Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Першы» Новы год

Дзяцінства — прыемная пара! Пара каляровых сноў і самых фантастычных мараў. Ніякіх клопатаў, турбот — ёсць бацькі, якія адказваюць за цябе і ахоўваюць ад небяспек знешняга міру. Але ў жыцці  дзіцяці настае час, калі яно хоча стаць хоць трошачкі больш самастойным. Мы адмаўляемся ад дзённага сну, супраць любімага мамінага колкага світара, жадаем быць сцюардэсамі, а не доктаркамі, і гэтак далей. Усё калісьці адбываецца  ўпершыню.
Новы год – чаканне вялікага цуда для кожнага дзіцяці, ды і для дарослага, што тут гаварыць. Я не была выключэннем. Кладзешся вечарам у ложак з прыемнай думкаю, што раніцай пад прыгажуняй-елкай будзе ляжаць доўгачаканны падарунак. Вельмі хочацца не класціся спаць усю ноч, сустрэць казачнага Дзеда Мароза, але бацькі за здаровы сон малой.
Нарэшце настаў такі ўзрост, калі я адчула сябе даволі сталай, каб не лажыцца адпачываць у святочную ноч, пакуль той самы Новы год не прыйдзе.

Сваё жаданне  я настойліва выказала бацькам, і, на маё здзіўленне, яны не былі супраць. Дзеда с сівой барадой і мяшком за плячыма я не разлічвала ўбачыць – комін у нашай кватэры не быў запланаваны, на жаль. Маім важкім аргументам было тое, што я хацела паслухаць, як прэзідэнт пад бой курантаў прамаўляе словы, віншуе ўсіх, ну і, канешне, мяне  асабіста.

Вечар быў цудоўны. Вялікі стол са святочнай вячэрай. Мае любімыя мандарынкі і шакаладныя цукеркі. Вялікая елка с шарыкамі, цацкамі і агеньчыкамі. Салюты, бенгальскія агні. Гульні з бацькамі, мора смеху і дзіцячага шчасця. Час праляцеў непрыкметна, і стомленасць падкрадалася мяккім цёплым катом. Да заветнай гадзіны заставалася ўсяго нічога – трыццаць хвілін. Цвёрда трымаўся юнак на дапросе, як казаў класік, але здрадніцкія вочы аніяк не хацелі гля-дзець і заплюшчваліся.   Я сказала бацьку: «Тата, я лягу трошкі пасплю, а як толькі прэзідэнт пачне гаварыць, ты мяне абавязкова пабудзі». Толькі прылегла — правалілася ў прыемную дрымоту. Праз паўгадзіны ўскокваю, гляджу: ужо светла на двары. Майму абурэнню не было краю: «Тата, чаму не пабудзіў мяне? Я ж так хацела паслухаць прэзідэнта!» – «Сонейка, я будзіў цябе». – «І што я адказала?» – «Ты перавярнулася на другі бок, сказала: «Добра, я заўтра паслухаю яго». – І заснула далей».

Вось так прайшоў мой «першы» Новы год, які стаў апошнім праспаным. Усе наступныя я сустрэла разам з бацькамі бадзёра.

Аскаліс, Слуцк

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слуцка

В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда

Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к

В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин

Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...

Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД

Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...

В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей

Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и

Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера

Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича

Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников

Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.

«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»

Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг

Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе

Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...