Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Не капай яму бліжняму

Шасцімесячныя курсы масажыстаў падыходзілі да завяршэння. Курсанты  паступова адпрацоўвалі методыкі масажу. Галіна Фёдараўна – выкладчыца па масажу, доктар мануальнай тэрапіі і белай магіі – вырашыла пазнаёміць сваіх слухачоў курса з таямніцамі белай магіі і выпадкамі лячэння са сваёй практыкі. Аўдыторыя ўважліва слухала, і раптам адна з дзяўчынак устала з-за стала і са слязамі на вачах паведала сваю гісторыю.
Апошнім часам, а гэта цягнецца ўжо з год  пасля смерці бабулі, на іхнім падвор’і не вядзецца ніводная  жывёліна. То парасяты падохнуць, то трусы захварэюць. Нават  куры і тыя не вядуцца. Галіна Фёдараўна падазвала дзяўчыну да сябе, дастала з сумкі прыстасаванне ў выглядзе рамкі з меднага дроту і зрабіла некалькі рухаў вакол дзяўчыны. Рамка закруцілася, быццам бы да яе быў падключаны рухавічок. «Так, усё ясна, – сказала яна. – Але ж ты не ўсё сказала, на вашым двары бегае шмат катоў». – «Так, –  падцвердзіла дзяўчына. – Адны толькі каты і вядуцца». — «Ну што ж, паспрабуем табе дапамагчы, толькі мне патрэбны тры памочнікі  з моцнай і  добрай энергетыкай». Яна прайшлася з рамкай па аўдыторыі і вызначыла дзвюх маладых дзяўчын і дзяўчыну старэйшую за іх.
Пасля заняткаў дэлегацыя паехала да хаты, дзе жыла дзяўчына. Па двары гулялі некалькі катоў рознай масці. Галіна Фёдараўна размеркавала сваіх дабравольных памочнікаў у трохкутнік, а сама засталася ў яго сярэдзіне з рамкай у руках і расказала, што трэба рабіць.

Не капай яму бліжняму

Калі набліжаліся да хаты, то рамка пачынала круціцца як заведзеная, а адыходзілі ад хаты – рамка супакойвалася.  «Гэта ў хаце»,  – сказала выкладчыца. І дэлегацыя рушыла ў хату. Абышоўшы з рамкай усе пакоі, яна засярэдзіла ўвагу на печы. «Вось тут», – сказала Галіна Фёдараўна і папрасіла, каб прынеслі бярозавы галец. Узяўшы галец, яна пашоркала ў дымаходзе каміна. На прыпечак упалі два чорныя яйкі, пранізаныя вышывальнымі іголкамі.

Памочнікі здзіўлена паглядалі то на сваю выкладцыцу, то на тое, што вывалілася з каміна. «Спаліце гэта, а попел вынясіце на скрыжаванне роўна апоўначы – і ў вас усё наладзіцца, – сказала Галіна Фёдараўна. – І схадзіце ў царкву, памаліцеся і пастаўце свечку каля вобраза Міколы Цудатворцы».
Праз тры ці чатыры дні, калі ішлі апошнія лекцыі па тэорыі масажу, у аўдыторыю ўварваўся мужчына сярэдніх гадоў і з мацернымі словамі накінуўся на выкладчыцу. Гэта быў дзядзька той дзяўчыны, якая прасіла аб дапамозе.

Калі слухачы, а на курсах вучылася шмат студэнтаў з медвучылішча, вывелі раз’юшанага дзядзьку з аўдыторыі, дзяўчына паведаміла сямейную гісторыю. Перад смерцю бабка адпісала ўсю маёмасць дачцэ, а сыну нічога не дасталося. Той, па навучэнню жонкі, затаіўшы злосць на сястру, звярнуўся да вядзьмаркі, каб яна навяла чары на подвор’е сястры. І калі быў зроблены абрад звароту, то брату стала дрэнна: не мог нічога есці, усё выварочвала. Ён схуднеў.
Празнаўшы ад сястры, якая не вытрымала такой здрады ад брата і патэлефанавала яму, што быў зроблены абрад супраць яго і вядзьмаркі, мужчына і заявіўся ў аўдыторыю.
«Нічога, калі ён прызнаў сваю памылку, праз два-тры дні хвароба адыдзе ад яго», – сказала выкладчыца. І, сапраўды, пасля іспытаў, атрымліваючы пасведчанне аб заканчэнні курсаў масажыстаў, дзяў-чына паведаміла, што дзядзьку стала лепей.  Ён хадзіў у царкву да споведзі і маліўся, стоячы на каленях.
На падвор’і застаўся толькі адзін кот Рыжык і нават прыбіўся да двара маленькі сабачка і прыжыўся ў іх.

Потым людзі казалі, што тая вядзьмарка вельмі цяжка памірала. Мабыць, за грахі свае перад Богам і людзьмі. Цяжка захварэла, а потым і памерла дзядзькава  жонка, так і не пакаяўшыся за сваю злапомнасць.
Урэшце выцякае адсюль мараль: не капай яму бліжняму, бо тое ж вернецца да цябе.

Мікола Корань

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слуцка

В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда

Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к

В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин

Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...

Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД

Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...

В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей

Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и

Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера

Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича

Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников

Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.

«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»

Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг

Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе

Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...