Галінка бэзу для бабулі
Колькі я сябе памятаю, бабуля дапамагала людзям. Дапамогу яе наўрад ці можна лічыць звычайнай – яна вяртала спакой і раўнавагу, залечвала душэўныя раны і спалохі, злучала сем`і пасля сварак. Дарунак «шаптання» перадаваўся з пакалення ў пакаленне: маці бабы Ніны таксама была шаптухай, як і маці яе маці.
У час навукі людзі не пераставалі верыць у цуды. І па вялікаму сакрэту расказвалі адзін аднаму аб дзівосным дарунку маёй бабулі. Хворыя суставы, спалохі, начныя нетрыманні, разбітыя сэрцы, бяссоніца і няўпэўненасць у будучыні – гэта далёка не поўны пералік вечных людскіх скаргаў.
Бабуля фізічна не магла ўсім дапамагчы. Бескарыслівасць яе намеру негатыўна адбівалася на асабістым здароўі – ціск 240 на 160 стаў амаль нормай. Пасля некаторых такіх сеансаў даводзілася выклікаць хуткую дапамогу. Дзед не дазваляў адчыняць дзверы незнаёмым, неаднойчы псаваў карты – не хацеў згубіць сваю Ніну. А яна ўпотайкі ізноў станавілася на калены перад абразамі і вымольвала ў Бога прабачэння для чужых людзей. І ніколі не ўзяла за гэта ўзнагароджання.
...Яны былі прыгожай парай: высокі, светлавалосы з блакітнымі вачыма дзед супраць маленькай, чарнавокай, спраўнай бабулі. Разам нарадзілі і вырасцілі чацвярых дзяцей – двух сыноў і дзвюх дачок. Хапала ўсяго ў іх жыцці: не абміналі ні хваробы, ні няшчасці. Усе цяжкасці пераадолелі таксама разам. І нават падчас сварак бабуля не сказала мужу дрэннага слова. Яна лічыла, што галоўны абавязак жанчыны – несці гармонію ў сям`ю. Гэта было сапраўднае, не серыяльнае каханне. Залатое вяселле яны сустрэлі сярод сваіх дзяцей, унукаў і праўнукаў.
Потым дзед пайшоў. Моўчкі, знянацку. Здавалася, бабуля Ніна не баялася смерці. Колькі разоў я чула ад яе: «Аніякіх мне на могілкі не патрэбна кветак. Мабыць, толькі галінку бэзу: такі ён духмяны, што немагчыма надыхацца».
Але лёс распарадзіўся інакш. Кволая бабулька засталася адна. А як жа дзеці? «Дзеці – іншая дзяржава. Нарадзілі, вырасцілі і адпусцілі!» — часцяком паўтарала бабуля. Атрымлівалася, дзеля дзеда яна ўставала раней сонейка і клалася спаць, калі яно даўно схавалася. Ніводнага разу за ўсё жыццё дзед не пакаштаваў падагрэтага — толькі адразу прыгатаваныя і яшчэ гарачыя стравы, нездарма бабуля столькі гадоў прарабіла кухарам.
Яна працягвала завіхацца па маленькай хатачцы, і было немагчыма глядзець на гэта: там было занадта шмат месца для яе адной. Бабуля амаль перастала для сябе гатаваць, працавала на гародзе да знямогі. Зморшчылася, паменшылася, а прыгожыя чорныя косы, якія яна штогод падфарбоўвала да Вялікадня, пасівелі імгненна так, што нават фарба іх больш не ўзяла.
Вясёлая, аптымістычная бабуля, якая сама складала песні і ўголас іх спявала, амаль перастала размаўляць. Яе ўсё часцей наведвалі местачковыя дактары. Без гаспадара хатка стала развальвацца – вясна прынесла ў падполле тонну бруднай вады. Кожную раніцу баба Ніна выбірала адтуль натруджанымі хворымі рукамі па трыццаць вёдраў ледзяной мешаніны. Дзеці і ўнукі запрашалі да сябе, як маглі дапамагалі, прыходзілі кожны дзень. Але яна адмаўлялася ад дапамогі, не пагаджалася пакідаць маленькую хатку. Не пагаджалася жыць. І па старой звычцы ціхенька размаўляла з дзедам.
...Мінуў год. Мы запрасілі бабулю на хрысціны маёй дачкі. Малой толькі споўніўся месяц. Баба Ніна ўважліва паглядзела на дзіця, а на рукі не ўзяла. «Кашаль у мяне, не трэба...» Я абняла бабульку і спужалася: такой бязважкай яна стала. На святкаванне бабка не засталася.
Яшчэ праз месяц мы з малой трапілі ў бальніцу. Амаль адначасова за трыста кіламетраў адсюль апынулася ў бальніцы і баба Ніна. Патэлефанавала маці: «Бабка зусім кепская. Адмаўляецца ад ежы і лекаў. Пазвала нас да сябе і расказала, як яе апрануць. А яшчэ каб мы цябе не турбавалі – не трэба прыязджаць, беражы дзіця...» На наступны дзень яе не стала.
...Я не паспела на пахаванне. І не паспела з ёй развітацца. Дамоў трапіла толькі праз месяц. Позняя вясна прыйшла імгненна, і дрэвы толькі-толькі пачалі апранацца. На мяжы абласцей, каля нейкай вёсачкі, сарамліва зацвітаў бэз — першы ў гэтым годзе. Мы спыніліся, і я моўчкі адламала некалькі галінак.
Над могілкамі заліваліся птушкі. Зямля была прамёрзлая, дзе-нідзе на ёй заставаўся брудны снег. Месца пахавання бабулі было відаць здалёк: столькі там ляжала кветак і вянкоў. Я згарнула частку з іх, каб пакласці бэз.
Галінкі бэзу выглядалі тут, на могілках, так па-вясенняму недарэчна! Як і шыльдачка з прозвішчам бабулі. Мне на хвіліну падалося, што не яна пахавана тут, што гэта нейкі няўдалы жарт. Зараз мы пад`едзем да старой маленькай хаткі, я адчыню дзверы і адчую водар прыгатаваных у печцы страў, абдыму вясёлую, спраўную бабульку і пачую незадаволены кашаль дзеда...
...Зноў голасна заспявалі птушкі. «Зараз ёй добра. Яны цяпер разам», – ціхенька сказала мне маці і паглядзела на суседні насып, дзе ляжаў дзед.
Галінкі бэзу яркай, духмянай плямай выдзяляліся на змрочным фоне могілак. Яны былі жывыя...
Даша Васiлькова
Этот материал был опубликован ранее в печатном номере гахеты «Кур'ер» (№3 от 16 января)
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Слуцка
В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда
Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к
В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин
Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...
Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД
Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...
В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей
Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и
Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера
Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича
Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников
Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.
«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»
Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг
Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе
Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Слуцк-Солигорск автобус
- Пригородные поезда
- Пассажирские поезда
- Карта Слуцка
- Карта Слуцкого района
- Карта-схема движения городских маршрутов
- Карта-схема движения пригородных маршрутов
Лучшие компании
Объявления
Специальные армейские кровати, прочные и...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Мебель из металлических профилей и эколо...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Металлические многоярусные кровати
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Аренда 2 комнатной квартиры
295 бел.руб.
09:00, 25.03.2022Пол дома в городе. Дом на две семьи
50 420 бел.руб.
07:22, 03.03.2022О Слуцке
Атомное детство. Ядерный взрыв под Слуцком
Подробнее Слуцкие дети из 70-80-х годов прошлого века жили в совершенно ином информационном контексте. В школах проходили политинформации, на которых рассказывали ...
Интересная Беларусь
Алкоголь и сигареты могут стать доступны через интернет как обычные продукты
Подробнее Запрет на продажу через интернет алкогольных и слабоалкогольных напитков, а также табачной продукции могут снять. Купить можно будет только

