Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ВАНДРОЎНЫ ТЭАТРЫК-БАТЛЕЙКА НАВЕДАЎ ЧЭРВЕНЬЦАЎ

Адмысловым спектаклем пацешылі юных актыўных чытачоў Чэрвеньскай дзіцячай бібліятэкі  і дарослых госці з Мінска. Вядомая беларуская дзіцячая пісьменніца Алена Масла разам з супрацоўніцай шведскай амбасады ў Беларусі, памочнікам пасла па сувязях з грамадскасцю Алесяй Літвіноўскай прадставіла вандроўны лямцавы тэатрык-батлейку Веранікі Фаміной і акторку Бэлу Кавалькову. Яны прывезлі спектакль «Мама Му чытае і святкуе Каляды», пастаўлены па кнігах шведскай казачніцы Юі Вісландэр.

ВАНДРОЎНЫ ТЭАТРЫК-БАТЛЕЙКА НАВЕДАЎ ЧЭРВЕНЬЦАЎ

Распавядаючы пра Швецыю, Алена Масла пацікавілася ў школьнікаў, якіх літаратурных герояў і пісьменнікаў адтуль яны ведаюць. І дзеці прыгадалі Карлсана, Пепі Доўгую Панчоху і пісьменніцу Астрыд Ліндгрэн

Яшчэ Алена Масла прапанавала Чэрвеньскай дзіцячай бібліятэцы абвясціць конкурс на лепшага юнага чытача кніг, напісаных па-беларуску. А самым актыўным уручаць маляўнічыя мапы Швецыі, якія таксама прывезлі ў падарунак.

ВАНДРОЎНЫ ТЭАТРЫК-БАТЛЕЙКА НАВЕДАЎ ЧЭРВЕНЬЦАЎ

Затым распачаўся ўласна спектакль вандроўнага лямцавага тэатрыка-батлейкі. І пачалося незвычайнае дзейства, дзе на імправізаванай міні-сцэне (таксама аздобленай адмысловым вырабам з лямцу) Мама Му і Крумкач сапраўды жылі сваім жыццём. А было яно пра тое, што нават шведская карова чытае… па-беларуску… Пра клапатлівае стаўленне да жывёл… Пра тое, што мана заўсёды будзе выкрыта, а той, хто зманіў, адчуе сорам… А яшчэ – пра сапраўднае сяброўства, уменне і жаданне рабіць штосьці прыемнае для тых, хто побач… І пра многае-многае іншае. Яно, зразумела, не агучвалася так акрэслена, а падсвядома вынікала з учынкаў і паводзінаў галоўных герояў.

ВАНДРОЎНЫ ТЭАТРЫК-БАТЛЕЙКА НАВЕДАЎ ЧЭРВЕНЬЦАЎ

Вынікі спектакля падвяла Алена Масла. Яна нагадала аб неабходнасці чытаць кнігі, чытаць па-беларуску, пажадала быць уважлівымі адно да аднаго і да тых, хто побач, самім навучыцца рабіць сапраўдныя цуды для іншых…

ВАНДРОЎНЫ ТЭАТРЫК-БАТЛЕЙКА НАВЕДАЎ ЧЭРВЕНЬЦАЎ

Напрыканцы юных чытачоў бібліятэкі чакаў салодкі пачастунак ад гасцей – цукеркі.

ВАНДРОЎНЫ ТЭАТРЫК-БАТЛЕЙКА НАВЕДАЎ ЧЭРВЕНЬЦАЎ

Святлана АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.