Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дабром на дабро

У маім недалёкім  дзяцінстве зімы былі вельмі халодныя і снежныя. Ад  марозу нават бярвенні ў хатах патрэсківалі, а снегу выпадала амаль што па самую страху. Бывала так замяце, што гаспадару прыходзілася, адчыніўшы сенцы, прабірацца з рыдлёўкай праз гурбу снегу да вуліцы, дзе ўжо з ранку трактар-гусянічнік прабіваў тунэль у снезе.
На двары стаялі першыя дні сакавіка 1961 года.  Вясна днём успупала ў свае правы, але бліжэй да вечара мачыха-зіма  імкнулася зрабіць сваю ледзяную справу.
Усю ноч, а гэта было якраз перед жаночым святам, 5 ці 6 сакавіка, мяла завіруха. Пад раніцу яна сціхла, але прыціснуў мароз. Пачало світаць. Мая  бабуля Настуся завіхалася каля печы, бразгаючы заслонай, ставіла чыгуны з бульбай, смажыла сала для сачанкі.

Раптам пачуўся стук у акно, размалёванае Дзедам Марозам зімовымі кветкамі. «Каго там нясе ў такое надвор’е, – прабурчала бабка і пайшла адчыняць дзверы. – Божачкі, дзіцятка, ты ж зусім заледзянела, давай хутчэй заходзь».

У хату ўварвалася зіма ў выглядзе клуба бялёсай пары. Прабегла па падлозе і, недабегшы да процілеглай сцяны, знікла.  Каля печы стаяла зусім маладая дзяўчына. Яна працягвала заледзянелыя рукі да агню, які весела патрэскваў і лізаў дровы ў пячы. Бабуля, зачыніўшы дзверы ў сенцах і хаце, пачала выгаворваць маладой жанчыне: «Што ж ты, мілая, так лёгка апранулася ды ў адным капрончыку, зіма ж яшчэ не адпусціла, яшчэ трошкі, дык і адубянела б зусім. Ай-ай-ай, моладзь. Пачакай трошкі, зараз мы цябе апранем».

Старая дастала пляшку першака і банку з малінавым варэннем. Прымусіла дзяўчыну скінуць з сябе цыгейкавую шубку і зняць капронавыя панчохі і пачала націраць яе ногі і падэшвы самагонкай, а потым наліла паўстакана і прымусіла выпіць. Дзяўчына паслухмяна выпіла, заеўшы агурком, шматком сала з хлебам. Бабка ахінула дзяўчыну доўгім бацькавым кажухом і напаіла яе гарбатай.

Мы тады жылі з бабуляй удваіх. Бацькі па вярбоўцы паехалі на  цаліну. А Валянціна Пятроўна, малады доктар местачковай бальніцы (гэта была яна),  крыху ачуняла ад холаду і вельмі дзякавала бабулю за сваё выратаванне.

Яна па сваіх справах была ў горадзе, пераначавала  ў сяброўкі, а раніцаю выехала на працу на аўтобусе. З-за снежных заносаў аўтобус не змог прабіцца да вёскі, і прыйшлося ісці пешшу больш за тры кіламетры па замеценай дарозе. А мароз усё крапчэў ды крапчэў, і каб не бабкіна хата, якая стаяла першая, і не яе «лекі», то магла б здарыцца вялікая бяда.

Здарылася так, што праз тры гады, будучы ўжо загадчыцай Амговіцкай бальніцай,   Валянціна Пятроўна выратавала ад смерці майго малодшага брата.
Снежнай зімой хуткая дапамога не змагла дабрацца  да вёскі, і Валянціна Пятроўна сама зрабіла аперацыю. Нават дала сваю кроў, а група ў абодвух аказалася рэдкая – чацвертая.

Вось так дабро, калісьці зробленае  бабай Насцяй, вярнулася да яе ўнука.  Яно не забываецца, а вяртаецца да нас з ліхвою.

Мікола Корань
Слуцк

Дабром на дабро

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слуцка

В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда

Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к

В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин

Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...

Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД

Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...

В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей

Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и

Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера

Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича

Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников

Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.

«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»

Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг

Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе

Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...