Урадзілі яблыкі, грушы і… лімоны!
Сям’я гэтая дружная, працавітая, вядомая на Чэрвеньшчыне сваім неабыякавым стаўленнем да жыцця і яго праяў. У свой час Людміла Аляксееўна старанна працавала ў Дамавіцкай школе. Затым – у сельскім Доме культуры. Пэўны час выконвала абавязкі начальніка аддзялення сувязі. А сёлета «засвяцілася» на старонках «раёнкі» яшчэ як мастацкі кіраўнік і адзін з акампаніятараў ансамбля народнай песні «Вёсачка», які радаваў удзельнікаў жніва-2011.

А вось галава сям’і, Генадзь Антонавіч, якраз з году ў год гэтым самым удзельнікам жніва і з’яўляецца. І сёлета на раённых дажынках яго ўшаноўвалі як аднаго з лепшых камбайнераў ПСГ «Дамавіцкі» ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод», які вызначыўся падчас працоўнага спаборніцтва руплівай працай.
А яшчэ сямейства Лепешаў неабыякавае да прыгажосці. Прычым любяць не толькі яе сузіраць (напрыклад, падчас экскурсіі па Батанічным садзе, пра што сведчыць фотаздымак з альбома), а і ствараць сваімі рукамі. Гэта датычыцца прыгожых кветкавых куточкаў-астравочкаў на падворку. Ну, а чаго не ўмеюць самі, тое ім робяць па замове альбо ўласнай ініцыятыве добрыя людзі. Так, прыгожую альтанку, у якой хораша ў любую пару года, змайстраваў Уладзімір Пусеў. А выразаную брамку – колішні калега Людмілы Аляксееўны, настаўнік працы Анатоль Лявоненка.

Што можна было пабачыць у міжсезонне з кветак і кустоў на падворку? Барбарыс, бружмель, гартэнзіі, вейгелы, спірэі, хрызантэмы, берасклеты, пампасную траву, манарду, клемацісы… Яшчэ і газон не пажоўк. Свежападстрыжаны, ён ствараў прыемны воку зялёны фон. А з другога боку шматузроўневымі радамі красаваліся астры, ружы, цыніі, вяргіні… Пераважна – чырвонага колеру і ўсіх яго адценняў. А вяргіні, між іншым, ростам пераўзыходзілі нават гаспадыню! Аказалася, што прывезла іх Людміла Аляксееўна ад інстытуцкай сяброўкі з Віцебшчыны, з якой падтрымлівае стасункі і дагэтуль. Падчас майго прыезду на ганку яшчэ не халодна было спацыфілумам, а ў вазонах пад дахам – ампельнай пеларгоніі, якая ну вельмі прывабна выглядала…

З-за дзвярэй даносілася тоненькае жаласлівае «мяў-мяў!» Гэта Філя (поўнае імя ведаеце якое? Не, не Філіп, але не менш годнае – Філімон!) прасіўся да людзей. Малое ўзялі нядаўна, патлумачыла Людміла Аляксееўна, вось і сумуе па маме. Для яго гаспадыня падрыхтавала ўтульны занавешаны кошык з махеравым шалікам. Яшчэ адзін шалік паклала для кацяня на канапе. Сапраўды, догляд, як за малым дзіцем…
Людміла Лепеш зладзіла на стале невялікую выставу ўзнагарод – мужавых і сваіх. Граматы і Дыпломы – абаіх, ордэн «Знак Пашаны» – Генадзя Антонавіча. Кажа, што на гэта натхніў расповед у «Раённым весніку» пра музей, які стварыла сяброўка – Раіса Сяргееўна Краснагір з Волмы. Толькі выстава, маўляў, не на гарышчы і не пастаянная. Але таксама дае ўяўленне пра гаспадароў хаты.
Вяртаемся на веранду, дзе ўсё абсталявана для прыемнага адпачынку ўвесну, улетку і

ўвосень. Шмат зеляніны ад пакаёвых кветак, якія летуюць тут, а на зіму гаспадыня забірае іх у пакой. Прыцягвае ўвагу лаўровае дрэва і, канешне ж, лімон. Сёлета гэта – галоўны гонар сям’і Лепешаў. Цікавы ён найперш сваімі амаль выспеўшымі пладамі. А яшчэ тым, што адначасова на ім месцяцца плады, завязь і кветкі!
– Тры лімоны нам засталіся, — тлумачыць Людміла Аляксееўна. – А ўсіх было шэсць. У сезон дрэва стаяла на парозе. І, уявіце сабе, тры лімоны за адну ноч скралі! Увогуле, дрэва расце ў нас адзінаццаты год. Цётка з Маладзечна яго падаравала маленькае, абрэзанае. А цяпер во якое вырасцілі! Цётка дзівіцца, а мы – ганарымся! Плады выспелі ўпершыню.
У цэнтры веранды стаяць крэслы і стол. А на стале… птушачка на жэрдачцы. Варта крануць – і яна пачынае спяваць!
– Гэта я так адпачываю ад спраў, — тлумачыць Людміла Лепеш. – Сядаеш у крэсла, націскаеш… Любуешся зелянінай і слухаеш спевы…

Сапраўды, прыемна вельмі. Вось толькі ў сезон адпачынак выпадае не часта. Бо пакаёвыя і вулічныя расліны патрабуюць догляду. А падчас нашага прыезду Людміла Аляксееўна займалася зборам яблыкаў і груш, якія сёлета ўрадзілі. Свайго часу чакала бульба, што патрабавала пераборкі. Ну, а гаспадар хаты, зразумела, шчыраваў на працы – у ПСГ «Дамавіцкі».
Вось такое яно, вясковае жыццё сям’і Лепешаў…
Святлана АДАМОВІЧ.
Фота аўтара
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Обзор горнолыжных центров Беларуси
Подробнее Обновлено - сезон 2019/2020. Все горнолыжные курорты и центры Беларуси: расположение, услуги, цены. Сравнительная таблица. Зимние виды спорта любят не только дети, но и взрослые, не зря же

