Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Адзін дзень з Анатолем Белым

З Анатолем Яўхімавічам Белым я пазнаёміўся ў 2003 годзе, калі з сябрам прыехаў у яго прыватны мастацкі музей, што ў Старых Дарогах. З таго часу мы часта сустракаліся. І кожная сустрэча ставіла перада мной пытанне: адкуль у гэтага чалавека такая любоў да Радзімы, яе гісторыі і людзей, такое прагнае імкненне да творчасці?
Адказ на яго я нечакана атрымаў цёплым летнім днём 2006 года. Анатоль Яўхімавіч зранку патэлефанаваў і запрасіў прыехаць да яго ў Старыя Дарогі.  Доўга не думаючы, паехаў на сваёй машыне.
Застаў яго за працай у музеі. Ён вельмі ўважліва штосьці разглядваў і рабіў запісы ў свой сшытак. Паставіўшы кропку,  Анатоль Яўхімавіч працягнуў руку і прапанаваў гарбату. За сталом дамовіліся пасля абеду паехаць у Слуцк, а цяпер у Глушу, на магілу знакамітага пісьменніка – Алеся  Адамовіча.

Адзін дзень з Анатолем Белым

Партрэт старшыні клуба “Спадчына” Анатоля Белага.


Ваяж у Глушу

Па дарозе Белы гаварыў пра Адамовіча і яго творчасць з захапленнем і  вялікай павагай. Я ж паведаміў яму, што ў 2005 годзе на імя кіраўніка Міншчыны Мікалая Дамашкевіча за подпісамі Уладзіміра Гілепа, старшыні Беларускага фонду культуры, Алеся Пашкевіча, старшыні Беларускіх пісьменнікаў, і маёй ад Беларускага саюза прадпрынімальнікаў быў дасланы ліст з просьбай даць дазвол на ўсталяванне ў вёсцы Канюхі Капыльскага раёна, дзе нарадзіўся Алесь Адамовіч, валуна з яго барэльефам. Там жа прапаноўвалася разгледзець пытанне аб перайменаванні Грозаўскай сярэдняй школы-інтэрната, якая знаходіцца ў 250 метрах ад месца яго нараджэння, у Канюхоўскую імя А. Адамовіча. Доўга Капыльскія ўлады не давалі ніякага адказу. А праз нейкі час знайшлі памылкі ў звароце, нягледзячы на тое, што з нашага боку прадпрымаліся ўсе матэрыяльныя і фінансавыя расходы, а  да іх у Копыль прыязджала дачка паэта – Наталля Адамовіч. Анатоль Яўхімавіч пасумаваў і распавёў пра яго шматлікія і доўгія размовы з уладамі па ўвекавечанню памяці знакамітых беларусаў у розных кутках Бацькаўшчыны, якія ў асноўным скончваліся аднолькава...
У Глушы агледзелі фельчарскі пункт, у якім да вайны жыла      сям’я Адамовічаў, іх пасляваенную хаціну. На жаль, нікога з радні пісьменніка ў гэты час не было.
Помнік Алесю Адамовічу на вясковых могілках адрозніваўся ад іншых вялікім валуном з кароткім надпісам. Анатоль Яўхімавіч заўважыў, што  не так стаіць камень і надпіс вельмі неглыбокі. Думалі, як заўседы: потым дамовімся, потым зробім... Але, забягаючы наперад, адзначу, што лёс распарадзіўся па-свойму.  Анатоль Яўхімавіч захварэў, а мяне па надуманым сцэнарыю надоўга  ўпакавалі на зону...
Вяртаючыся ў Старыя Дарогі, мы зрабілі маленькі прыпынак на рэчцы Арэса. Анатоль Яўхімавіч успамінаў далёкія пасляваенныя гады, жыццё сваіх землякоў і захапляўся прыгажосцю гэтага кутка роднай Беларусі.


Слуцкія размовы

Каля хаты ў Старых Дарогах нас сустрэла заўсёды ветлівая, уважлівая жонка Белага – Ала Мікалаеўна. Зборы ў Слуцк аказаліся нядоўгімі: невялікая торба і падарункі, а маленькі ўнучок – сын дачкі Святланы, якая жыла за мяжой, – быў даўно гатовы да паездкі. Дарога праляцела хутка. Гаварылі пра Максіма Багдановіча, якому Белы ў старажытным Яраслаўлі (Расія) усталяваў помнік і ўвекавечыў нашага знакамітага земляка. Потым спадар Анатоль запытаў, як ідзе справа па ўшанаванню памяці слуцкіх ткачоў. Ён быў вельмі рады, што валун з Капыльшчыны ўжо прывезены ў Слуцк, бронзавая дошка з выявай і надпісам закуплена, знойдзен майстар, які гатоў яе ўсталяваць у тым месцы, дзе пакажуць улады. Падчас размовы твар Анатоля Яўхімавіча пасумнеў. Асабліва тады, калі ён даведаўся, што і вершы паэта ўладам не па густу, і месцы для ўстаноўкі памятнага знака яны прапаноўваюць экзатычныя: у парку, дзе раней стаяў помнік Сталіну, на месцы старога помніка маршалу Жукаву. А за пляцоўку ў пачатку вуліцы Камсамольская (былая Сенатарская) сувязісты просяць звыш пяці тысяч долараў для пераносу іх размеркавальнай скрынкі...
У горадзе  сустрэліся з мясцовай інтэлігенцыяй і паглядзелі сваімі вачыма на гэтыя пляцоўкі. Анатоль Яўхімавіч прапанаваў пашукаць што-небудзь іншае.
Падчас прагулкі па горадзе ён прыпыніўся непадалёку ад фабрыкі мастацкіх вырабаў і папрасіў пафатаграфавацца. Гэта месца вельмі спадабалася яму. “Вось тут случчане і павінны  ўшанаваць памяць Максіма Багдановіча, слуцкіх ткачоў. Лепшага кутка ў Слуцку мы не зной-дзем”, — адзначыў ён. Сказаў як у ваду глядзеў: сёння менавіта тут уладкоўваецца сквер з помнікам слуцкім ткачам.
Доўга гаварылі пра слуцкую мінуўшчыну. Прыйшлі да высновы, што ў сценах гімназіі добра было б зрабіць пантэон, прысвечаны яе знакамітым навучэнцам. Хоць бы адно імя ў год ушаноўваць.  Крыху пазней мы гэта прапанавалі, але зноў нас не зразумелі...


Просты адказ

За абедзенным сталом размова пра Беларусь, пра яе сыноў і дачок, пра імкліва бягучы жыццёвы час, непрабіўную сцяну непаразумення...  Неўзабаве прабег час, і мы заспяшаліся на вячэру да самага блізкага і даўняга сябра сям’і Анатоля Белага – Яніны Аляксандраўны Мурашка. За сталом цікавыя ўспаміны, апа-вяданні, аналітыка, прагнозы, планы на будычыню, падвядзенні вынікаў малых і вялікіх перамог...
Мы ехалі ў Старыя Дарогі позна ноччу. Спадар Анатоль усё гаварыў і гаварыў пра нашу Бацькаўшчыну, пра яе няпростыя гістарычныя і сучасныя лабірынты. Потым ён на хвіліну прыпыніўся і нечакана даў  адказ на маё пытанне, якое я так і не адважыўся  задаць яму: “Калі ты беларус, то зрабі нешта карыснае для Беларусі”.

Анатоль Самусевіч


Ранее:
Вялікаму беларусу
Памяці Анатоля Белага

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слуцка

В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда

Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к

В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин

Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...

Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД

Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...

В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей

Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и

Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера

Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича

Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников

Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.

«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»

Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг

Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе

Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...