Сон у руку праз гады
Наступаў час, калі добрыя людзі кладуцца спаць: паглядзелі навіны свету, тэлевізар выключылі. Я зайшоў у спальны пакой жонкі. Яна разбірала ложак. Заўтра будзе дзень вельмі значны ў нашым жыцці, а цяпер ішла ноч, у якую пяцьдзясят два гады назад я амаль не спаў: вырашаўся лёс – жаніцца ці не жаніцца. Калі наступіў ранак, я заявіў бацькам, што жанюся.
Жонцы гаварыць пра заўтрашні дзень мне не хацелася. Калі ўспомніць – дык добра, а не ўспомніць – заўтра здагадаецца ці незнарокам напомню. Я падышоў, абняў і пацалаваў, пажадаўшы добрай ночы.
“Стаміўся сёння нешта” — сказаў я. “Ідзі адпачывай, спі салодка, хоць ноч важная і доўгая, — адказала жонка, пяшчотна прытуліўшыся да мяне. “Мусіць здагадваецца”, — падумаў я. У сваім пакоі разабраў ложак, уключыў над галавой ліхтарчык. Мяне чакала цікавая кніжка. Прачнуўся, як звычайна, яшчэ за акном было цёмна.
Калі сняданак быў прыгатаваны, пачуў голас жонкі: “Ты прыгатаваў мой любімы чай з малаком, пах разбудзіў мяне”. Я зайшоў у спальны пакой. “Сядзь каля мяне, я раскажу табе дзіўны сон”, — сказала яна. Я засмяяўся, абняў і пацалаваў. “Што за дзіўны сон?”- спытаўся. Яна пачала расказваць.
“Была ноччу ў юнацтве. Гулялі вечарам на скрыжаванні вуліц каля могілак герояў. Раптам быццам з неба нехта сказаў: “Што вы тут бавіцеся, у краме шчасце раздаюць, бяжыце, бо разбяруць.” Прыбеглі, а крама старая, сяльпоўская, дзверы расчыненыя, баімся заходзіць. Першай штурхнулі Ядзю Кулінчыну, пасля Валю Васілёву, а за ёю, як авечкі, усе астатнія гуртам сталі ціснуцца. Мне стала страшна, што буду апошняй і шчасця не хопіць. У дзвярах я адштурхнула Дуню Перапёльчышыну. Ты памятаешь яе? У краме за прылаўкам незнаёмая дзяўчына, а каля прылаўка сустракае нас стары Апанас. Ён чамусьці зморшчаны, маленькі, а з галавы пасмы сівыя звешваюцца. “Каму што падаць?” — пытаецца. “Мне шчасце, і вялікае”, — кажа Ядзя. Стары Апанас павяртаецца да дзяўчыны за прылаўкам і кажа: “Падайце вялікае”. Дзяўчына падае, а дзед адчыніў скрыначку і дадае: “Толькі гэтае шчасце было ўжо ў адной дзяўчыны, сэрца ёй разбіла і ўцякло”. “Дык не мне”, — адказала Ядзя.
Стары Апанас гаворыць: “Бяры, але гэтае шчасце без гарантыі”. — ‘‘Мне такое, каб багаццем поўніўся дом, каб муж начальнікам быў’’, — сказала Валя. ‘‘І такое знойдзем’’, — адказвае стары. Расчыняе скрыначку і дадае: ‘‘Некаторыя зайздросціць будуць, а нехта злосна пасылаць. Не баішся — бяры’’. І так дзед раздаваў дзяўчынам шчасце, а, ўбачыўшы мяне, спытаў: “Табе якое шчасце, суседка?” Стары Апанас быў нашым суседам, да яго мы часта лазілі па грушы. Такіх смачных больш ні ў кога не было па ўсяму мястэчку. “Мне такога, каб у доме ды ў агародзе было многа кветак”, — ціха прамовіла я. – Каб кветкі раслі, працаваць цяжка будзеш,- адказвае дзед. “Не баюся я працы”, — адказала я. “Ёсць такое шчасце, толькі яно далёка яшчэ”, — расчыніўшы скрыначку, сказаў дзед. — Цярпенне і вера вялікія патрэбны, каб валодаць гэтым шчасцем. Вось тут ёсць бліжэйшае, але нядоўгае, зато лягчэйшае. І без кветак у доме. Выбірай’’.
Цярплівая я, цяжкай працы не баюся, але кветкі вельмі люблю. Хіба бывае шчасце без кветак? Дзед падаў мне скрыначку, я прыпадняла вечка, а з-пад вечка вясёлка выпрыгнула. І так светла стала, што я прачнулася. А пах смачнага сняданку зусім разбудзіў мяне. Скажы, хіба гэта не шчасце?”
Я здагадаўся, што жонка помніць, які наступіў значны дзень нашага жыцця. Мне нічога не заставалася, як пацалаваць жонку, павіншаваць з новым днём і запрасіць на сняданак.
Уладзімір Дамель, Салігорск
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Слуцка
В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда
Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к
В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин
Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...
Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД
Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...
В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей
Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и
Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера
Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича
Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников
Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.
«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»
Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг
Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе
Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Слуцк-Солигорск автобус
- Пригородные поезда
- Пассажирские поезда
- Карта Слуцка
- Карта Слуцкого района
- Карта-схема движения городских маршрутов
- Карта-схема движения пригородных маршрутов
Лучшие компании
Объявления
Специальные армейские кровати, прочные и...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Мебель из металлических профилей и эколо...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Металлические многоярусные кровати
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Аренда 2 комнатной квартиры
295 бел.руб.
09:00, 25.03.2022Пол дома в городе. Дом на две семьи
50 420 бел.руб.
07:22, 03.03.2022О Слуцке
Загадкі слуцкага герба
Подробнее Сёлета спаўняецца 570 гадоў з часу атрымання Слуцкам Магдэбургскага права. Тады, у 1441 годзе, для жыхароў горада гэта падзея мела вялікае значэнне...
Интересная Беларусь
ВОЗ о наступлении плато в Беларуси
Подробнее Коронавирусная инфекция в последнее время связана с плато. Привычно считать, что этот термин означает, что количество новых случаев практически не растет. Но плато также означает и ежедневное

