Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«ПРЫЕМНА, КАЛІ ЗМАГЛА ДАПАМАГЧЫ ЧАЛАВЕКУ»

«ПРЫЕМНА, КАЛІ ЗМАГЛА ДАПАМАГЧЫ ЧАЛАВЕКУ»

Святлана АНОШКА, псіхолаг Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва:

Па адукацыі я – педагог-псіхолаг, заканчвала педагагічны ўніверсітэт.

У якасці псіхолага аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва працую чацвёрты год. Мы займаемся аказаннем псіхалагічнай дапамогі людзям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Гэта розныя катэгорыі, якія, магчыма, не ахоплены працай псіхолагаў сістэмы адукацыі. Працуем з бацькамі з нядобранадзейных сем’яў, з выпускнікамі інтэрнатных устаноў… А пошніх я як псіхолаг кансультую па пытаннях уладкавання жыцця, спрабую данесці вядомыя ісціны… Яшчэ працуем з асобамі, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, з пенсіянерамі, інвалідамі,  ахвярамі гандлю людзьмі, з людзьмі з суіцыдальнымі схільнасцямі. Дзякуй Богу, у нас такіх няшмат… Іншы раз даводзіцца  наведваць адзінокіх.  Часта ездзім па нядобранадзейных сем’ях. Нашу службу ведаюць у раёне. І людзі самі ідуць да нас. Мо, нават не ўсведамляючы, што звяртаюцца па псіхалагічную дапамогу.

Таксама  займаемся прафілактычнай і асветніцкай працай. Выпускаем буклеты, іншую друкаваную інфармацыйную прадукцыю. Штомесяц выступаем на раённым радыё, маем цесную сувязь з работнікамі  аддзела ЗАГС, дзе даем наведвальнікам у выпадку неабходнасці кансультацыі і раздаем друкаваную прадукцыю. У цэнтры нашай увагі  – гендэрныя праграмы, дэмаграфія, суіцыды, гандаль людзьмі, СНІД, наркаманія, курэнне, алкагалізм. Праводзім прафарыентацыйную працу як з дзецьмі, так і з асобамі, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі. Удзельнічаем у мерапрыемствах, на якія запрашаюць бібліятэкары, а таксама ў пасяджэннях нашага клуба для сталых людзей «Субяседнік», аказваем яго сябрам пасільную дапамогу.

Наогул, работы ў нас шмат, і праца з людзьмі даволі цяжкая. І ўсё ж ад яе, сваёй прафесіі, я атрымліваю задавальненне. Гэта калі маеш стасункі з чалавекам і бачыш, што ён імі задаволены. Калі выступаеш перад вялікай аўдыторыяй з лекцыяй і бачыш рэакцыю ў адказ, удзячныя позіркі.  Станоўчая рэакцыя – гэта вельмі прыемна. Як і ўсведамленне таго, што  ні разу не было рэакцыі непрымання.

На мой погляд, псіхолаг, перш за ўсё, павінен мець такт, вытрымку, уменне арганізаваць стасункі з людзьмі і правільна будаваць дыялог, зыходзячы з таго, з кім канкрэтна ты размаўляеш. Трэба зыходзіць з першапачатковага пасылу, што ўсе людзі – добрыя. І толькі пасля разглядаць якіясьці негатыўныя рысы характару.

Па-другое, псіхолаг павінен быць талерантным, гэта значыць –  прымаць людзей такімі, якія яны ёсць, з рознымі пазіцыямі, без асуджэння, без крытыкі. А гэта вельмі складана.  І яшчэ — у псіхолагу абавязкова павінны прысутнічаць чалавекалюбства, міласэрнасць, гуманнасць…  Таксама як і душэўная дабрыня, імкненне дапамагчы чалавеку… Ніякай чэрствасці тут быць не можа!

Што тычыцца гонару за сваю прафесію… Гэта, мабыць, калі ўсведамляеш, што ёсць хаця б і невялікая колькасць людзей, якім ты змог дапамагчы. Якія могуць сказаць «дзякуй» за тое, што на іх звярнулі ўвагу, удзялілі час… Калі чалавек не ўслых, а ў душы падзякаваў – гэта самае каштоўнае ў нашай прафесіі. І дзеля гэтага варта працаваць…

Занатавала Святлана АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.