Навагоднія ўспаміны з дзяцінства
Так павялося ў славян, што Новы год абавязкова сустракаюць з калектывам ці ў сям`і. Але дзе калектывы тых пенсіянераў, якім па восемдзесят гадоў? У майго суседа дзеці і ўнукі на поўначы Расіі, а мае — па беламу свету, ад Масквы да Парыжа. Вось сядзім двое перад тэлевізарам, на століку сялёдка ў кавалках з бульбаю ў мундзірах ды пляшка ад «Мінскага Крышталя», рашаем задачу: ад чаго гэта тэрор у Расіі. Мяфодзій баіцца за сваіх у Расіі, а мне шкада нявінных.
«А якія першыя ўспаміны аб Новым годзе ў цябе?» – пытаецца Мяфодзій. Я пачынаю расказваць, як пад Новы 1943 год упрыгожвалі ёлку ў хаце, выразалі з паперы зорачкі і вешалі на галінкі. Раптам пачуліся выбухі. Патушылі газоўку. Праз акно сталі бачыцца сполахі зарыва – гарэў будынак школы, у якой жылі немцы з паліцаямі. А назаўтра ў вёску наехалі немцы, сталі ўсіх выганяць з хат. Ноччу конны атрад партызан абстраляў школу, загінулі паліцаі і адзін немец.
Вось да гэтай школы прыгналі нас, перад намі паставілі кулямёт. Мацяркі плакалі, абнімаючы сваіх дзяцей, быццам у мацярынскіх абдымках быў іх паратунак. Але выйшаў сусед – ён доўга жыў палонным у Германіі ў мінуўшую вайну – аб нечым стаў гаварыць з галоўным немцам, і нас адпусцілі. Вяскоўцы выдзелілі тры фурманкі, каб адвезці загінуўшых паліцаяў і немца. Мы вярнуліся ў хату, але радасці ад ёлкі ўжо не было. Тую ёлку вынеслі ў дрывотню.
«А мы жылі ў хляве на рацэ Гарынь у прыфрантавой паласе на хутары, – стаў расказваць Мяфодзій. – Дом наш займалі немцы. Штодзень вечарам я насіў ім малако, яны давалі цукеркі. Вось гэтыя цукеркі збіралі, каб павесіць на ёлку.
Ды ў вечар пад Новы год здарылася бяда. Мама пайшла са мною ў iстопку набраць бульбы. І раптам туды заскочыў рыжы ўласавец, мяне выкінуў за дзверы, а мама пачала крычаць. Я закрыў клямку з вуліцы на крук, а сам пабег па немцаў.
Немцы адчынiлі iстопку, мама плакала. Уласаўца вывелі за хлеў, далі рыдлёўку і загадалі капаць яму. Калі ён выкапаў глыбокую яму, загадалі зняць форму. Уласавец прасіўся, але немцы расстралялі яго. Маме далі рыдлёўку і сказалі засыпаць яму. Помню, мама пастаянна пасля гэтага плакала.
У хуткiм часе немцы адступілі. Блiжэй да восені ў мяне быў рыжы брацік. Калі падрос, яго звалі не інакш як Рыжы Уласавец. Скончыўшы сем класаў, ён з`ехаў у Ленінград і больш дамоў не прыязджаў. Так жылі з мамаю ўдваіх. Калі яна плакала, я ўспамінаў той пераднавагодні вечар».
Мы з Мяфодзіем жывем побач даўно, але толькі цяпер даведаліся, якія першыя ўспаміны з дзяцінства пра Новы год носім у сваёй памяці.
«Пуціну ўдалося пасадзіць за стол перамоў, здавалася б, непрымірымых у Сірыі, Іране, – усхвалявана гаварыў Мяфодзій. – А чаму не чуваць ніякіх спроб перамоў з каўказцамі?»
З тэлевізара раздаўся перазвон курантаў. Мы налілі па шкаліку за Новы 2014 год.
Уладзімір Дамель
Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№4 от 23 января).
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Слуцка
В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда
Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к
В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин
Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...
Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД
Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...
В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей
Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и
Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера
Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича
Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников
Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.
«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»
Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг
Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе
Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Слуцк-Солигорск автобус
- Пригородные поезда
- Пассажирские поезда
- Карта Слуцка
- Карта Слуцкого района
- Карта-схема движения городских маршрутов
- Карта-схема движения пригородных маршрутов
Лучшие компании
Объявления
Специальные армейские кровати, прочные и...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Мебель из металлических профилей и эколо...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Металлические многоярусные кровати
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Аренда 2 комнатной квартиры
295 бел.руб.
09:00, 25.03.2022Пол дома в городе. Дом на две семьи
50 420 бел.руб.
07:22, 03.03.2022О Слуцке
Гісторыя зніклага рашэння
Подробнее Апошнія гады ў сувязі з інтэнсіўным будаўніцтвам і развіццём Слуцка ўзнікаюць пытанні захавання архітэктурнай спадчыны горада. Спрэчкі звычайна вядуцца ...
Интересная Беларусь
Какие изменения ожидаются в Беларуси с 1 июня
Подробнее Смогут ли белорусы поехать на море и какие новые правила въезда и пребывания иностранных граждан в Египте.

