Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

МЕСЦА СУСТРЭЧЫ – БІБЛІЯТЭКА

МЕСЦА СУСТРЭЧЫ – БІБЛІЯТЭКА

Д
обры дзень, паважаная рэдакцыя! Віншую ваш калектыў з Ражством, Новым годам і дасылаю невялікі аповед пра вечарыну ў  Лучскай бібліятэцы пад назвай «Адпачываем разам». На яе завіталі не толькі пастаянныя нашы ўдзельнікі. Прыйшлі сем»і Касцючэнкі, Новікавы, Ала Чаркасава і Валянціна Кушнер – наша мясцовая «Зыкіна», якую адразу ж запрасілі выканаць песню.

Адкрыла вечарыну бібліятэкар. Яна павітала ўдзельнікаў, прачытала лірычныя вершы і распачала конкурс «Як адпачываеце». Загадчыца ФАПа Галіна Новікава падзялілася ўражаннямі ад паездкі ў Чэхію, у Карлавы Вары,  а пенсіянерка, былая настаўніца Клаўдзія Адамаўна Міхіевіч, распавяла пра экскурсію ў Ленінград, куды яе, запрасіў былы вучань, які цяпер жыве і працуе ў гэтым горадзе.

Затым усе з гумарам і смехам прынялі ўдзел ў конкурсе «Бітва экстрасенсаў», пераможцам якога стаў  Сяргей Глухаў. Таксама весела прайшоў конкурс «Хто ж знахар?». У ім трэба было па засушаных суквеццях пазнаць расліны і якімі лекавымі якасцямі яны валодаюць. І хаця лідэрамі ў гэтым конкурсе былі Раіса Танковіч і Таццяна Міхіевіч, прыз дастаўся Таццяне Грыбко. Ёй давялося самой адкопваць яго на бібліятэчнай клумбе (куст герані, які яна даўно марыла мець). Акрамя таго, Таццяна Кандрацьеўна пакарыла прысутных  веданнем усіх спартыўных праграм, агучыла як згулялі нашы гандбалісткі  і спяшалася паспець на гульню любімага футбола

Цікава правялі віктарыну «Знаўца роднага краю». Перамога дасталася колішняй настаўніцы Рэчкаўскай школы Ганне Лапін. Яна расказала, што свае веды чэрпае з кніг.  Перавагу аддае беларускай літаратуры. «Добра, што есць бібіліятэка, дзе можна не толькі духоўна ўзбагаціцца,  але і сустрэцца з вяскоўцамі, пагутарыць па душах», — зазначыла Ганна Мікалаеўна.

У гэты вечар  гучала шмат вершаў, песень, у тым ліку і 60-70-х гадоў, а таксама віншаванняў і не толькі з нагоды надыходзячых зімовых святаў, але і адметных падзей у жыцці вяскоўцаў. Напрыклад, Марыя Буглак прымала віншаванне з нагоды нараджэння ўнука. Шчаслівай  бабулі і самай актыўнай чытачцы бібліятэкі ўручылі падарунак.

На такой аптымістычнай ноце скончылася чарговае мерапрыемства. З прыўзнятым настроем разышліся мае дарагія вяскоўцы, каб праз колькі дзен зноў пабачыцца ў бібліятэцы.

Таццяна Ждановіч,

Лучская бібіліятэка

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.