Шчодры дар бульбяных палеткаў
Сярод шматлікіх восеньскіх клопатаў земляробаў не на апошнім месцы – уборка бульбы. На Чэрвеньшчыне яе вырошчваннем займаюцца сем гаспадарак.
Безумоўны лідар сярод іх – эксперыментальная база “Натальеўск”, якая з’яўляецца насенняводчым і валаўтваральным сельгаспрадпрыемствам па вытворчасці бульбы не толькі ў раёне, але і ў вобласці. У гаспадарцы ўбралі яшчэ толькі чвэрць палеткаў, а ўжо накапалі больш за паўтары тысячы тон клубняў. У параўнанні з мінулым годам, сёлета мы пашырылі плошчу пад бульбу з 230 да 270 гектараў, – распавядае галоўны аграном эксперыментальнай базы “Натальеўск” Сяргей Бабіновіч. – Вырошчвалі дзевяць гатункаў: айчынныя “Скарб”, “Брыз”, “Уладар” і “Янка”, галандскія “Рока”, “Сантэ”, “Маніту” і “Рыўера”, а таксама нямецкі “Саціна”.
З восені на палетках пад бульбу правялі рыхленне падворыўнага гарызонту. Такі тэхналагічны прыём дае магчымасць сыходзіць лішняй вільгаці ў дажджлівыя гады і захоўвацца – пры яе дэфіцыце ў глебе. Падчас пасадкі апрацавалі клубні супраць шкоднікаў і хвароб высокаэфектыўным прэпаратам нямецкай вытворчасці “Яместа Квантум”. Пяць разоў правялі фунгіцыдныя апрацоўкі бульбяніка ад фітафторы.
Таму і ўраджай, нягледзячы на засушлівае лета, радуе. Разлічваем мець каля 300 цэнтнераў на круг, а гэта, з улікам элітнага насення – амаль 7 тысяч тон клубняў…
Хуткія тэмпы ўборкі бульбы ў гаспадарцы забяспечваюць чатыры камбайны, на якіх працуюць механізатары Ілья Бабіч, Андрэй Тарасік, Уладзімір Бабіч і Андрэй Гамеза. З поля яе адводзяць у сучаснае бульбасховішча на 4 тысячы тон, якое сельгаспрадпрыемства пабудавала летась у адпаведнасці з праграмай развіцця бульбаводства за крэдытныя сродкі. Гэта дае магчымасць не спяшацца з рэалізацыяй бульбы: звычайна пасля завяршэння ўборкі яе кошт істотна павялічваецца.
Зрэшты, не спяшаюцца і пакупнікі. Як паведаміў Сяргей Бабіновіч, першая партыя клубняў – 50 тон – гатовая да продажу, але попыту пакуль няма.
Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Как двуглавый орел лишился короны
Подробнее Сегодня разве только историки, специализирующиеся на вопросах возникновения советского государства, смогут поведать малоизвестную страницу существования Литбела – Литовско-Белорусской советской