Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Мы — апошнія жыхары беларускай вёскі»

У 2013-м годзе ў палескай вёсцы Восава ў Салігорскім раёне не гулялі вяселляў і не нарадзілася ніводнага дзіцяці. Тутэйшыя пенсіянеры мараць пра пенсію тысячу долараў, а школьнікі – з’ехаць у горад. Аб гэтым – у рэпаратажы.

Да сям’і Беразоўскіх я трапіла з калядоўшчыкамі на Шчадрэц. Гаспадары накрылі стол з дванацацю стравамі, не ўлічваючы садавіны. Былі там і дэлікатэсы — паляндвіца і хатняя каўбаска. Афрыканская чума свіней Восава мінула.

«Мы — апошнія жыхары беларускай вёскі»

Фотаздымкі: Таццяна Гусева

— Нам пашанцавала — свіней не забралі, — кажа гаспадыня Таццяна Міхайлаўна. — Усё ў нас сваё на стале. Мой мужык не хоча есці гэтага магазіннага. Кажа, гэта хімія. Ён паляўнічы ў мяне.

Пачуўшы пытанне, ці былі ў яе жыцці цуды, Таццяна Міхайлаўна ледзь не плача.
— Ну чаму няма ў мяне цудаў? Дзякуй Богу, трое дзяцей, унучак і ўнучкі ёсць. Усё ў сям’і харашо.

— Цяжка вам жыць на вёсцы? — пытаюся.
— Не. А што мне горад! Дзеці да нас часта прыязджаюць. Жывуць у Слуцку, Салігорску і Мінску. Сыны таксама паляўнічыя, як і мой гаспадар.

— Хапае вам пенсіі на жыццё?
— Пенсіі нам хваціла б. Але мой мужык яшчэ працуе — ён майстар у ДРСУ.
У мяне 2 мільёны, у яго 2 400. Хопіць нам гэтых грошай тут пражыць. І дзеці нам дапамагаюць, і мы ім. Каровы, свінні, куры — усё ёсць.

— Пра які цуд у вашым жыцці марыце?
— Не ведаю, што вам сказаць, — на вачах ізноў слёзы. – Здароўя хацела б сабе лепшага — і ўсё. Больш нічога.

Усё жыццё Таццяны Міхайлаўны прайшло ў вёсцы Восава. Тут нарадзілася яна, выйшла замуж, дала жыццё сваім дзецям. Пра тое, што ў горад не пераехала, жанчына не шкадуе.
— Многа было прапановаў, але мы засталіся, — далучаецца да размовы гаспадар Іван Іванавіч.
Калі ён ажаніўся ды пераехаў у Восава ў 1973-м, на вёсцы было 72 двары. Пасля 40-50 дамоў пабудавалі, успамінае Іван Іванавіч. Яны ёсць і цяпер, гэтыя двары, але напалову пустыя. Нават некаторыя «прэзідэнцкія» дамы ў элітным раёне вёскі, які завецца — не паверыце! — Амерыка! — пустуюць.

Іван Іванавіч расказвае, як у 1980-м заробак у мясцовай гаспадарцы быў вышэйшы, чым у салігорскіх шахцёраў.
— У канцы года палучалі па пяць тысяч рублёў даплаты ў канцы года. Аўтамабіль тады стоіў 7 тысяч. Мы атрымлівалі даплаты і адразу пакупалі машыны.
Праз 25 год развалілася гаспадарка, дзе Іван Іванавіч працаваў галоўным бухгалтарам. Але ён паспеў сысці раней – дырэктарам на іншае прадпрыемства.
— Пакідаў я наш калгас без картатэкі, з грашыма сваімі. У сярэдзіне 90-х гадоў давалі на акцыі мільёны. Мы вырошчвалі быкоў і адпраўлялі гэты скот. Было мора грошай! З той гаспадаркі засталася ферма, дзе замест сямі тысяч засталася мо тысяча галоў. Усё раскідалася... Працы ў вёсцы няма. Старыя паміраюць, а маладзёж не застаецца. І мае ўсе трое дзетак у горадзе.

Хто вінаваты ў тым, што гаспадарка развалілася, Івану Іванавічу цяжка сказаць:
— Правіцельства вінаваціць нельга. Была ўпушчана праграма аграрная. З 1990 па 2005 не звярталі ніякай ўвагі на сельскую гаспадарку. І ўсё развалілася.

— Дык ці ёсць на вашую думку будучыня ў беларускай вёскi?
— Няма. Ёй засталося жыць 10-15 гадоў. Вы ведаеце, за год ні адно дзіця не нарадзілася не толькі ў Восава, але і на тэрыторыі ўсяго былога калгаса, у які ўваходзіла шэсць вёсак. І вяселляў не гулялі. Сярэдні ўзрост жыхароў у нас мо 60 год. Школу і дзіцячы садок зачынілі гады чатыры таму. Маладзёж сюды не едзе. Школу скончыць і з’язджае.

У свае 62 гады Іван Іванавіч яшчэ працуе — дарожнікам і егерам.

«Мы — апошнія жыхары беларускай вёскі»

Іван Іванавіч паказвае свае трафеі. Фота: Таццяна Гусева

— Пенсіі не хапае, — тлумачыць ён. — Тыя два мільёны чатырыста тысяч, якія сёння плоціць дзяржава мне, былому кіраўніку, з працоўным стажам 45 гадоў, — гэта мізэр. Трэба яшчэ зарабляць 5-6 мільёнаў, каб было на што жыць.

— Якую пенсію вы заслугоўваеце, як лічыце?
— Яе павінна хапаць на жыццё, на адпачынак. Але нічога гэтага няма.

— 7 хапіла б мільёнаў – кажа жонка.
— Не, што такое 7 мільёнаў? — пярэчыць Іван Іванавіч. — Хаця б тысяча долараў.

Гаспадар некалькі разоў быў за мяжой – у Польшчы і Фінляндыі. Кажа, фінская вёска зусім не падобная на беларускую.
— Хутарная сістэма там. Яшчэ ў 90-я гады там былі мадэрнізаваная фермы. Але я ім не зайздросціў і ніколі б туды не паехаў жыць. Сям’я трымае 50 кароў, за імі 50 гектараў леса і яшчэ 100 ці 200 гектараў зямлі. Гэта жах! Яны там жывуць і света белага не бачаць. Жонцы трэба ўстаць раніцай і 50 кароў падаіць, дзетак у школу выправіць, а пасля на працу ісці. Памятаю, мы былі ў сям'і фермера, жонка якога яшчэ на палову стаўкі ў банку працавала.

— А вы хіба не душыцеся працай?
— А мы – не. Мы ж гуляем і робім, робім і гуляем, — усміхаецца гаспадар.

— Дык што ж атрымліваецца, беларусы не працавітыя, як кажуць, а лайдакі?
— Для сябе мы працуем нармальна, але наша праца не цэніцца. Таму мы і не працуем. Калі б нас ацанілі як трэба, далі б нармальны заробак, і людзі рабілі б. 10 чалавек выконвалі б тую працу, якую робяць усім калгасам.

— Як вы лічыце, зямля павінна знаходзіцца ў прыватнай уласнасці?
— Не, бо адзін чалавек сёння не здольны трымаць зямлю. Мы па 50 тон бульбы вырошчвалі, здавалі, здароўе сваё згубілі ды й кінулі гэтую зямлю. Дзяржава не прымала ў той час бульбу. Камерсанты прыязджалі на фурах. Тону куплялі за сто долараў.

Сям’я Беразоўскіх не баіцца нічога, апроч хваробаў.
— Усё, што мы хацелі, у нас ёсць. Да канца жыцця нам хопіць, — гавораць муж з жонкай.
Развітаўшыся з гаспадарамі, выходзім на заснежаную восаўскую вуліцу. Гэй, дзе вы, калядоўшчыкі? Тых і след прастыў.

Шчодры вечар даруе нам сустрэчу з іншымі каляднымі персанажамі. Дзяўчаткі спачатку хаваюцца ў лясочку, калі заўважаюць, што за імі ідуць ажно трое незнаёмцаў з фотаапаратамі, але пасля цікаўнасць бярэ верх.

«Мы — апошнія жыхары беларускай вёскі»

Беларускія калядныя песні яны вывучылі ў клубе, кажуць, нават на гастролі ездзілі ў Старобін (гарадскі пасёлак у Салігорскім раёне).
— Нам падабаецца жыць у вёсцы. З’ехаць не хочам. Тут паветра чыстае — не тое, што ў горадзе, ад якога галава закружыцца. А тут можна ў лес схадзіць. І не сумна зусім. Па суботах – дыскатэкі, — распавядаюць дзяўчаты.

— А калі школу скончыце, паедзеце ў горад? — пытаемся.
— Канечне, — хорам адказваюць.

— Вы ж казалі паветра чыстае! — смяемся мы.
— Працаваць лепш у горадзе. Тут можна лецішча пабудаваць: па грыбочкі, па ягады хадзіць, — гаворыць Віталіна.
Ёй 12 год, і яна марыць стаць медсястрой.

А яе сяброўка Таццяна хоча паступіць у школу міліцыі.
— Мой дзядзя — міліцыянер, — тлумачыць яна. — Ды і ў горадзе больш працы і магчымасцяў.

Крысціна збіраецца стаць следчай: наглядзелася дэтэктываў.
— На адным канале «Таямніцы следства» глядзела. Там галоўная гераіня – следчая.
Шасцікласніца Віка яшчэ не абрала сабе прафесію, але дакладна ведае, што хоча жыць у Салігорску.

Мы вяртаемся з Восава, шлях да якога без мапы не знайшлі б. Рэдкія вокны хат, што трапляюцца на нашай дарозе, свецяцца.

Відаць, праўду наваражыла цыганка Івану Іванавічу, што ён дажыве да дзевяноста. «Я буду жыць тут адзін на ўсю вёску», — паўтарае ён сваёй жонцы. Ці прыйдзе хто да старога калядаваць студзеньскім вечарам 2020-га?

Таццяна Гусева (gazetaby.com, kurjer.info)

«Мы — апошнія жыхары беларускай вёскі»

«Мы — апошнія жыхары беларускай вёскі»

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слуцка

В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда

Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к

В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин

Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...

Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД

Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...

В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей

Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и

Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера

Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича

Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников

Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.

«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»

Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг

Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе

Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...