Блізкія людзі

Святлана РУДАМЁТКІНА, сацыяльны работнік:
- Працую ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Васямнаццаць гадоў я ў сваёй прафесіі. Бабулькі і дзядулькі – мае падапечныя – жывуць у сямі вёсках: Замасточча, Барсукі, Кутузаўка, Бярозаўка, Вішанька, Гарадзішча, Праўда. Старыя розных узростаў, самай сталай споўнілася 88 гадоў, жыве ў Кутузаўцы. Ім прыношу ў хату дровы і ваду, купляю прадукты і лекі. Вось і зараз: прыехала ў Чэрвень за лекамі, а ў аптэцы, так выйшла, пералік. Калі што здараецца са здароўем, першы нумар, на які тэлефануюць, мой: «Прыдзі, нешта дрэнна сябе адчуваю». Ціск памераю, урача выклікаю. Сёння прыйшлося на Гарадзішча выклікаць лекара: адной з падапечных стала дрэнна. Хвалюешся за ўсіх, бо блізкія людзі.
Дадому не спяшаюся, бо свае дзеці дарослыя: дачка і сын працуюць у Чэрвені і Валевачах. Падаравалі мне шасцёра ўнукаў. Таму магу і ў сем, і ў восем гадзін вечара вярнуцца з працы.
У мяне 14 падапечных, да кожнага неабходна аднесціся з належнай увагай. Яны гэтага заслугоўваюць. Завітваю да іх двойчы на тыдзень, працую па графіку, каб ні пра каго не забыць, усім аказаць патрэбную ў іх узросце дапамогу. Магчыма аформіць і трэцяе наведванне. Бабулькі з Гарадзішча ўсё просяць: «Можа, ты будзеш заходзіць да нас тройчы на тыдзень?». Неабходна будзе вырашыць гэта пытанне.
Бабулькі і дзядулькі вельмі харошыя (у Замасточчы адна доўгі час сябравала з маёй маці). Пра ўсё сваё жыццё мне расказваюць: завіхаюся, а яны распавядаюць, як час бавяць, якія навіны па вёсцы ходзяць. Любяць раіцца са мной. Пытанні ад іх розныя паступаюць. Пенсіяй цікавяцца, просяць: «Света, патэлефануй куды трэба – даведайся, ці ёсць мне надбаўка, бо 75 гадоў усё ж такі споўнілася».
Сваякі да іх завітваюць па выхадных, а калі – і цераз. Летам прыязджаюць часта, а вось зімой старым кепска: дарогі замятае, да вёсак сваякам цяжка дабрацца, не пераадолець высокія сумёты. Тады я дапамагаю бабулькам і дзядулькам снег прыбіраць з двароў.
Калі просяць у выхадныя (у чаканні дзяцей, якія павінны са дня на дзень завітаць) пыл выцерці, падлогу падмесці, вокнамі заняцца – як ім адмовіць?
Сярод вёсак, якія я абслугоўваю, Гарадзішча раней не было. Прыехала туды першы раз – так мне бабулькі тыя спадабаліся. Такія гаваркія. Дабірацца да Гарадзішча зручна, аўтобус ходзіць. А з Замасточча (я там жыву) да Вішанькі – толькі пешшу альбо на веласіпедзе, кіламетры чатыры будзе. Нават узімку (калі зімы цёплыя, не вельмі снежныя – добрыя) не кідаю веласіпеда. Мне лёгка, нават калі дарога нячышчаная. У мінулым годзе дык думала на лыжы станавіцца, каб дабрацца да падапечных.
Перад тым, як пайсці сацыяльным работнікам, працавала ў гандлі, у магазіне Райспажыўтаварыства. Бабулькі прыходзяць па хлеб-малако (памятаю адну з Барсукоў, на кіёчак абапіралася), да хаты цяжка данесці прадукты, просіш каго: «Дапамажы ёй, у цябе ж машына, завязі торбы».
Пайшоўшы з гандлю, надумала стаць сацыяльным работнікам. Мне падабаецца дапамагаць людзям, і старых я шкадую. Раней у вёсцы Вішанька бабулька жыла. Я ёй гліны накапаю і печ рабіць дапамагаю (я скончыла будаўнічае вучылішча). Шкада мне яе было: сядзіць – распальвае буржуйку. Як так ёй было пражыць? Такія адносіны да старых – мая маральная норма.
Дапаможаш чалавеку – і жыць становіцца цікавей. Іншы раз якая скажа: «Ты мне толькі вады прынясі, лепш раскажы ты мне вось пра што…». Да клубаў далёка, вёска становіцца пустой, 5-6 хат застаецца на зямлі. Адна забава ў жыхароў – шчырая размова. У маіх бабулек галасы добрыя, пеўчыя, аднак далёка ад клубаў жывуць. А раней, калі клуб яшчэ быў і мая сястра была яго загадчыцай, ездзілі выступаць па вёсках – у Рудню, Раванічы…
Усе яны мне сталі сябрамі і сваякамі. І я ганаруся тым, что маім старым яшчэ магу чым дапамагчы.
Занатавала Сняжана КАЎГАРЭНЯ. Фота аўтара
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
В стране каждый третий таксист работает нелегально. Чем это грозит Белалуси?
Подробнее Что повлияло на увеличение такси в Беларуси? За счет чего растет заработок водителей? Какова доля нелегальных перевозок от общего объема рынка? Одна из ключевых проблем таксистов

