Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ІХ АБ’ЯДНАЛА ТВОРЧАСЦЬ

На базе музея «Прастора Хаіма Суціна», які размешчаны ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г.п.Смілавічы, на працягу апошніх чатырох гадоў ладзяцца пленэры юных мастакоў. Яны аб’ядноўваюць дзяцей, якія захапляюцца не толькі выяўленчым мастацтвам, але і творчасцю ў самым шырокім сэнсе гэтага слова.  У сваіх працах школьнікі разважаюць пра дабро, любоў, справядлівасць, спагаду, сатворчасць… І гэта з’яўляецца спосабам фарміравання неабыякавай асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.

ІХ АБ’ЯДНАЛА ТВОРЧАСЦЬ

Арганізатарам пленэру з’яўляецца Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў, які ўзначальвае заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь, лаўрэат шматлікіх дзяржаўных прэмій Леанід Левін, а яго ўдзельнікі – самыя таленавітыя дзеці з шасці краін Еўропы: Беларусі, Балгарыі, Эстоніі, Харватыі, Малдовы, Сербіі. І ўсіх іх аб’ядноўвае творчасць.

Для хлопчыкаў і дзяўчынак нашага Цэнтра гэты пленэр – унікальная магчымасць пагутарыць са сваімі замежнымі аднагодкамі, падзяліцца творчымі ідэямі і знаходкамі.  Дзякуючы пленэру, яго ўдзельнікі атрымліваюць магчымасць будаваць сумесны мост дружбы, які злучае розныя краіны свету.

Сёлета для гасцей Цэнтра, а гэта саветнік па культуры Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў Галіна Левіна і 20 дзяцей з розных краін, нашы навучэнцы і педагогі падрыхтавалі пазнавальную экскурсію па творчых майстэрнях, па залах музея мастака з сусветным імем, ураджэнца г.п.Смілавічы Хаіма Суціна, майстар-клас па вырабе беларускай ільняной лялькі-абярэга. А ў дваццатых чыслах снежня нашых выхаванцаў госці запрасілі з візітам у адказ у музей гісторыі г.Мінска – на заключны этап мерапрыемства, а менавіта – на выставу мастацкіх работ усіх удзельнікаў.

Творчасць хвалюе кожнага, хто дакранаецца да яе. А гэта момант, калі адчыняеш футляр скрыпкі і бярэш яе ў рукі… Альбо калі бярэш пэндзаль, аловак, разгортваючы эцюднік ці альбом…. Але ў любым выпадку творца ператвараецца ў чараўніка.

Якое шчасце было мець стасункі з дзецьмі, якія прыехалі на гэты пленэр! Мы бачылі, як загараліся іх вочы ад усяго ўбачанага і пачутага. Яны рабіліся іншымі, калі спрабавалі свае сілы ў дэкаратыўна-прыкладнай творчасці. Яны з галавой акуналіся ў свет мастацтва і стасункаў са сваімі беларускімі аднагодкамі, хоць і не валодалі рускай мовай. Майстар-клас пазнаёміў нашых гасцей з элементамі беларускай народнай творчасці, даў магчымасць дакрануцца да культуры нашай краіны.

На базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.п.Смілавічы створана камфортнае асяроддзе і ўмовы для рэалізацыі розных творчых праектаў. Педагогі і навучэнцы заўсёды адкрыты для ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва, а таксама гатовыя падзяліцца сваім майстэрствам і ўменнямі.

Ала ШЫДЛОЎСКАЯ,

дырэктар Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.п.Смілавічы

Фота Таццяны ТРЫГУБЯК

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.