Гумар і фальклор у мове кіраўнікоў
Пашчасціла мне чуць гутаркі, прамовы кіраўнікоў, якія шырока ўжывалі трапныя словы, выразы, гумар, сатыру. Несумненна, гэта садзейнічала паразуменню, узмацняла ўздзеянне на слухачоў, падкрэслівала яскрава мэту. Шэраг іх значны, але ніхто не можа параўняцца з Іванам Яўцеевічам Паляковым, вядомым у БССР партыйным і дзяржаўным дзеячам. Некалькі разоў яго слухаў, калі ён займаў пасаду першага сакратара Мінскага абкама КПБ.

Давялося аднойчы мне суправаджаць групу перадавікоў вытворчасці раёна ў Мінск, на ўручэнне ім дзяржаўных узнагарод за дбайную працу. Сабраліся прадстаўнікі ўсіх раёнаў вобласці. Зал паўнюсенькі. Кожнаму чалавеку ён знаходзіў цёплыя, удзячныя словы. Ні аднаго разу не паўтарыўся. Усяго раз выкарыстаў зварот «даражэнькая». Ішлі яго словы лёгка, хутка, ад сэрца, з народнай інтанацыяй – адкуль толькі і браліся. Зачараваў. Доўгая ўрачыстасць праляцела імгненна, не стаміла.
Вось другі цікавы кіраўнік. Уладзімір Лукіч Верхавец працяглы час плённа ўзначальваў Дзяржаўны камітэт БССР прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Ён, здаецца, з’яўляўся апошнім выдвіжэнцам П.М.Машэрава. Уладзімір Лукіч вельмі любіў гумар, шырока і ўмела ўжываў як у афіцыйных прамовах, так і ў індывідуальных гутарках. Заўвагі, парады даваў у выглядзе народных прымавак, гумару. Ад гэтага яшчэ больш узмацнялася яго пажаданне – нельга было не выканаць. Усе тагачасныя з’явы перабудовы знаходзілі ў яго гумарыстычна-сатырычную інтэрпрэтацыю, сугучную народнай. Напрыклад, ён саркастычна гаварыў аб Хербулатаве. Але слухачы добра разумелі пра каго насамрэч ідзе размова.
Ужо будучы на пенсіі, неяк дэманстраваў мне сваё шматгадовае захапленне – вырошчванне памідораў у кватэры. Кожнаму каліву даваў гумарыстычную адзнаку, напрыклад: хоць і крывенькі, але даражэнькі і г.д.
Нельга не ўзгадаць і асобных кіраўнікоў у раёне. На мой погляд, да сёняшняга дня ніхто не пераўзышоў шаноўнага Адама Канстанцінавіча Дайліду, былога дбайнага гаспадарніка. Гумар яго сапраўды народны і адлюстроўвае менавіта адзнакі хуткаплыннага і складанага жыцця простымі людзьмі. Калі-нікалі размаўляем па тэлефоне. Не было яшчэ такога выпадку, калі б ён не парадаваў мяне чарговым перлам. Доўжыцца яго творчасць ужо некалькі дзесяцігоддзяў. Умее слухаць чалавека і ў момант вылучае з размовы штосьці незвычайнае, рэдкае, каштоўнае.
Дырэктар Грабёнскай сярэдняй школы Барбук Мікілай Андрэевіч захапляе ў палон народным фальклорам. На чыстай беларускай мове. Гадзінамі можа трымаць увагу слухачоў. Не ведаю: ці ёсць яшчэ ў раёне такія цікавыя і здольныя людзі.
У заключэнне скажу наступнае. Сучасныя вульгарныя тэлевізійныя гумарысты і сатырыкі не выражаюць глыбінныя думкі народа.
Іван ЯРАШЭВІЧ, г.п. Смілавічы
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Обзор горнолыжных центров Беларуси
Подробнее Обновлено - сезон 2019/2020. Все горнолыжные курорты и центры Беларуси: расположение, услуги, цены. Сравнительная таблица. Зимние виды спорта любят не только дети, но и взрослые, не зря же

