Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Каля Казані можа з'явіцца помнік Янку Купалу, у Маладзечне абяцаны помнік так і не з’явіўся

Каля Казані можа з'явіцца помнік Янку Купалу, у Маладзечне абяцаны помнік так і не з’явіўся

Каля Казані можа з'явіцца помнік Янку Купалу. Фота minsk1.net.


Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія (ФНКА) “Беларусы Расіі” заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Адпаведны дакумент 9 кастрычніка ў Мінску падпісалі дырэктар музея Алена Ляшковіч і старшыня савета аўтаноміі Сяргей Кандыбовіч


Першым з гэтай падзеяй тых, хто падпісаў пагадненне, павіншаваў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.

– Амаль кожны квартал-паўгода праходзяць мерапрыемствы нашых устаноў, арганізацый сумесна з беларусамі замежжа. Гэта практыка, але трэба гэта, як мы прывыклі, пакласці на паперу, –адзначыў чыноўнік. 

Ён сказаў, што апошнім часам усё часцей у Мінкультуры звяртаюцца супольнасці беларусаў замежжа, якія жадаюць устанавіць культурнае супрацоўніцтва з Беларуссю. 

Устанаўленне супрацоўніцтва паміж Купалаўскім музеем і ФНКА Сяргей Кандыбовіч параўнаў з пасадкай “зярнятка, з якога ў кожным беларускім сэрцы расіяніна вырасце папараць і прарасце цудоўнай кветкай”.

– Беларусы Расіі – гэта адданыя сыны сваёй гістарычнай радзімы. Нашы беларускія сэрцы б'юцца ва ўнісон з усім беларускім народам, дзе пахаваныя нашы продкі, дзе нашы карані, – сказаў ён. 

Адзін з першых сумесных праектаў, над якім працуюць музей і аўтаномія беларусаў у Расіі, датычыцца ўстаноўкі помніка Янку Купалу ў сяле Печышчы каля Казані (Рэспубліка Татарстан), дзе беларускі паэт жыў разам з сям'ёй пасля эвакуацыі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Печышчы сталі апошнім прыстанкам Купалы – неўзабаве яго чакала фатальная паездка ў Маскву, дзе ён загінуў пры таямнічых акалічнасцях. Цяпер у гэтым татарскім сяле размешчаны адзіны ў Расіі музей Купалы. 

Алена Ляшковіч расказала, што ўстанавіць помнік паэту ў Печышчах плануецца ў 2017 годзе. Беларускі скульптар Павел Вайніцкі бясплатна стварыў эскізы помніка. Зараз неабходна знайсці архітэктара, які б падрыхтаваў канцэпцыю па добраўпарадкаванні вызначанай тэрыторыі, а таксама фінансавыя сродкі для стварэння помніка. 

Аўтары праекта спадзяюцца, што з фінансаваннем дапаможа Міністэрства культуры Беларусі.

Падчас 14-га Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі міністр культуры Барыс Святлоў даў інтэрв’ю журналістам, у якім расказаў, ці з’явіцца помнік Купалу ў Маладзечне.

– У нас вядзецца работа ў гэтым накірунку. Як заўсёды, пытанне ў грашовых сродках.  Таму давайце трохі пачакаем. У нас ёсць шмат яшчэ нявыкананых абавязкаў таго ж Міністэрства культуры не толькі перад Янкам Купалам, але, можа, нават у першую чаргу, перад Максімам Танкам, стагоддзе якога мы адзначаем сёлета. Шмат іншых нашых выдатных песняроў. Будзе і Янку Купалу ў Маладзечне помнік таксама.

Даведка “РГ”. Макет помніка песняру ў 2010 годзе зрабіў скульптар Валяр'ян Янушкевіч у межах падрыхтоўкі да рэспубліканскіх Дажынак. Да Дажынак помнік не зрабілі. Потым чыноўнікі назвалі наступную дату - 2012 год, калі святкавалася 130-годдзе паэта. Падчас абласных Дажынак у 2012 годзе тагачасны старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура паведаміў, што тэрміны вытрымліваюць і ён можа з'явіцца ў снежні.

Паводле “Нашай Нівы”.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Молодечно

Белорусский фонд мира вручил грамоты и денежные премии молодечненским медикам

Хотите узнать больше? Белорусский фонд мира оказывает помощь учреждениям здравоохранения, которые связаны с лечением пациентов с COVID-19. Молодечненских медработников

Молодечненский роддом восемь месяцев принимает беременных с COVID-19 со всей области. Рассказываем, как с ними работают

Хотите узнать больше? С 17 апреля 2020 года Молодечненский роддом работает как областное учреждение здравоохранения. Он оказывает специализированную медицинскую помощь

Дело было под Молодечно. Нетрезвого истязателя застигли прямо на месте преступления

Хотите узнать больше? Жительницу деревни Красное (Молодечненский район) обнаружил в луже крови сосед в ночь с 2 на 3 октября. В убийстве подозревается

Смотрите, как православные верующие в Молодечно отмечают вербное воскресенье

Хотите узнать больше? Для освящения вербы жители Молодечно направились в храмы. Праздник Входа Господня в Иерусалим отмечают православные в последнее воскресенье перед

Фотофакт: Сотни молодечненцев собрались в новогоднюю ночь в фокусе города

Хотите узнать больше? В новогоднюю ночь молодечненцев ждала развлекательная программа на Центральной площади города. Празднование Нового года началось в час ночи с

Люд, какие нас удивили в этом году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Со двора по Франтишка Скорины в Молодечно подтибрили яблоко, какое сделали здешние умельцы. Его осколки нашли в мусорке

Хотите узнать больше? Ночью 29 декабря со двора по улице Франтишка Скорины в Молодечно пропала скульптура яблока. Местные активисты установили ее в октябре в рамках

В Беларуси повысят скоростной порядок на 16 участках дорог. Р28 Минск-Молодечно – в списке

Хотите узнать больше? Рассмотрены вопросы увеличения скоростных режимов движения и соответствующей оптимизации работы системы фото- и видеофиксации нарушений на