Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Страчанная спадчына: Захар Шыбека «Аднавіць гістарычнае аблічча Мінска ўжо немагчыма»

Колькі насамрэч гадоў беларускай сталіцы? Як правільна - Менск ці Мінск? Якая ўлада найбольш вінавата ў вынішчэнні гістарычнай забудовы? І што было б, калі б беларускай сталіцай стала Вільня? Пра ўсё гэта напярэдадні Дня горада ў распавёў найлепшы знаўца гісторыі Мінска, доктар гістарычных навук, прафесар Захар Шыбека.

 

"Мінску не менш за 1000 гадоў" 

- Ёсць меркаванне, што адзначэнне нараджэння Мінска ў 1067 годзе абсурднае, бо менавіта ў той год горад быў дашчэнту спалены кіеўлянамі, якія палявалі за полацкім князем Усяславам Чарадзеем. Што вы лічыце на гэты конт, спадар Захар?

 - Гэта прыкрая старонка нашай гісторыі. Мінск, сапраўды, пачынае свой адлік з пахавання загінулых войнаў. Але ж існуе такая традыцыя, згодна з якой першую згадку ў летапісе лічаць днём заснаванння горада. Мінск прыцягнуў увагу летапісцаў крывавай бітвай на Нямізе. Аднак, думаю, што 1067 год - не канчатковая дата, бо тайна заснавання Мінска закапана ў зямлю.

 Справа ў тым, што тэхнічныя магчымасці гісторыкаў з кожным годам павялічваюцца, што дазваляе замест летапіснага прынцыпу заснавання гарадоў прыняць да ўвагі археалагічны.

 Зразумела, што Мінск быў закладзены яшчэ да бітвы на Нямізе. Ёсць меркаванне, што яго заснаваў Усяслаў Чарадзей, які займаў полацкі прастол з 1044 года, альбо нават яго бацька Брачыслаў ці дзед Ізяслаў. Таксама ёсць рэшткі недабудаванай царквы, закладзенай, магчыма, да расколу хрысціянства на праваслаўе і каталіцызм. Калі на іх аснове будзе вызначаны ўзрост падмурку, то дата можа быць удакладнена.

 - Наколькі істотна?

 - Гіпатэтычна можна меркаваць, што нашаму гораду не менш, як тысяча гадоў. Мінск узнік як крэпасць на паўднёвых рубяжах Полацкай зямлі, а ягоны росквіт прыпадае на пачатак 11 стагоддзя. Таму справа цяпер толькі за навукоўцамі.Стары Менск

 - Ці быў у сярэднявеччы Мінск класічным еўрапейскім горадам? Чым ён адрозніваўся ад гарадоў Еўропы і чым ад расійскіх?

  - Нельга сказаць, што ён быў абсалютна ідэнтычны класічнаму еўрапейскаму гораду, але шмат у чым набліжаўся да яго. Горад меў Магдэбургскае права, цэхавую і гільдзейскую арганізацыю купцоў, а таксама магчымасць эканамічна развівацца. Старажытны Менск атрымаў пэўную незалежнасць ад мясцовых феадалаў, якія не маглі ўмешвацца ў гарадскія справы. Тым не менш ён розніўся ад еўрапейскіх гарадоў сваёй забудовай: не мураванай, а драўлянай. Апроч гэтага быў не такім багатым, як заходнееўрапейскія, што пасля Вялікіх геаграфічных адкрыццяў сілкаваліся амерыканскім золатам.

 Расійскія ж гарады былі яшчэ больш бедныя, чым Мінск. Яны не ведалі Магдэбургскага права, цэхавай і гільдзейскай арганізацыі - знаходзіліся ў азіяцкім кантэксце. Наш жа горад належыў да арэалу еўрапейскай цывілізацыі. Гэта мяжа праходзіла па Дняпры і супадала з межамі Вялікага княства Літоўскага.

 Ад купцоў да савецкіх мільянераў

 Купалаускi тэатр у Менску- Ахарактарызуйце, што ўяўляў сабой Мінск у сацыяльным плане ад пачатку да сёння.

 - У 11 стагоддзі Мінск быў горадам-крэпасцю і адміністрацыйным цэнтрам удзельнага княства. У 12-13-м крэпасць ператвараецца ў эканамічны горад, які абрастае пасадам, купцамі, рамеснікамі. Наступныя стагоддзі звязаны з існаваннем ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Мінск сілкуецца галіной гандлёвага шляху "З вараг у грэкі", гэта горад купцоў. Прызнаннем эканамічнага развіцця места стала атрыманне Мінскам у 1499 годзе Магдэбургскага права.

 Пад уладай двухгаловага арла Мінск стаў горадам расійскіх чыноўнікаў, застаючыся гандлёвым цэнтрам. Тагачасны порт знаходзіўся ў раёне цяперашняга рэстарана "Журавінка". Таму і вуліца ўздоўж Свіслачы называлася Гандлёвай. З правядзеннем у 1870-х гадах у Мінску чыгункі горад стаў важным транспартным цэнтрам. У перыяд станаўлення савецкай улады Мінск - ужо горад працоўных, бо буржуазныя пласты былі ліквідаваныя.

 Потым Мінск стаў індустрыяльным горадам, буйным культурным і навуковым цэнтрам. Лічыцца, што ў сталіцы жылі тыповыя савецкія людзі. Аднак мала хто ведае, што сярод іх былі і патаемныя міліянеры, якія зараблялі грошы на чорным рынку. Найперш гэта цыганскія бароны ды партыйныя бонзы і іх сваякі. Працэс узбагачэння пачаўся задоўга да распаду Савецкага Саюзу.Стары Менск

 - Пасля ўвядзення ў Расійскай імперыі "рысы аселасці" значную долю насельніцтва беларускіх гарадоў складалі габрэі. Як яны змянілі аблічча Мінска?

 - Адзначу, што габрэі жылі ў Мінску яшчэ задоўга да Расійскай імперыі. У адрозненне ад еўрапейскіх гарадоў яны не канцэнтраваліся ў асобых кварталах - гета, а свабодна сяліліся паўсюль, таму маглі ўплываць на вобраз горада, ягоную архітэктуру.

 Габрэйскія прадпрымальнікі і буржуазія зрабілі вялікі ўклад у разбудову Мінска. Напрыклад, яны паспяхова гандлявалі лесам і здабытыя капіталы ўкладалі ў пабудову дамоў. Тут было шмат малітоўных дамоў, сінагогаў...

 Ва ўмовах Расійскай імперыі габрэі, якія складалі да 40% насельніцтва Мінска, не маглі займацца земляробствам і былі вымушаны гандляваць, займацца рамёствамі, адчыняць фабрыкі-заводы. Таму яны амаль цалкам занялі гэту нішу, і беларусам было вельмі цяжка тут сцвердзіцца. Пры гэтым у Мінску на 90 тысяч насельніцтва выпадала тры тысячы гандлёвых лавак! Гэтая канкурэнцыя зніжала цэны. Як вынік, прамысловыя тавары ў "рысе аселасці" былі танней, чым у расійскіх гарадах.

 Такім чынам, габрэйскі элемент быў арганічнай часткай агульнай эканомікі і заўсёды служыў для беларускіх прадпрымальнікаў прыкладам таго, як варта арганізаваць справу.

 Менск ці Мінск?

Минский замок - Да гэтага часу ў беларускай мове побач з афіцыйным Мінскам жыве і гістарычны назоў Менск. Як наш горад называўся ў сярэднявеччы і калі гістарычная назва страціла афіцыйны статус?

 - У старажытных гістарычных крыніцах на лацінскай мове горад называўся Minscum. У крыніцах кірылічнага шрыфту - Менеськ. Лацінскую традыцыю перанялі палякі, якія заўсёды называлі наш горад праз "і". А вось беларуская прыжылася ў народзе. Таму пасля вайны старыя называлі горад Менскам. У гады беларусізацыі ў беларускіх кнігах пісалі "Менск", у рускамоўных - "Минск". Такая сітуацыя існавала да 1939 года, калі ўрэшце адмысловая ўрадавая пастанова ўніфікавала назву - толькі Мінск.

 - У першыя гады незалежнасці фракцыя БНФ у Мінгарсавеце дэпутатаў прапаноўвала вярнуць Мінску спрадвечны назоў. Памятаю, тады надта папулярнай была сімволіка з надпісамі "Менск", "Менеск"…

 - Думаю, цалкам апраўданым было б вярнуць гораду гістарычную назву Менск, якая згадваецца ў славянскіх летапісах і ўвайшла ва ўжытак беларусаў, замест лацінска-польска-расійскага Мінска.

 "Сталіцай Беларусі мог быць толькі Мінск"Разрушеный Минск

 - Калі гаворка заходзіць пра беларускую сталіцу, ніяк не пазбегнуць паралеляў Мінск - Вільня. Вядома, што беларускае адраджэнне пачалося з Вільні, дзе на пачатку 20 стагоддзя выходзілі "Наша Доля" і "Наша Ніва", жылі браты Луцкевічы, месціліся беларускія арганізацыі і ўстановы... А якім горадам у той час быў Мінск і калі ён напоўніўся беларускім нацыянальным духам?

 - Ужо пасля правядзення чыгункі Мінск выступіў адным з канкурэнтаў на званне вядучага беларускага горада. Ён валодаў эканамічным патэнцыялам і разам з Вільняй і Санкт-Пецярбургам канцэнтраваў у сабе беларускі дух.

 Не варта забываць, што наш этнаграфічны рух знаходзіў яскравае адлюстраванне ў мінскай газеце "Северо-Западный край". Адбывалася гэта дзякуючы намаганням такіх людзей, як літаратар Янка Лучына і навуковец Мітрафан Доўнар-Запольскі. Менавіта яны ўзнялі беларускасць на грамадскі ўзровень. Тут жа пачалі сваю дзейнасць браты Луцкевічы. У Мінску было прынята рашэнне аб стварэнні Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады, якая стала прататыпам першай беларускай партыі Беларуская Сацыялістычная Грамада. Пасля рэвалюцыі 1905 года беларускасць прыдушалі, і браты Луцкевічы былі вымушаны ўцякаць ад пераследаў царскай улады ў Вільню. Беларускае жыццё ў Мінску прыціхла да 1915 года.

 Калі ў Вільню прыйшлі немцы, частка беларускіх сіл пераехала ў Мінск, дзе пачало актыўную дзейнасць Таварыства дапамогі ахвярам Першай сусветнай вайны. Тут дзейнічалі Антон Лявіцкі, Змітрок Бядуля, Зоська Верас, сюды наведваўся Максім Багдановіч. Пасля падзення царызму Мінск стаў палітычным цэнтрам, які пачаў гуртаваць беларускія сілы. Узнік Беларускі Нацыянальны Камітэт, Беларуская Цэнтральная Рада, узнавіла сваю дзейнасць Беларуская Сацыялістычная Грамада. Калі паўстала пытанне пра сталіцу БССР, бальшавікі выбралі менавіта Мінск. Яшчэ раней такое ж рашэнне прынялі нашы нацыянальныя дзеячы, калі 25 сакавіка 1918 года абралі яго сталіцай Беларускай Народнай Рэспублікі. Мінск быў этнічным цэнтрам Беларусі і сваім новым статусам задавальняў усе этнічныя групы.

 - А чым полікультурнасць і шматэтнічнасць Мінска адрознівалася ад віленскай?

 - Справа ў тым, што Вільня была заангажаваная ў польскую культуру, і менавіта прадстаўнікі пальшчызны заўжды складалі ў Вільні большасць насельніцтва. На другім месцы былі габрэі, на трэцім-чацвёртым беларусы і літоўцы, колькасць якіх не перавышала 2-3 адсоткаў. Але трэба разумець, што ў катэгорыю "палякі" ўваходзілі ў асноўным этнічныя жыхары края, якія прынялі каталіцызм і польскую культуру. Як вынік, менавіта Вільня стала цэнтрам краёвасці і тутэйшасці.

 Мінск жа быў бастыёнам русіфікацыі, пазіцыі палякаў тут былі значна слабейшыя. Паводле этнічнага складніка, найбольш сярод мінчукоў было габрэяў (42%), далей ішлі рускія, палякі і толькі потым беларусы (9%). Гэта, канечне, больш, чым у Вільні, але ўсё адно мала. Агульная ж доля беларусаў у гарадах на пачатку 20 стагоддзя складала каля 17%.

 - Спадар Захар, давайце пафантазіруем. Калі б сталіцай Беларусі стаў не Мінск, а Вільня, ці змяніўся б ход гісторыі?

 - Пры збегу падзей, якія мы мелі, сталіцай Беларусі мог быць толькі Мінск. Каб гэты статус атрымала Вільня, трэба было зрабіць шмат паправак. Па-першае, каб у нашы справы не ўмешвалася Расія. Па-другое, каб ад Вільні адмовіліся літоўцы і палякі. Па-трэцяе, каб Германія і краіны-пераможцы ў Першай сусветнай вайне падтрымалі праект БНР. Магчыма, гэта адбылося б у канфедэрацыі з Літвой, і мы сталі б краінай з выхадам да Балтыйскага мора. Магчыма, частку нашых усходніх зямель захапіла б Расія, аднак мы б заставаліся еўрапейскай краінай...

 Мінск заўсёды быў цэнтрам рускай культуры і азначаў для нас усходні арыенцір на Расію. У той жа час царызм і бальшавікі імкнуліся пазбавіць нас гістарычнай спадчыны ВКЛ і адрэзаць ад Вільні, каб ператварыць вялікі славянскі народ у матэрыял для паспяховай русіфікацыі.

 Хто знішчыў наш горад?Железнодорожный вокзал в Минске

 - Якія прыродныя катаклізмы спрычыніліся да найбольшых зменаў горада?

 - Ад пачатку ў Мінска было дзве навалы: паводкі і пажары. Нізкія берагі прыводзілі да таго, што Свіслач разлівалася, затапляючы прырэчныя раёны. Некаторыя дамы нават будаваліся на палях. Паводкі сталі адной з прычын таго, што гістарычны цэнтр з Нямігі, адкуль пачыналася места, быў перанесены ў Верхні горад - на ўзгорак цяперашняй плошчы Свабоды.

 Паколькі горад быў драўляны, пажары часта ці не цалкам вынішчалі забудову, як гэта было ў 1835 і 1881 гадах. Менавіта агонь расчышчаў пляцоўку для будаўніцтва камяніц. Царскі ўрад нават выдаваў інструкцыі, паводле якіх цэнтральныя вуліцы мусілі забудоўвацца толькі камяніцамі.

 - Ад прыродных катаклізмаў - да сацыяльных...

 - У першую чаргу гэта, канечне, войны. Падлічана, што цягам сваёй гісторыі Мінск вынішчаўся каля трохсот разоў і кожны раз, нібыта птушка Фенікс, адраджаўся да новага жыцця.

 Апроч войнаў аблічча горада сціралася галоўным чынам пад уздзеяннем змены ўладаў. Разбурэнні пачаліся пасля разбору Рэчы Паспалітай і далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі. Гэта было рацыянальнае вынішчэнне, калі касцёлы перараблялі ў цэрквы, ратушы спачатку перабудоўвалі ў адміністратыўныя будынкі, а потым вынішчалі, сціраючы сляды еўрапейскасці горада.

 Наступны сацыяльны катаклізм - захоп улады бальшавікамі. За Саветамі, якія ператваралі губернскі Мінск у сталіцу БССР, пачалося варварскае руйнаванне. Цэрквы падрываліся і пераўтвараліся ў склады. На месцы шматвекавой гістарычнай забудовы паўставалі новыя савецкія сімвалы - Дом ураду, Оперны тэатр, Інстытут фізкультуры… Пад новабуды выбіралася найлепшае месца ў горадзе без аглядкі на тое, што там стаяла.

 Паваенныя разбурэнні па сваім маштабе не надта саступалі ваенным. Пакуль у Варшаве, Дрэздэне, Ковентры аднаўлялі гістарычную забудову, у нас дабівалі тое нямногае, што засталося. З Мінску рабілі ўзорны сацыялістычны горад, а гэта вымагала вялікіх ахвяраў. Аднак сродкаў у бальшавікоў хапіла толькі на праспект Сталіна-Леніна, а гэта толькі адзіны фрагмент запланаванага ідэальнага горада.

 Найбольшым жа злачынствам супраць гісторыі было будаўніцтва Паркавай магістралі (пазней - праспекта Машэрава). Паводле ўсіх агульнапрынятых нормаў, падобныя магістралі трэба было пускаць пад зямлёй. У нас жа перарэзалі два гістарычныя цэнтры, у выніку чаго мы згубілі Нямігу. Падчас работ на старажытным замчышчы вывезлі унікальныя культурныя слаі. Таму, калі жадаем вярнуць Мінску гістарычнае аблічча, па-добраму, цяперашні праспект Пераможцаў трэба зачыняць, а з будынкаў найперш зруйнаваць велізарны савецкі гмах, які стаіць паміж плошчай Свабоды і Нямігай.

 Постсавецкія працэсы ў старым горадзе можна сцісла акрэсліць словам "еўрарамонт". Старая забудова ці вынішчалася ці рэканструкцыянавалася вельмі дзіўным чынам: аўтэнтычныя сцены, брук замянялі наватворамі з сучасных матэрыялаў. Прычым робіцца гэта з поўнай упэўненасцю, што муляж можна выдаць за цукерку і гэтым прывабіць турыста.

 - Савецкая прапаганда запэўнівала, што Мінск падчас вайны знішчылі нацысты. Некаторыя незалежныя даследнікі і эмігранцкія дзеячы сцвярджалі, што ў значнай ступені руку да гэтага прыклалі самі Саветы. На чыім баку праўда?

 - Праўда такая, што Мінск разбураўся агульнымі намаганнямі нацыстаў і бальшавікоў. Сапраўды, перад адступленнем Чырвонай Арміі органы ўнутранай бяспекі і вынічшальныя атрады падпальвалі будынкі, каб не пакінуць нічога немцам. Пра людзей ніхто не думаў. Таму пажары пачаліся не толькі ад нямецкіх бамбардзіровак, але і ў выніку дзейнасці бальшавікоў. Падчас акупацыі Мінск цярпеў ад бамбардзіровак з савецкай тэрыторыі. Значным выпрабаваннем для горада стаў штурм Чырвонай Арміі і выгнанне немцаў 3 ліпеня 1944 года. Потым гэтыя разбурэнні былі залічаны на рахунак нацыстаў і ўключаны ў лік рэпарацый. 

 "Турыстаў не завабіш муляжамі"

 - Спадар Захар, на вашу думку, у чым прычына таго, што і ў суверэнныя гады ў Мінску не захоўвалася і дагэтуль працягвае вынішчацца астатняя гістарычная забудова?

 - Цяперашняя сітуацыя адрозніваецца ад той, якая існавала пры Савецкім Саюзе. Пасля вайны Мінск напоўніўся прыезджымі, Беларуссю кіравалі чужынцы, і ім было ўсё роўна, якая там забудова.

 Цяперашняе кіраўніцтва горада разумее важнасць гістарычнай забудовы, аднак яно не лічыць, што старыя забудовы трэба захоўваць. Таму існуе тэорыя, што старызну можна разбурыць, а на руінах пабудаваць больш прыгожую копію з сучасных матэрыялаў. Пачатак гэтаму быў пакладзены ў Траецкім прадмесці - прыклад абсалютна штучнай, неаўтэнтычнай рэстаўрацыі. Люді не разумеюць, што такіх муляжоў, як гатэль "Еўропа", можна пабудаваць колькі заўгодна, але ж турыстаў імі не зацікавіш.

 У нас існуе заганная праблема планавання горада. Ад самага пачатку не была выдзелена пляцоўка па-за гістарычнай забудовай для разбудовы гандлёвай і бізнэсовай часткі. Таму ў нас City узводзяць наўпрост у Старым горадзе. Акрамя таго, у Беларусі няма дасканалых законаў, якія б строга ахоўвалі аўтэнтыку забудовы. Пры вырашэнні праблем горадабудаўніцтва гарадскія ўлады не маюць надзейных экспертаў, а таксама не раюцца з грамадскасцю ды не прыслухоўваюцца да незалежных гісторыкаў, культуролагаў і архітэктараў.

 - Знішчаны вайной, варварствам савецкіх і беларускіх "незалежных" чыноўнікаў, Мінск страціў гістарычнае аблічча і душу. Што неабходна, каб адрадзіць яго і ці магчыма гэта наогул?

 - Агульнымі намаганнямі царскага і бальшавіцкага рэжыму зроблена ўсё, каб знішчыць аўтэнтычны вобраз Мінску. Рэальна аднавіць гэта гістарычнае аблічча немагчыма. Добра, калі ў Мінску захавалася каля двух соцень дамоў, якім больш за сто гадоў. Аднак і яны ў значнай ступені знаходзяцца ў перабудаваным выглядзе.

 Каб вярнуць у Мінск нацыянальную беларускую душу, неабходна беларусізацыя горада. Для пачатку трэба перайменаваць усе савецкія назвы, а сімвалам і помнікам той эпохі знайсці месца ў музеях. Часам мне здаецца, што патрэбны больш радыкальныя меры - перанесці сталіцу Беларусі ў іншае месца. Напрыклад, у старажытны Заслаўе. Мінск бы заставаўся навуковым, эканамічным і культурным цэнтрам побач з гэтай сталіцай.

 - Якую мінскую вулачку вы любіце больш за іншыя?

 - На жаль, суцэльнай старой вуліцы, па якой можна спакойна прайціся, акунуўшыся ў атмасферу старага горада, не існуе. Толькі фрагменты Ракаўскай, Рэвалюцыйнай, Камсамольская, Валадарскага... Таму больш за ўсё ў сучасным Мінску я люблю Батанічны сад.

 Кастусь Лашкевiч, ТUT.BY

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Минска

Белорусам надо заплатить налог на первую квартиру. Кому это нужно сделать, до какого числа и как быть, если не пришла платежка

Хотите узнать больше? [b]Белорусам до 15 ноября нужно внести налог за первую квартиру, который ввели с этого года. Рассказываем, кому надо платить этот сбор, кому — нет и

Нацбанк озвучил данные, которые говорят о том, что с ростом цен на товары и услуги все плохо (жизнь стремительно дорожает)

Хотите узнать больше? Базовая инфляция, которая рассчитывается без учета сезонности, в августе составила 20,7% годовых. Об этом сообщает Нацбанк. Месяцем ранее этот

«Лукашенко будет думать, как отползти от терпящей поражение России». Шрайбман отвечает на вопросы читателей «Зеркала»

Хотите узнать больше? Почему Лукашенко не выпустит политзаключенных и не наладит отношения с ЕС? Может ли он разыграть карту «защитника суверенитета»? Возможно ли лишение

«Протесты блистательно провалились, а режим Лукашенко одержал полную победу». Людмила Улицкая о войне, Алексиевич и Беларуси в 2020-м

Хотите узнать больше? Людмила Улицкая — российская писательница и сценаристка. Ее произведения переведены более чем на 30 языков. После начала войны она с мужем уехала в

Лукашенко хочет вернуть народную любовь — и для этого сделал из Польши врага № 1. Мнение

Хотите узнать больше? После 2020 года белорусская власть поносит все страны Запада и Украину. Но ни одной из них не достается столько проклятий, обвинений и оскорблений,

Лукашенко: «Несмотря на желание Запада отрезать нас от цивилизованной Европы, мы продолжаем летать»

Хотите узнать больше? Стратегическая цель белорусской пассажирской авиации — расширить направления авиасообщения. Об этом сообщил 12 сентября Александр Лукашенко на

Инфляция ставит рекорды. В каком регионе заметнее всего подорожала жизнь с начала года

Хотите узнать больше? [b]Товары и платные услуги с начала года, по официальной статистике, подорожали почти на 14%. Посмотрели, в каких регионах заметнее всего разогналась

Бабье лето пока отменяется — приготовьте зонтики. Прогноз погоды на следующую неделю

Хотите узнать больше? С 12 по 18 сентября в Беларуси сохранится прохладная погода. Будет более облачно, дожди сменят заморозки. Бабьего лета ждать не приходится. Об этом в