ЗГАДКІ
Уладзіміра ДАРАГУЖА.
г.Чэрвень.
Бінаўральны эфект.
Навошта чалавеку два вухі? Бог усё абдумаў, перш чым ствараць. Два вухі патрэбныя, каб вызначыць кірунак на крыніцу гуку. Чалавек паварочвае галаву так, каб для абодвух вухаў сіла гуку была аднолькавай. Гэтая здольнасць называецца бінаўральны (двувухі) эфект.
Той восенню мы, студэнты-фізікі, капалі бульбу ці то ў Ратамцы, ці то ў Фаніпалі. Увечары, калі падаілі кароў, наш стараста Сева з бідонам пайшоў па малако на ферму. Напрасткі, праз лужок, усяго метраў за трыста. Пакуль ён там хадзіў, над лужком утварыўся густы туман, і Сева вяртаючыся заблудзіўся. Адчуўшы няладнае, мы выйшлі яго гукаць. А быў ён глухі на адно вуха, чуе нас, а з якога мы боку не ведае. І блукаў ён у тумане, пакуль мы не знайшлі яго і не вывелі.
Тэатр і я
Яшчэ да вайны, калі быў дашкольнікам, маці брала мяне ў школу, дзе яна працавала, на алімпіяды. Так у той час называліся агляды мастацкай самадзейнасці. Песні, танцы, драматычныя інсцэніроўкі. Крыху пазней бачыў я спектакль «Майская ноч» па Гогалю, які паставіў настаўнік Гарбузаў.
А пасля вызвалення горада ад фашыстаў у Доме культуры кожны дзень давалі канцэрты франтавыя брыгады. Хто выступаў з артыстаў – не ведаю, быў надта малы, каб запомніць. Магчыма, прыязджалі Клаўдзія Шульжэнка, Лідзія Русланава, Леанід Уцёсаў, Марк Бернэс, Ізабэла Юр’ева і іншыя карыфеі савецкай эстрады, якіх я палюбіў пазней. Выступалі і артысты арыгінальнага жанру, магчыма Месінг і Кіо. Былі і спектаклі, памятаю фінал аднаго. Смяротна паранены марак дыктуе медсястры ліст пра свой апошні бой і замаўкае. «Каму?! Па якому адрасу паслаць?» – пытаецца медсястра. «Масква, Крэмль, Сталіну», – вымаўляе марак і памірае.
На пачатку пяцідзясятых летам да нас прыязджаў перасоўны ўкраінскі музычны тэатр, ён прывозіў такія шэдэўры, як «Наталка палтаўка», «Шэльменка-дзяншчык» і іншыя. Але аднойчы здарылася трагедыя. Насустрач артыстам, якія ехалі на грузавіку, ішоў лесавоз. Калі яны параўняліся, бярвенне рассыпалася…
У БДУ, калі я там вучыўся, быў неблагі аматарскі тэатр, ставілі «На дне» і іншыя класічныя творы. Мы, студэнты, кожны месяц хадзілі ў тэатры – оперны, купалаўскі, рускі. Але артыстам я зрабіўся крыху пазней, калі працаваў у Возерскай школе. Для жыхароў сяла настаўнікі ставілі спяктаклі па п’есах сучасных аўтараў, беручы іх з часопіса «Молодёжная эстрада». Мне даставаліся ролі станоўчых герояў, маладых, як і я, людзей. Першы раз было боязна выходзць з-за куліс, на сцэну мяне выштурхнуў мой сябар Саша Крупнік. Узгадваю маю рэпліку, якой заканчваўся адзін са спяктакляў: «Когда идёшь в лесосеку – опасайся гнилого дерева».
У шасцідзясятыя, калі я ўжо працаваў у Чэрвені, да нас часта прыязджалі мінскія тэатры. Так, запомнілася «Паўлінка» ў выкананні купалаўцаў, опера Дж.Вердзі «Травіята» у канцэтным выкананні артыстаў тэатра оперы і балета. У гэты ж час зіхацеў тэатральны калектыў Чэрвеньскага дома культуры, якім кіраваў Аляксандр Міхайлавіч Гарбузаў. Былі выдатныя пастаноўкі -»Барабаншчыца» (у галоўнай ролі Лідзія Мікалаеўна Задорына) і «Лявоніха на арбіце». Пра апошні спектакль у нас казалі «Лявон на арбіце», бо ролю Лявона бліскуча выканаў Леанід Францавіч Камароўскі.
На пачатку дзевяностых нашым народным тэатрам кіравала прафесійная рэжысёрка Андрэева, якая была закаханая ў творчасць Аляксея Дударава і ажыццявіла пастаноўку некалькіх яго п’ес. Мне давялося ўдзельнічаць у дзвюх апошніх пастаноўках. У драме «Адцуранне» я выконваў ролю Вяшчуна. Спектакль зрабілі музычным . На вершы чэрвеньскіх паэтаў музыку напісаў Ігар Адамовіч, ён жа і выканаў у спектаклі гэтыя песні. У тым ліку і адну на мае словы – «Плач па Беларусі» («Дзе нашых продкаў слава»). У другой драме «У сумерках» я выконваў ролю ветэрана вайны Старцава. Іншы ўзрост – іншыя ролі, ролі ўжо не маладых людзей.
Крывая лінія
Прылада для вымярэння даўжыні крывых ліній на картах ці планах мае назву курвіметр (ад лацінскага curvus – крывы і грэчаскага metreo – вымяраю).
У школьным кабінеце фізікі была гэтая прылада. Падчас інвентарызацыі работніца бухгалтэрыі, убачыўшы такую назву ў спісе наглядных дапаможнікаў, палічыла гэта за розыгрыш, справіла скандал і адмовілася ўносіць прыладу ў спіс.
Кепска, калі неблагія людзі не прывучаныя карыстацца слоўнікамі, энцыклапедыямі…
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
«Приезжайте в крематорий — сами все увидите»: Что делают с прахом умерших в Беларуси и мире
Подробнее Художница Ника Сандрос написала в своем фейсбуке веселый пост на тему смерти. О том, что было бы здорово и потом продолжать путешествовать: труп сжечь, прах поместить в баночку и назначить друзей,

