Васіль Семчанка: «Я ганаруся тым, што вызваляў Мінск»

Васіль Семчанка – ветэран Вялікай Айчыннай вайны. У рады Чырвонай Арміі трапіў у 17 гадоў. Мае шэсць баявых узнагарод, не менш за дзесятак юбілейных і тры падзякі ад Вярхоўнага Галоўнакамандуючага.
Родам Васіль Ігнацьевіч з Мсціслаўшчыны (Магілёўская вобласць). Там і застала яго вайна. Брат, які быў старэйшы на 4 гады, у Чырвоную Армію трапіў у 41-м. Праз лічаныя месяцы, у снежні, ён загінуў пад Масквой.
У 1941-ым годзе Васіль скончыў сямігодку. Была мара працягваць вучыцца. Вайна парушыла ўсе планы.
У войска яго прызвалі ў кастрычніку 1943-га года. На той момант Мсціслаўшчына была месяц як вызвалена з-пад акупацыі. Сямнаццацігадовага юнака накіравалі ў 185-ы запасны стралковы полк. Ён знаходзіўся ў 20 кіламетрах ад лініі фронту. Там хлопец месяц вучыўся на аўтаматчыка, пакуль не трапіў у маршавую роту. Перакінулі на перадавую, пад Горкі, у 42-ю стралковую дывізію трэцяй арміі 3-га Беларускага фронту. Стаялі ў абароне, пакуль не распачалася аперацыя «Баграціён».
Полк, дзе служыў Васіль Семчанка, з баямі рухаўся на Шклоў, Барысаў. Фарсіраваў Беразіну. Шлях ляжаў на сталіцу Беларусі. «Я ганаруся тым, што ўдзельнічаў у вызваленні сталіцы БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, – гаворыць ён. – З баямі мы дайшлі да Усходняй Прусіі.”
Падзеі тых дзён — у памяці ветэрана. Фарсіравалі Нёман, вызвалялі літоўскія гарады і хутары. Спыніліся на паўднёва-заходняй мяжы, у Вілкавішкісе. Камандаванне дало загад мяжу не перасякаць, стаць у абарону. У жніўні полк знялі з 3-га Беларускага фронту і перакінулі на 1-ы Беларускі, які знаходзіўся непадалёку ад ракі Вісла. Ішлі праз літоўскія, польскія землі…
13 студзеня выдалі сухі паёк на 5 сутак. На наступны дзень, да світання, пачалася артпадрыхтоўка. Яна доўжылася дзве з паловай гадзіны.
- Прыхінешся да сценкі траншэі – спінай адчуваеш, як зямля хадуном ходзіць, – успамінае Васіль Ігнацьевіч тыя дзве з паловай гадзіны. — Як толькі скончылася артпадрыхтоўка, у наступленне пайшла пяхота. Немцы аказвалі слабае супраціўленне. Іх гарматы былі разбіты падчас артпадрыхтоўкі.
Жукаў загадаў, каб не ўцягваліся ў працяглыя баі. Як мага хутчэй трэба было рухацца да Одэра, каб не даць гітлераўцам адысці за раку.
Шлях ад Віслы да Одэра – 700 кіламетраў. Іх прайшоў разам з іншымі чырвонаармейцамі і Васіль Семчанка. Одэр фарсіравалі з вялікімі стратамі. Узялі плацдарм – у паўтара кіламетрах ад Франкфурта. За гэта Васіль Семчанка атрымаў сваю першую баявую ўзнагароду – медаль «За адвагу». Каля двух з паловай месяцаў савецкія войскі трымалі плацдарм, паступова яго пашыраючы. Ноччу на пантонах ад іх забіралі не толькі параненых, але і загінуўшых. Не было дзе пахаваць – плацдарм знаходзіўся ў багністай мясцовасці.
Ад Франкфурта да Берліна – 600 кіламетраў. Пераадольванне гэтага шляху пачалося 16 красавіка. На подступах да Берліна Чырвоную Армію сустрэлі «фаўстнікі». Так называлі тых, хто ў баі карыстаўся гранатамётамі «Фаўстпатрон». Такая зброя ў нямецкіх салдат з’явілася незадоўга да заканчэння вайны.
«Фаўстнікі» каля Берліна заселі ў першай траншэі. Білі ў асноўным па танках. Савецкія войскі неслі вялікія страты. Васіль Ігнацьевіч успамінае, што кожнаму салдату выдавалі інструкцыю па барацьбе з «фаўстнікамі». Там было сказана: «фаўстнік» пасля таго, як стрэліў, абавязкова ўстае з калена (стрэліць можа толькі стоячы: альбо ў поўны рост, альбо на калене). У гэты момант яго неабходна «зняць» з пазіцыі.
Калі савецкія салдаты ўсё ж такі спусціліся ў першую траншэю, ім было цяжка па ёй перасоўвацца: усюды ляжалі гранатамёты. У нямецкае войска іх прывозілі ў разабраным выглядзе. Таму траншэя была завалена яшчэ і скрынямі: з трубкамі, баегалоўкамі, выбухнымі патронамі…
- Сабраць «фауст» – справа некалькіх секунд, – зазначае Васіль Ігнацьевіч. – Аднак з сабой можна было ўзяць толькі адзін гранатамёт. У камплект уваходзіла шлейка, якая дазваляла насіць зброю «праз плячо». З двумя «фаўстамі» было і цяжка, і нязручна рухацца.
Берлін, калі падышоў 1-ы Беларускі фронт, апынуўся ў акружэнні. З другога боку горада стаяў 1-ы Украінскі фронт пад камандаваннем Конева. Да савецкіх салдат прыйшло папаўненне – каб баявыя падраздзяленні былі цалкам укамплектаваныя байцамі перад штурмам Берліна. Раздалі дадатковыя патроны, «лімонкі». Боепрыпасамі запаўняліся і кішэні, і салдацкія мяшкі.
- Пайшлі на штурм Берліна, – распавядае Васіль Ігнацьевіч, – і завязаліся вулічныя баі. Сёння мне самому цяжка паверыць у тое, что ўсё адбывалася насамрэч. Наша войска на горад насоўвалася лавінай. Немцы вялі агонь з усіх дамоў, з усіх паверхаў. Яны ведалі, што ім не ўтрымаць горад, але не здаваліся… Двое сутак бралі Берлін. Горад паў 2-га мая. Праз тыдзень даведаліся пра сваю канчатковую Перамогу.
- Мы абдымаліся, крычалі «ўра!», стралялі ў паветра з усіх гармат, салютавалі, – працягвае ўспамінаць ветэран. – Мы перамаглі, пасля пекла засталіся жывымі.
За штурм Берліна ў Васіля Семчанкі дзве баявыя ўзнагароды – ордэн Чырвонай Зоркі і медаль «За ўзяцце Берліна».
Доўга ў Германіі паслужыць яму не давялося. У чэрвені 1945-га года полк перадыслацыраваўся ў Расію: спачатку ў Смаленск, потым былі Бранск, Масква… Апошнія салдацкія дні Васіль Ігнацьевіч правёў у Грузіі – у Закаўказскай ваеннай акрузе. У запас яго звольнілі ў 1950-м годзе. Вярнуўся на Мсцілаўшчыну, да бацькоў. На Чэрвеньшчыну ж трапіў у 1968-м.
Увесь гэты час трымае ў галаве лічбы: 700 кіламетраў – ад Віслы да Одэра, 600 кіламетраў – ад Франкфурта да Берліна, 14 студзеня – артпадрыхтоўка каля Віслы, 2 мая – узялі Берлін, 9 мая – абвясцілі Перамогу.
- Ведаеце, колькі радасці было, калі сказалі, што вайна скончылася? – спытаў ён мяне напрыканца размовы.
На шчасце, не ведаю. Як і мільёны іншых беларусаў. Можам толькі ўявіць. І дзякуем за гэта Вам, усім тым, хто ахвяраваў сабой.
Сняжана КАЎГАРЭНЯ
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
«Сильного или слабого иммунитета не существует»: Специалисты о мифах про иммунитет и витамины
Подробнее Можно ли «убить» иммунитет антибиотиками? А укрепить витаминами и правильным питанием? Как вообще понять, в каком состоянии ваш иммунитет? The Village Беларусь поговорил с врачом-иммунологом РНПЦ

