Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У ПАСЛЯВАЕННЫЯ ЧАСЫ НОВЫ ГОД ДЛЯ НАС БЫЎ АСАБЛІВЫМ…

У ПАСЛЯВАЕННЫЯ ЧАСЫ НОВЫ ГОД ДЛЯ НАС БЫЎ АСАБЛІВЫМ…

К
ожны раз перад надыходам Новага года мяне ўзрушваюць настальгічныя ўспаміны пра маё далёкае незабыўнае пасляваеннае дзяцінства… Пра родную Горкаўскую школу, дзе я скончыла сем класаў, пра настаўнікаў, пра святкаванне Новага года ў школе…

То было цяжкае, але і вясёлае дзяцінства. Пасля летніх вакацый мы з нецярплівасцю чакалі сустрэчы са школай, з любімымі настаўнікамі. Пахла свежай фарбай. Сцены заўсёды былі аздоблены новымі шпалерамі, вокны ззялі чысцінёй, а на падаконніках стаялі кветкі. І гэта надавала нашай сустрэчы са школай асаблівы, святочны настрой. Хацелася, каб хутчэй пачаліся ўрокі, каб з прагай пачаць здабываць веды.

З удзячнасцю  прыгадваю сваю першую настаўніцу Марыю Кузьмінічну Ганчарык. Яе голас, яе добразычлівыя адносіны да вучняў мне запомніліся на ўсё жыццё. А галоўнае, што яна па аднаму на ўвесь клас (а гэта каля 30 вучняў) чорна-беламу буквару навучыла чытаць, пісаць, складаць словы і сказы… Буквар гэты і цяпер паўстае перад маімі вачыма – з вялікімі чорнымі малюнкамі і такімі ж вялікімі чорнымі літарамі. Дзякуй вам, дарагія настаўнікі, родная школа, што вы далі кожнаму вучню пуцёўку ў далейшае жыццё!

Прыгадваецца і тое, як мы, вучні, святкавалі Новы год, як рыхтаваліся да яго разам з настаўнікамі. Цацкі выраблялі, у асноўным, з рознакаляровай паперы. З-пад нашых рук выходзілі гірлянды, буслікі, караблікі, а з саломкі – павучкі ды іншае. І калі надыходзіла доўгачаканая пара ўпрыгожвання навагодняй ёлкі, радасці нашай не было мяжы!

Здавалася, што прыгажэйшага дрэўца няма нідзе! Вакол ёлкі мы вадзілі карагоды, спявалі песні, танцавалі, чыталі вершы і з нецярплівасцю чакалі сустрэчы з Дзедам Марозам.  Яго са школьнага двара ўвозілі на санках разам з гарманістам! І свята – доўжылася…

Асаблівы рытуал, якога мы вельмі чакалі – гэта ўручэнне навагодніх падарункаў. Да ёлкі ставіўся стол, на якім былі каробкі з расфасаванымі ў кулькі цукеркамі – гарошкам і рознакаляровымі падушачкамі. Дзед Мароз, у якога звычайна пераапранаўся дырэктар школы Мікалай Ільіч Ладуцька, падыходзіў да стала, і мы па чарзе атрымлівалі з яго рук доўгачаканую смакату…

З прыемнасцю ўспамінаюцца і іншыя мерапрыемствы ў нашай школе, але Новы год – па-асабліваму. Дзякуй вам, дарагія настаўнікі, што вы ў цяжкія пасляваенныя гады стараліся не толькі даць веды кожнаму вучню, але і падараваць радасць… Нізкі вам паклон!

Рэгіна ШАЛУПЕНКА, в.Рэчкі

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.