Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Экскурсія з карысцю, альбо Кім быць?

Экскурсія з карысцю, альбо Кім быць?

Супрацоўнікі Чэрвеньскага лясгаса – частыя госці ў нашай школе. Мы іх заўсёды чакаем. Чакаем аповедаў пра лес, пра людзей, якія прысвяцілі сябе няпростай прафесіі лесаводаў… А яшчэ – чакаем экспанатаў для нашага школьнага музея Лесу. Сустрэчы гэтыя заўсёды праходзяць захапляльна, цікава, у прыязнай атмасферы сяброўства.

А вось дзень 12 снежня нам запомніцца, я думаю, надоўга. Па запрашэнні Чэрвеньскага лясгаса мы здзейснілі цікавае падарожжа – з мэтай прафарыентацыі наведалі Чэрвеньскі лясгас і Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт.

У лясгасе малады спецыяліст вельмі захоплена распавяла нам пра сваю работу, зладзіла экскурсію. Да таго ж, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Жанна Георгіеўна Чарнавец уручыла нам невялікія сувеніры.

БДТУ уразіў нас вялізнымі, злучанымі ў адно цэлае будынкамі, прасторнымі аўдыторыямі, у якіх, спадзяюся, калі-небудзь буду вучыцца і я…

На факультэце лясной гаспадаркі нас пазнаёмілі з правіламі і традыцыямі ўніверсітэта, правялі экскурсію. Прызнаюся, што без суправаджаючага мы лёгка маглі б заблукаць у лабірынтах калідораў.

Асабіста мяне зацікавіла спецыяльнасць «Садова-паркавае будаўніцтва». Там конкурс не вельмі высокі, і ўсім першакурснікам выдзяляюць месцы ў інтэрнаце. Смачны абед таксама пакінуў прыемныя ўражанні.

Вялікі дзякуй супрацоўнікам Чэрвеньскага лясгаса за такое карыснае і патрэбнае падарожжа! Мяркую, што хто-небудзь з нас у будучым стане студэнтам БДТУ і сапраўды прысвеціць сваё жыццё лесу.

Аліна ЛУК’ЯНАВА,

вучаніца 10 класа Руднянскага дзіцячага сада-СШ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.