Свавольная зорачка
Працуе ў адной вясковай музычнай школе недалёка ад Слуцка настаўніца Таццяна Іванаўна. Вучыць дзетак іграць на цымбалах. Не заўсёды ўсё гладка даецца: у кожнага дзіцяці свой асаблівы характар, да кожнага трэба падыход асаблівы знайсці. Кагосьці чаем з варэннем пачаставаць у перапынку, цукерачку даць або якую бліскучую цацку, а з кім проста пагутарыць. Малыя вельмі рады ўвазе. Іншы раз і прыгожую адзежу перадае ад старэйшай дачкі. Як бы горка гэта ні гучала, у некаторых сем’ях на вёсках не ладна ідзе жыццё, п’юць бацькі. Але наша гісторыя не пра гэта.
Вучыцца ў гэтай школе дзяўчынка гадоў васьмі. Усе настаўнікі ведаюць яе не інакш як Верка. Жыве наша гераiня ў добрай сям’i. Дзяўчынка вельмі кемлівая, таленавiтая, адна з лепшых ў школе, але ж свавольная. Адсюль і прыгоды.
«Таццяна, ты паслухай, што твая Верка сёння вытварыла на ўроку, – смяецца настаўніца сальфеджыа, сустрэўшы калегу ў калідоры. – Пасярод занятку раптам падскочыла і пабегла да вешалкі, на якой маё футра вісела. Мы ўсе маўчым, што ж будзе далей. А яна залезла ўнутр і загарнулася ў яго. Толькі ногі тырчаць!»
Вучыцца музыцы – справа нялёгкая. Адно практыкаванне трэба разоў сто зрабіць, ды нават больш, каб па-сапраўднаму прафесійна атрымалася. Гэтага ад Веркі і дабівалася Таццяна Іванаўна: «Яшчэ раз. Малаточак падняла і на струну. Яшчэ раз. Працуем кісцю». У малой выбіванне гукаў са струн выбівала ўсякае цярпенне. Дзеці, ідучы ў музычную школу, не думаюць, якая карпатлівая праца наперадзе і колькі часоў прыйдзецца высядзець за інструментам. Здаецца, што там раз – і ужо іграеш на ўсіх канцэртах. «Вера, старайся. Яшчэ раз». І тут малая не вытрымлівае і выдае: «Ну, што яшчэ не так, – паглядае блiскучымi вочкамi, – прафесар?»
Аднойчы малая ўвогуле вырашыла збегчы з занятку. Бразнула малаточкамі аб цымбалікі: «Усё, я пайшла!» І бягом у дзверы і на вуліцу ўцякаць. «Куды пайшла?.. А ну-ка зараз жа вярніся! — спачатку асалапела настаўніца, потым кінулася наўздагон. — Вера, вярніся, я каму кажу. Зараз завяду да дырэктара!» Але малая, як козачка, скача і толькі смяецца давольная. Схавалася за арэшнікам і выглядае.
Гэты навучальны год у музычнай школе другі для Веркі. Прысутнічала яна не так даўно на занятку першагодкі. Дзяўчына па ўзросце амаль такая, як наша гераіня, у другім класе агульнаадукацыйнай школы. З настаўніцай разбірала нотную грамату.
«Вось глядзі, гэта лесенка, а на ей сядзяць ноткі, – тлумачыла педагог, паказваючы малюнак нотнага стану з гарошынкамі-ноткамі. – Я падпішу табе ноткі, а ты чытай. Гэта до. – «До», – паўтарыла дзяўчынка. «А гэта якая нотка?» – «Ро», – адказвае вучаніца. «Як жа ро... Гэта ж зусім іншая літара. Гэта рэ. Давай-ка разам пачытаем, что тут напісана. Са-на-та», – па складах падказвае Таццяна Іванаўна. «С... А... Са... Не хачу! Не ўмею! Не буду!» – нечакана ўскоквае малая і кідаецца да дзвярэй.
Але што адбылося далей, здівіла вопытную настаўніцу яшчэ больш. Малая Верка ўстала паміж дзвярыма і абуранай нехачухай: «А ну-ка ідзі сядзь на месца. Пайшлі разам будзем вучыцца. Як гэта не хачу? А навошта ты тады ў школу прыйшла? – першагодка толькі кінула на Верку погляд з-пад брывей, але ні першая, ні другая не адступіліся. – Я таксама не хацела вучыца. Ведаеш, колькі разоў мяне пад пахамі Таццяна Іванаўна насіла да дырэктара? А цябе не?»
Малая рашуча пайшла на Верку і занясла кулачок. У спрэчку ўмяшалася настаўніца, якая нават і не чакала ад сваёй, здавалася б, непаслухмянай, непакорлівай вучаніцы такіх дарослых слоў: «Не смей яе біць. Не драцца! Вера, хай ідзе, прапусці. Мы таксама не хочам навучаць такіх нехачучак».
Урэшце рэшт цымбалы могуць і не стаць каньком Веры, але ўжо зараз яна палюбіла вакал і мае дадатковы індывідуальны час. І трэба сказаць, галасок у яе вельмі нядрэнны. Хто ведае, мабыць, вось яна, будучая зорачка Случчыны.
Анна Рыжая

Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№50 от 12 декабря)
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Слуцка
В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда
Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к
В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин
Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...
Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД
Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...
В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей
Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и
Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера
Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича
Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников
Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.
«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»
Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг
Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе
Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Слуцк-Солигорск автобус
- Пригородные поезда
- Пассажирские поезда
- Карта Слуцка
- Карта Слуцкого района
- Карта-схема движения городских маршрутов
- Карта-схема движения пригородных маршрутов
Лучшие компании
Объявления
Специальные армейские кровати, прочные и...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Мебель из металлических профилей и эколо...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Металлические многоярусные кровати
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Аренда 2 комнатной квартиры
295 бел.руб.
09:00, 25.03.2022Пол дома в городе. Дом на две семьи
50 420 бел.руб.
07:22, 03.03.2022О Слуцке
Исторический Слуцк
Подробнее «Я давно собирался навестить исторический Слуцк... Использовал первую же оказию. Было это в мае 1882»... Давайте отправимся в город на Случи следом за игуменским помещиком
Интересная Беларусь
Как удержать талантливого сотрудника? А надо ли... Опыт iMedia Solutions
Подробнее Создание полноценной работоспособной команды, такая же важная составляющая успеха, как разработка качественных и востребованных продуктов. Заявление на увольнение от ключевого сотрудника компании

