Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Не наша гульня”. “Маладзечна-ДЮСШ-4” саступіла мінскаму “Праменю” з лікам 0:2 (Фота)

“Не наша гульня”. “Маладзечна-ДЮСШ-4” саступіла мінскаму “Праменю” з лікам 0:2 (Фота)

Маладзечанская каманда прымала гасцей на дамашнім стадыёне ў суботу, 10 кастрычніка. У выніку гульні апусцілася з другога на трэці радок турнірнай табліцы.


Гульня ішла пры 5 градусах цяпла. На трыбунах было няшмат гледачоў, фанацкі сектар налічваў каля дзесяці заўзятараў, якім удалося стварыць гучную падтрымку.

Калі ў першым тайме ініцыятыва была пераважна на баку маладзечанцаў, то другі стаў паступовых рухам да паражэння.

Першы тайм быў больш багаты на галявыя моманты, за якія гледачы ўзнагароджвалі каманду апладысментамі. Хаця абаронца Дзмітры Касцюк ацэньвае іх хутчэй як “паўмоманты”.

“Не наша гульня”. “Маладзечна-ДЮСШ-4” саступіла мінскаму “Праменю” з лікам 0:2 (Фота)

Гледачы мёрзлі.

“Не наша гульня”. “Маладзечна-ДЮСШ-4” саступіла мінскаму “Праменю” з лікам 0:2 (Фота)

Пасля траўмы.


Прэтэнзіі толькі да сябе

Футбаліст не прымае прапанову спісаць слабую дынаміку гульні на надвор’е:

– Калі бегаеш, холаду не адчуваеш. Галоўнае – добра размяцца перад гульнёй. А ўжо ў час самога матча эмоцыі засцілаюць любы холад. Тым больш, што і мы, і сапернік наконт надвор’я ў абсалютна роўных умовах.

Жоўтыя карткі атрымлівалі як маладзечанская каманда, так і сапернік. Касцюк каментуе пытанне парушэнняў так: да суддзі прэтэнзій няма, толькі да сябе.

Другі тайм маладзечанцы гулялі яшчэ слабей і ў выніку прапусцілі першы гол на 53-й хвіліне, а закончылі з лікам 0:2. Гульню саперніка не назавеш агрэсіўнай, але напружанне накальвалася ўвесь матч. Ствараць галявыя моманты напрыканцы сезона заўсёды складаная задача: ідзе барацьба за месцы ў фінале, кожнае ачко мае вагу. Такая барацьба будзе толькі ўзмацняцца з кожным матчам да канца сезона.

“Не наша гульня”. “Маладзечна-ДЮСШ-4” саступіла мінскаму “Праменю” з лікам 0:2 (Фота)

Першы тайм.

“Не наша гульня”. “Маладзечна-ДЮСШ-4” саступіла мінскаму “Праменю” з лікам 0:2 (Фота)


Лёгкай гульні і не чакалі

Дзмітры Касцюк падсумоўвае, што маладзечанцы лёгкай гульні і не чакалі, але матч атрымаўся зусім не нашай гульнёй.

На гэта ёсць суб’ектыўныя прычыны: многія футбалісты асноўнага саставу не змаглі ўдзельнічаць у матчы. Хаця стараліся ўсе, вылучыць зорку гульні не выпадае. Безумоўна, каманда стомленая: у кожнага ёсць асноўнае месца працы, штодзённыя трэніроўкі, гульні другой лігі, а таксама абласныя спаборніцтвы. Нагрузка на каманду вялікая, і футбалісты выдатна разумеюць, што ў апошніх гульнях камандзе чагосьці не хапае, гульцы ствараюць вельмі мала галявых момантаў.

Заўзятар маладзечанскай каманды Дзмітры Рухлевіч на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках каментуе матч так: “За тры туры фінальных гульняў мы набралі ўсяго 2 ачка і забілі толькі 1 мяч. Што адбылося з камандай? Папярэднія гульні камандаў групы А даказалі, што з клубамі другой групы можна гуляць у свой футбол і набіраць ачкі, але... штосьці ідзе не так менавіта ў нас. Мы так лёгка згубілі перавагу перад сапернікамі, якую так цяжка заваёўвалі, і апынуліся на мяжы вылету з прызавой тройкі. Застаецца спадзявацца, што ў каманды прачнецца гонар і спартыўная злосць, каб не спусціць ва ўнітаз усё добрае, што заслугоўвалі цягам сезона”.

Галоўны трэнер маладзечанскай каманды Аляксандр Гармаза адмовіўся каментаваць пройгрыш.

Матч трэба разбіраць, каб зразумець памылкі і атрымаць шанец падняцца вышэй ў турнірнай табліцы. Ці хаця б не згубіць цяперашнія пазіцыі.

Наступная гульня адбудзецца 17 кастрычніка на выездзе супраць клецкай каманды.

“Не наша гульня”. “Маладзечна-ДЮСШ-4” саступіла мінскаму “Праменю” з лікам 0:2 (Фота)


Турнірная табліца
Каманда Гульні Выйгрышы Нічые Паражэнні Мячы Ачкі
1 Узда 9 4 4 1 16-9 16
2 Тарпеда (Мінск) 9 4 3 2 10-6 15
3 Маладзечна-ДЮСШ-4 9 3 5 1 13-8 14
4 Вікторыя (Мар’іна Горка) 9 4 2 3 11-11 14
5 Прамень (Мінск) 9 4 1 4 10-11 13
6 Ашмяны 9 3 2 4 13-13 11
7 Клецк 9 3 1 5 10-16 10
8 Асіповічы 9 2 0 7 12-21 6
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Молодечно

Белорусский фонд мира вручил грамоты и денежные премии молодечненским медикам

Хотите узнать больше? Белорусский фонд мира оказывает помощь учреждениям здравоохранения, которые связаны с лечением пациентов с COVID-19. Молодечненских медработников

Молодечненский роддом восемь месяцев принимает беременных с COVID-19 со всей области. Рассказываем, как с ними работают

Хотите узнать больше? С 17 апреля 2020 года Молодечненский роддом работает как областное учреждение здравоохранения. Он оказывает специализированную медицинскую помощь

Дело было под Молодечно. Нетрезвого истязателя застигли прямо на месте преступления

Хотите узнать больше? Жительницу деревни Красное (Молодечненский район) обнаружил в луже крови сосед в ночь с 2 на 3 октября. В убийстве подозревается

Смотрите, как православные верующие в Молодечно отмечают вербное воскресенье

Хотите узнать больше? Для освящения вербы жители Молодечно направились в храмы. Праздник Входа Господня в Иерусалим отмечают православные в последнее воскресенье перед

Фотофакт: Сотни молодечненцев собрались в новогоднюю ночь в фокусе города

Хотите узнать больше? В новогоднюю ночь молодечненцев ждала развлекательная программа на Центральной площади города. Празднование Нового года началось в час ночи с

Люд, какие нас удивили в этом году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Со двора по Франтишка Скорины в Молодечно подтибрили яблоко, какое сделали здешние умельцы. Его осколки нашли в мусорке

Хотите узнать больше? Ночью 29 декабря со двора по улице Франтишка Скорины в Молодечно пропала скульптура яблока. Местные активисты установили ее в октябре в рамках

В Беларуси повысят скоростной порядок на 16 участках дорог. Р28 Минск-Молодечно – в списке

Хотите узнать больше? Рассмотрены вопросы увеличения скоростных режимов движения и соответствующей оптимизации работы системы фото- и видеофиксации нарушений на