Слуцкі педтэхнікум — люстэрка часу
У Слуцку 85 гадоў таму быў заснаваны педагагічны тэхнікум і тады ж, напрыканцы лета 1927 года, арганізаваны першы набор навучэнцаў.
Гэтай навучальнай установе было наканавана стаць буйным ачагом мясцовай культуры, а праз дасягненні сваіх выкладчыкаў і навучэнцаў яна пакінула значны след і ўвогуле на Беларусі.
У аснове матэрыяла, які прапануецца чытачам, ляжаць успаміны Аляксея Андрэевіча Новіка, сведкі таго часу і выпускніка педагагічнага вучылішча 1940 года, які цяпер жыве ў вёсцы Сярагі Слуцкага раёна.
З ГІСТОРЫІ ЎСТАНОВЫ. У той час у горадзе і раёне значна пашырылася сетка пачатковых і сярэдніх школ. Новая педагагічная ўстанова, якая размясцілася ў будынку былога камерцыйнага вучылішча (цяпер корпус кансервавага завода), павінна была ліквідаваць дэфіцыт настаўніцкіх кадраў. Тэхнікум рыхтаваў настаўнікаў пачатковых класаў і пачатковых школ для горада і раёна. Тэрмін навучання складаў чатыры гады, у 1930 годзе ён быў скарочаны да трох. У 1935 годзе педтэхнікум рэарганізавалі ў педагагічнае вучылішча. Колькасць навучэнцаў у канцы 1930-х гадоў дасягала 500 чалавек.
ПЕРШЫЯ ЎРАЖАННІ. З успамінаў Аляксея Андрэевіча Новіка: «Калі бываю ў Слуцку і праходжу міма будынка, дзе вучыўся, не магу не зняць шапку перад памяццю маей маладосці, былых выкладчыкаў і навучэнцаў гэтай установы. У 1937 годзе, калі скончыў Іграеўскую сямігадовую школу, паступіў на першы курс вучылішча. Здаваў уступныя экзамены ў напружаным стане, бо на адно месца было пададзена пяць заяў. Пасля залічэння навучэнцам, 1 верасня 1937 года ў першы дзень заняткаў адзначалася 10-годдзе з дня ўтварэння педтэхнікума-педвучылішча. З гэтай нагоды адбылася ўрачыстая сходка выкладчыкаў і навучэнцаў. Нас, вясковых хлапчукоў, вельмі ўразіў будынак вучылішча ў тры паверхі, ды яшчэ былі цокальныя памяшканні, дзе знаходзіліся сталовая і гардэроб. Першы паверх адводзіўся пад аўдыторыі і бібліятэку з вялікай колькасцю кніг. На другім паверсе размяшчаліся фізкультурны зал і чытальня, дзе навучэнцы рыхтаваліся да заняткаў. Працавала яна з 14 да 23 гадзін. На трэцім паверсе знаходзіўся актавы зал са сцэнай. Лічу, што тады гэта быў самы лепшы будынак у Слуцку.
ВЫКЛАДЧЫКІ І ЛЕКТАРЫ. Нашы настаўнікі былі культурныя і адукаваныя асобы. Матэматыку выкладаў Майсей Ільіч Казак, які яшчэ да рэвалюцыі скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. Аляксей Давідавіч Бахман (з прыволжскіх немцаў) выкладаў нямецкую мову. У свой час ён скончыў Варшаўскі ўніверсітэт (падчас нямецкай акупацыі ў 1941—1944гг. ён стаў бургамістрам Слуцка і ўзначальваў мясцовую ўправу — Заўвага рэдакцыі).
Усе другія выкладчыкі мелі вышэйшую адукацыю, атрыманую імі ва ўніверсітэтах Мінска, Ленінграда і Кіева ўжо ў савецкі час. Сярод іх хочацца адзначыць Уладзіміра Іванавіча Агіевіча. У 1946 годзе ён стаў акадэмікам Беларускай акадэміі навук. Шпакоўскі Лявонцій Раманавіч у педвучылішча прыйшоў як выкладчык рускай літаратуры пасля адсідкі ў турме за нейкую палітычную “правіннасць”. Вельмі цікава выкладаў пра творчасць савецкіх паэтоў. Але ў 1940 годзе яму аб’явілі вымову “за ўсхваленне Ясеніна”. Пазней ён стаў цікавым паэтам і пісьменнікам пад псеўданімам Лявон Случчанін.
Гісторыю выкладаў “геніяльны” Ляўковіч (імя, на жаль, не помню). Яго называлі так за эрудыцыю і ўменне даходліва тлумачыць складаныя тэмы. У 1939 годзе быў арыштаваны і расстраляны. Справа ў тым, што ён хацеў напісаць падручнік па гісторыі Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага, перапісваўся з бібліятэкай Радзівілаў, якая знаходзілася ў Польшчы. Улады яму інкрымінавалі шпіянаж на карысць гэтай буржуазнай дзяржавы. Некаторыя навучэнцы напісалі пісьмо Сталіну, каб Ляўковіча вызвалілі з турмы. Але іх хутка выклікалі ў будынак НКУС і правялі “прафілактычную” работу.
Некалькі разоў перад навучэнцамі з лекцыямі выступаў Юрка Гаўрук (Юрый Паўлавіч) — вельмі таленавіты беларускі перакладчык, крытык, паэт, ураджэнец Слуцка. Тэма яго выступаў – тэатр і кіно. Але і яго не мінула сталінская навала: быў арыштаваны і высланы ў Сібір.
З такімі выкладчыкамі вучыцца было вельмі цікава, але атмасфера таго часу з’яўлялася жахлівай. Большась людзей баялася слова сказаць, а па начам чакала “чорнага ворана”.
Заканчэнне ў наступным нумары
Уладзімір Іваноў
СЛУЦКАЯ «ЖАМЧУЖЫНА». Пасля таго як палякі ў 1920 годзе спалілі будынак былога камерцыйнага вучылішча, яно было адбудавана ў сярэдзіне 1920-х. Тут размясціліся Дом культуры, краязнаўчы музей, камітэт прафсаюзаў, а пазней і педагагічны тэхнікум.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Слуцка
В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда
Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к
В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин
Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...
Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД
Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...
В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей
Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и
Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера
Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича
Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников
Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.
«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»
Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг
Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе
Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Слуцк-Солигорск автобус
- Пригородные поезда
- Пассажирские поезда
- Карта Слуцка
- Карта Слуцкого района
- Карта-схема движения городских маршрутов
- Карта-схема движения пригородных маршрутов
Лучшие компании
Объявления
Специальные армейские кровати, прочные и...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Мебель из металлических профилей и эколо...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Металлические многоярусные кровати
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Аренда 2 комнатной квартиры
295 бел.руб.
09:00, 25.03.2022Пол дома в городе. Дом на две семьи
50 420 бел.руб.
07:22, 03.03.2022О Слуцке
Про фонтаны
Подробнее У входа в поликлинику (на территории комплекса зданий Слуцкой больницы) работает едва ли не единственный в городе фонтан. Это не считая фонтана, действующего ...
Интересная Беларусь
Завтра Россия полностью останавливает авиасообщение
Подробнее Российское правительство приняло решение полностью отменить регулярное и чартерное авиасообщение в связи с ухудшением эпидемиологической ситуации в стране и в мире.

