«У школе працавалі і працуюць добрыя людзі». Размова з Іванам Місюкевічам, які на працягу 25 гадоў кіраваў слуцкай СШ №9
У пятніцу, 22 лістапада, сярэдняя агульнаадукацыйная школа №9 горада Слуцка адзначыць 75-гадовы юбілей. Напярэдадні ўрачыстай даты карэспандэнт «Кур’ера» сустрэлася з Іванам Місюкевічам, які на працягу 25 гадоў кіраваў гэтай школай.
Суразмоўца выказаў свае думкі наконт сучаснай адукацыі, цэнтралізаванага тэсціравання і аўтарытэта сучасных педагогаў.
– З чаго пачыналася ваша кар’ера?
– Мне пашанцавала. У 1968 годзе я прыйшоў працаваць у СШ №1 горада Слуцка (цяпер гэта гімназія №1). Дырэктарам школы быў Леанід Кузняцоў. Гэта заслужаны настаўнік БССР, педагог ад Бога. Ён дапамог мне палюбіць прафесію. Памятаю, як Леанід Мікалаевіч прыйшоў на мае першыя ўрокі. А потым тактоўна паказаў на недакладнасці ў працы.
– Як вы сталі дырэктарам дзявятай школы?
– У 1980 годзе мяне прызначылі дырэктарам гэтай установы. На пасадзе я працаваў да 2005 года. Як і Леанід Кузняцоў, я стараўся, каб маладыя настаўнікі не расчараваліся ў прафесіі. Бо ад калектыву многае залежыць.
– Ці добрыя веды ў сучасных школьнікаў?
– Не скажу, што дрэнныя. Але па матэматыцы яны знізіліся.
– З чым гэта звязана?
– У навучальных установах не хапае настаўніцкіх кадраў, а на педагагічныя спецыяльнасці ў 2013 годзе было шмат недабораў. Звязана і з непрадуманымі рэформамі школы. Вельмі часта мяняюць праграму, ад чагосьці адмаўляюцца, потым зноў вяртаюцца. Напрыклад, адмовіліся ад профільных класаў, а зараз іх зноў спрабуюць аднавiць.
За 75 гадоў у СШ №9 працавала 11 дырэктараў. Іван Місюкевіч кіраваў школай з 1980 па 2005 гады. Фота: Анастасія Арлоўская
Старыя школьныя праграмы былі абкатаныя дзесяцігоддзямі, а сучасныя можна назваць «сырымі». Ды і патрабаванні да дзяцей былі прасцей. Пры гэтым вучні лепш засвойвалі неабходныя веды.
– Як вы лічыце, ці дастаткова аднаго тэсціравання, каб праверыць веды абітурыентаў?
– Тэсціраванне – гэта добры метад праверкі ведаў. Але некаторыя здаюць яго наўздагад. Каб справядліва ацаніць глыбіню ведаў, лепш непасрэдна пагутарыць з чалавекам. У некаторых вну ўжо праводзяць падобныя гутаркі.
– Якім павінен быць добры педагог?
– Ён любіць дзяцей і пастаянна паляпшае свае веды. Сапраўдны педагог адрозніваецца дабрынёй, ён любіць сваю працу і ведае свой прадмет. У СШ №9 менавіта такі калектыў: разумны, таленавіты! Прыемна, што ў хуткім часе мы зноў разам сустрэнемся, каб адзначыць юбілей школы.
Анастасія Арлоўская
Даведка «ІК»
Сярэдняя школа №9 адкрыта ў 1938 годзе. Гэта была няпоўная сямігадовая школа.
У час Вялікай Айчыннай вайны заняткі ў навучальнай установе прыйшлося прыпыніць. Памяшканне школы нямецкія салдаты выкарыстоўвалі для сваіх патрэб, напрыклад, некаторы час у ім была стайня.
У 1944 годзе 840 вучняў зноў селі за парты. У школе працавала 14 педагогаў.
З 1952 года навучанне праходзіла ў тры змены.
У 1961 годзе да асноўнага памяшкання прыбудаваны спартыўная зала і пяць класных пакояў. У наступныя гады была ўзведзена сталовая, лыжная база, прыбудаваны класныя пакоі на 480 месцаў.
Сёння дырэктарам школы з’яўляецца Антаніна Лабанава.
Этот материал был опубликован ранее в печатном номере газеты «Кур'ер» (№47 от 21 ноября).
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Слуцка
В Слуцком районе парень ударил инспектора ГАИ головой в нос. Приговор суда
Хотите узнать больше? Суд приговорил водителя, который в Слуцком районе ударил сотрудника ГАИ и отказался от медосвидетельствования, будучи менее года назад привлеченным к
В Слуцке Opel насмерть сбил двух мужчин
Хотите узнать больше? Легковушка сбила двух мужчин в Слуцке. Оба пострадавших от полученных в аварии травм умерли в больнице. Об этом...
Мужчину из Слуцка отправили на «химию» за то, что разбросал в августе шурупы у РОВД
Хотите узнать больше? 6 января 2021 в 11:25 Інфа-Кур'ер Жителю Слуцка присудили год «химии» за то, что разбросал шурупы у здания РОВД — его обвиняли в хулиганстве. Фото:...
В Слуцке задержали вора в законе, который с подельниками порезал «смотрящего» за Оршей
Хотите узнать больше? В Слуцке 4 ноября силовики задержали одного из воров в законе. Его подозревают в преступлении, которое произошло полгода назад в Орше: здесь избили и
Житель слуцка получил 3 года лишения свободы за удар «предметом» по голове милиционера
Хотите узнать больше? 11 ноября и 12 ноября в суде Слуцкого района прошли заседания по делу о насилии в отношении сотрудника милиции. Жителя Слуцка Романа Кораневича
Под Слуцком BMW влетел в «Газель» дорожников
Хотите узнать больше? Серьезная авария произошла утром 12 ноября в деревне Заполье Слуцкого района.
«Нам дали урок, за кого голосовать». Жительница Слуцка рассказала о впечатлениях от митинга и «хапуна»
Хотите узнать больше? Фото: Кенни Бейкер Я чистила яблоки, варила компот и слушала речь президента. Потом собралась и поехала к Молодёжному центру на предвыборный митинг
Посмотрите, как гаишник спас жизнь 11-летней девочке в Слуцком районе
Хотите узнать больше? Сотрудник ГАИ спас ребенка от удушья в Слуцком районе. Нагрудный видеорегистратор инспектора снял, как развивались события. Майор милиции...
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Слуцк-Солигорск автобус
- Пригородные поезда
- Пассажирские поезда
- Карта Слуцка
- Карта Слуцкого района
- Карта-схема движения городских маршрутов
- Карта-схема движения пригородных маршрутов
Лучшие компании
Объявления
Специальные армейские кровати, прочные и...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Мебель из металлических профилей и эколо...
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Металлические многоярусные кровати
1 000 бел.руб.
18:09, 25.01.2023Аренда 2 комнатной квартиры
295 бел.руб.
09:00, 25.03.2022Пол дома в городе. Дом на две семьи
50 420 бел.руб.
07:22, 03.03.2022О Слуцке
Чуйная душа Алены Кіш
Подробнее У далёкія трыццатыя гады на палявых дарогах і сцежках Случчыны можна было ўбачыць жанчыну, якая з лёгкім кійком з ляшчыны ды са сціплым клункам няспешна ...
Интересная Беларусь
Абрынулася вежа «чорнага замка Альшанскага»
Подробнее Як стала вядома, 1 жніўня часткова разбурылася найбольшая вежа замка XVI ...

