшага перамогу барысаўчан, радавацца пачалі тарпедаўцы, больш за тое, менавіта гаспадары віншавалі сваіх сапернікаў. Можа нехта і здзівіўся такой акалічнасці, але большасць усё зразумела адразу. Нягледзячы на паражэнне, жодзінцы захавалі за сабой шостае месца, а гэта азначае, што на другім этапе чэмпіянату наша каманда тра-піла ў першую шасцёрку і працягне барацьбу за медалі. Гэта стала магчыма пасля таго, як у Бабруйску мазырская “Славія” здолела згуляць унічыю з “Белшынай” – 2:2. Аўтазаводцы ў выніку набралі аднолькавую колькосць ачкоў з бабруйчанамі – па 28, але па выніках асабістых сустрэч (0:1, 3:1) нашы землякі размясціліся ў табліцы вышэй.
Што датычыцца непасрэдна матча з барысаўчанамі, то ”чорна-белыя” пачалі яго вельмі актыўна. Ужо на другой хвіліне пасля ўдару галавой Яцкевіча Гарбуноў нагой выбіў мяч з самой лініі варот. Наогул, першы тайм выдаўся ў цэлым роўным. На атакі гаспадароў аўтазаводцы адказвалі не менш вострымі контрвыпадамі. Паступова барысаўчане здолелі адшукаць слабыя месцы ў абароне жодзінцаў на флангах, але скарыстацца імі да перапынку не здолелі. Даволі істотную дапамогу тарпедаўцам аказваў унушальны жодзінскі дэсант на трыбунах.
Другі тайм каманды пачалі пры ўключаным электраасвятленні і пачаўшымся дажджы. На жаль, нашы землякі правялі другую палову значна слабей. Што стала таму прычынай, застаецца толькі здагадвацца: ці на нашых гульцоў так паўплывала навіна аб тым, што мазыране пасля першых сарака пяці хвілін вядуць у ліку – 2:0, ці штосьці іншае, але факт застаецца фактам – на поле гаспадарыла БАТЭ. А так дзе тонка, там ірвецца. Розыгрыш штрафного ля варот Хамутоўскага прывёў да сумятіцы ў штрафной пляцоўцы, і Аляксей Панкавец, жадаючы разрадзіць сітуацыю, галавой накіраваў мяч… у “дзявятку” ўласнай рамкі. Забіты мяч прыдаў яшчэ больш упэўненасці барысаўчанам і яны павялічылі націск. Неўзабаве прастрэл з левага фланга замкнуў Дзмітрый Бага. На жаль, не здолелі выправіць сітуацыю і замены ў складзе аўтазаводцаў. Значна больш усіх прыхіль-нікаў жодзінцаў у гэтыя хвіліны хвалявалі навіны з Бабруйска. І вось калі там прагучаў фінальны свісток, зафіксаваўшы нічыйны лік, усе выдыхнулі з палёгкай. А што датычыцца выніку матча ў Барысаве, то тут усё зразумела – перамог мацнейшы.
Табліца па выніках першага этапа чэмпіянату выглядае наступным чынам:
Дубліруючы склад “Тарпеда-БелАЗ” свой матч таксама прайгралі – 1:4 (Гёзалян).
Цяпер у чэмпіянаце адбудзецца невялікі перапынак, звязаны з матчамі зборных, ну а сваю наступную гульню аўтазаводцы правядуць 14 верасня ў Салігорску супраць мясцовага “Шахцёра”.
Сяргей Пузанкевіч
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Жодино
Молодые жодинцы пополнили ряды БРСМ
Хотите узнать больше? В рамках празднования Дня народного единства сегодня пополнились ряды общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодёжи». Среди
Сосны на радость горожанам: в парке появилась аллея всенародного единства
Хотите узнать больше? В Жодино уже становится доброй традицией накануне самого молодого государственного праздника – Дня народного единства – общими силами благоустраивать
Выведали, будто жодинские медики готовятся к встрече с COVID-19
Хотите узнать больше? По прогнозам медиков, новая волна COVID-19 должна была начаться в сентябре, и прогнозы себя оправдали. Несмотря на то, что система здравоохранения
Мама пятерых сыновей, жодинка Любовь Корбань, удостоена Ордена Матери
Хотите узнать больше? 14 сентября во Дворце Республики председатель Минского облисполкома Александр Турчин вручил Ордена Матери 54 многодетным мамам из 17 регионов Минской
Бизнес с ароматом арабики или… Будто жодинец опамятовался на семинар с бизнес-идеей, а ныне она воплощается в жизнь
Хотите узнать больше? Как найти любимое дело, да еще и заработать на нем? Этим вопросом задаются многие. Ведь, как говорится, преврати хобби в бизнес – и тебе никогда в
Что возникнет в восьмом?
Хотите узнать больше? На минувшей неделе на сайте Жодинского городского исполнительного комитета стартовал соцопрос горожан. Тему выбрали актуальную: что хотели бы видеть
Близ сотни запасников участвовало в военных сборах в Жодино
Хотите узнать больше? Буквально все знают о весенней и осенней отправках молодого пополнения в армию. Гораздо меньшее число горожан извещено о призыве на военные сборы,
Жодинец пробовал купить снадобье по липовым документам
Хотите узнать больше? На минувшей неделе один предприимчивый жодинец хотел купить в аптеке определенное лекарственное средство и предоставил провизору поддельный документ
Лучшие компанииp
VIP Сауна " DorShada " (ДорШада)
- Телефон: +375(44)777-60-00
- Адрес: Жодино, ул. Тихая 16
- Время работы: круглосуточно
Объявления
Уютная однокомнатная квартира на сутки,...
50 бел.руб.
16:08, 19.09.2022Водители В,ВС, СЕ. Вахта
1 400 бел.руб.
12:23, 22.07.2022Тротуарная Плитка Укладка от 50 м2 Жодин...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022ОТДЕЛКА ДОМОВ-БАНЬ ДЕРЕВОМ(вагонка-блокх...
0 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Квартира на сутки ,посуточная аренда ква...
50 бел.руб.
09:32, 03.03.2022О Жодино
Интересная Беларусь
Почему в Беларуси сокращается количество студентов?
Подробнее Демографическая ситуация в Беларуси не может не сказываться на количестве студентов. В Минобразования не говорят о том, что поступить в вуз будет сложнее, но предупреждают, что со временем станут


