Гаспадыня Кіска
Больш за месяц Пятрок не наведваў свой летнік на вёсцы, бо з наступленнем зімы прыхварэў, і дактары паклалі ў бальніцу.
На летніку засталася кошка Кіска за гаспадыню. Адкуль яна прыбілася, ніхто не ведае. Але тады жыў у дзеда з бабуляй шасцігадовы ўнук, якому спадабалася ліслівая кошка. Ён і мянушку даў ёй. Калі садзіліся да стала, Кіска заўсёды тут. Ласчылася, пакуль хто–небудзь не кідаў кусочак смакаты.
Кіска вельмі любіла з унукам хадзіць на рыбалку. Дзед вучыў малога лавіць рыбу кашалём, у які звычайна восенню збіраюць бульбу. Прыставіць кашэль да берага, патопча нагой — падымай. Калі рыбкі былі маленькімі, іх атрымлівала Кіска. Вялі-кую рыбу салілі і вешалі сушыцца ў гаражы. За лета кошка адкармілася, шэрстка стала бліскучай.
Няўзгоды прыйшлі з пачаткам зімы. Нечакана ўнука забралі бацькі ў вялікі горад. Дзед з’ехаў з летніку. Бывала, што ён ад’язджаў раней. Усякі раз Кіска праводзіла яго аўтамабіль і чакала, калі дзед вернецца. Але на гэты раз дзед не вяртаўся.
Наступалі халодныя дні і ночы, трэба было шукаць цяпло. Яшчэ больш мучыў голад. Бедалага пайшла па вуліцы ў канец вёскі. Але жанчына з крайняй хаты, убачыўшы Кіску, шпурнула ў яе палку. Давялося вяртацца на стаўшае сваім падвор’е.
Яна абышла вакол дома. З гаража чуўся пах вялянай рыбы. Аббегла гараж, выглядаючы, як можна трапіць туды. Вось зверху на вуглу ёсць шчыліна. Калі падняцца па дрэву, пасля па галіне, то можна паспрабаваць праціснуцца ў гэтую шчыліну.
Кіска напружылася і, калі галіна хіснулася ўверх, прыгнула. Гэта быў не звычайны прыжок, а палёт, у які Кіска ўклала ўсё сваё майстэрства і сілу: пярэднія лапкі выцягнула ўперад, вушкі прыціснула да галавы і паляцела. Вострыя кіпцікі зачапіліся за драўляную бэльку, і Кіска праціснулася ў шчыліну.
Ад смачнага паху закружылася галава. З добры дзясятак нізак розных памераў рыбін былі падвешаны над сталом на тонкай жэрдачцы.
Пятрок хваляваўся за Кіску, асабліва ў марозныя дні. Папрасіць, каб хто пакар-міў, – не паспеў. Таму, вярнуўшыся з бальніцы дадому, у першы дзень паехаў праведаць лецішча. Старой казаў, што бульбы, гуркоў у слоіках, капусты ды іншага прывязе. Ён не хацеў прызнавацца, што цягнула яго на лецішча хваляванне за Кіску. Прызнайся, і жонка не адпусціць, будзе гаварыць, што сваё здароўе даражэй, а Кіску чорт не возьме.
З добрым куском лівер-най каўбасы ён прыехаў на лецішча. Не дакапаў снег да дзвярэй хаты, як з-за вугла гаража з’явілася Кіска. Яна была схуднеўшая, цёрлася аб ногі, задзірала галаву ўверх, заглядаючы ў вочы, і жалобна мяўкала. Пятрок разумеў, што Кіска гаварыла яму: «Навошта адну аставіў?» І на душы было кепска. «Хадзем у хату, я прывёз табе смачнага», – сказаў ён.
Першыя два кусочкі Кіска прагна з’ела, а потым падняла галаву да гаспадара і нешта зноў замяўкала. «Еш, еш», – супакойваў яе Пятрок, але Кіска ўзяла ў зубы кусочак і шмыгнула вон з сенцаў. Яна пабегла за вугал гаража.
Дзед узяў ключ ад гаража, расчыніў дзверы і ўбачыў, як шэры камячок спрытна схаваўся ў картонную каробку з пад камп’ютара. Кіска цёрлася аб ногі Пятра і аб нечым мяўкала. У каробцы двое малых кацянят стараліся падзяліць кусочак лівернай каўбасы.
Стары Пятрок узяў на рукі Кіску і пачаў гладзіць. «Маладзец, дваіх адна выгадавала. Цяпер жыць будзем, – гаварыў ён. – Вясна скора, з голаду не памром». І адпусціў Кіску на дол. Тая шмыгнула ў каробку.
Дамоў вяртаўся Пятрок з добрым настроем. У яго з’явілася гаспадарка, пра якую трэба клапаціцца. І гэтую цікавасць да жыцця яму дала Кіска.
Уладзімір Дамель
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Слуцка
В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда
Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к
В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин
Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...
Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД
Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...
В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей
Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и
Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера
Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича
Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников
Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.
«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»
Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг
Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе
Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Слуцк-Солигорск автобус
- Пригородные поезда
- Пассажирские поезда
- Карта Слуцка
- Карта Слуцкого района
- Карта-схема движения городских маршрутов
- Карта-схема движения пригородных маршрутов
Лучшие компании
Объявления
Специальные армейские кровати, прочные и...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Мебель из металлических профилей и эколо...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Металлические многоярусные кровати
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Аренда 2 комнатной квартиры
295 бел.руб.
09:00, 25.03.2022Пол дома в городе. Дом на две семьи
50 420 бел.руб.
07:22, 03.03.2022О Слуцке
Слуцк: что хотим к юбилею в 2016 году
Подробнее Пройдёт ещё пятилетие, и нашему Слуцку исполнится 900 лет. Сколько событий, сколько поколений…Конечно, есть города более древние. Но Слуцк – наш. И мы ...
Интересная Беларусь
ВОЗ о наступлении плато в Беларуси
Подробнее Коронавирусная инфекция в последнее время связана с плато. Привычно считать, что этот термин означает, что количество новых случаев практически не растет. Но плато также означает и ежедневное

