Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Выставу случчанкі назвалі асноўным цудам галіны выяўленчага мастацтва гэтага года

«На мой сціплы погляд, гэтая экспазіцыя — ці не асноўны цуд, які чакае нас у галіне выяўленчага мастацтва ў 2014-м”, — піша пра выставу случчанкі Алены Кіш беларусі журналіст, мастацтвавед і пісьменнік Віктар Марціновіч у тэксце, апублікаваным на сайце  «Будзьма беларусамі!».


Адна з трох найбольш пазнавальных мастакоў Беларусі

«Хто такая Алена Кіш? Ды ўсяго толькі адзін з трох найбольш пазнавальных мастакоў Беларусі — так бы я вызначыў яе месца ў культурным працэсе першай паловы 20-га стагоддзя», — адзначае журналіст.

На думку Віктара Марціновіча, калі-небудзь працы Алены Кіш стануць візуальным сімвалам Беларусі. «Прыйдуць часы, і яе сюжэты будуць друкаваць на цішотках і змяшчаць на беларускіх сувенірах, як грузіны — выявы Пірасмані», — мяркуе  ён.

Выставу случчанкі назвалі асноўным цудам галіны выяўленчага мастацтва гэтага года


Такіх дываноў няма ні у каго з нашых суседзяў

Як піша мастацтвававед, тое, што стварыла Кіш, — гэта не толькі цуд выяўленчага мастацтва ў жанры «прымітыў»: «Бо «прымітывам» займаліся той жа Пірасмані ды мой любімы француз Русо. Ад Русо ды Пірасмані Кіш адрозніваецца тым, што рабіла свае «дзівакаватыя» творы на дыванах, упісаўшы іх у вясковую беларускую традыцыю. Такіх распісаных дываноў няма ні ў каго з нашых геаграфічных суседзяў — ні ў рускіх, ні ў літоўцаў, ні ў украінцаў. Кажуць, бліжэйшая да нас краіна, дзе ў вёсках на сцены вешаюць дываны-распісанкі, — Румынія».


Дываны забяспечаць Мінску вядомасць

Мастацтвавед бачыць і рэалізацыю творчай спадчыны Кіш у будучыні:  «З «Вернісажу» мастакоў у цэнтры Мінска знікае мазня «пад Айвазоўскага» ды «Шышкіна» і з’яўляюцца палатняныя дываны: «Рай», «Дзева на водах», «Ліст да каханага». Турыстам апавядаецца пра дзівачку, што прыдумала тыя дываны. Дываны разлятаюцца за $500 і забяспечваюць Мінску вядомасць куды лепей за чэмпіянат свету па хакеі. Бо, пабачыўшы тую «дзеву на водах», яе не забудзеш ніколі!».

Выставу случчанкі назвалі асноўным цудам галіны выяўленчага мастацтва гэтага года


Працы, якія пабывалі мяшкамі пад бульбу

«На выставе ў галерэі Савіцкага вы ўбачыце 13 прац, атрыбутаваных Алене Кіш. Дзве з іх дакладна напісаныя не ёй — тут не трэба быць доктарам мастацтвазнаўства, каб пазнаць не яе руку. 11 астатніх дзеляцца на два тыпы: адрэстаўраваныя і некранутыя, — піша пра выставу крытык. — Мне болей падабаюцца тыя пажоўклыя, шэра-залацістыя, да якіх пакуль не дайшла рука рэстаўратара. Кажуць, некаторыя з іх паспелі пабываць мяшкамі пад бульбу, але тое можа быць адным з апокрыфаў пра гэту жанчыну.

Ёсць людзі, якія плачуць, калі глядзяць на яе працы. Але мяне тут напаткала шчасце. Адсюль, ад яе выяў раю, да сапраўднага раю на нябёсах — тры крокі. Можна дакрануцца рукой. Тут ужо чутно спяванне анёлаў і вуркатанне чароўных ільвоў».

Выстава Алены Кіш адкрылася ў сярэдзіне снежня ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага і працягне работу да сярэдзіны студзеня.


Даведка «ІК»

Кіш Алена Андрэеўна (1889 (па іншых крыніцах — 1896)), в. Леніна (Раманава) Слуцкага раёна – 1949, в. Грозава, Слуцкага р-на) – майстар народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, аўтар серыі маляваных дываноў, створаных у 1930-я — 1940-я гг. Яна адзіная прадстаўляе Беларусь у Сусветнай энцыклапедыі наіўнага мастацтва. У 2010-м на кінастудыі «Беларусьфільм» пра яе створаны дакументальны фільм «Маляваны рай».

Аддзел навін


Чуйная душа Алены Кіш
Уладзімір Басалыга: «Караткевіч называў мяне беларускім Каналетта»
Малявала дываны на шчасце

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слуцка

В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда

Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к

В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин

Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...

Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД

Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...

В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей

Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и

Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера

Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича

Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников

Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.

«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»

Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг

Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе

Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...