«УСЕ ПЯЦЬ ДЗЁН НА ТЫДЗЕНЬ ХАДЖУ НА ПРАЦУ З ЗАДАВАЛЬНЕННЕМ…»
Алена МЯЛЕШЧЫК,
загадчыца крамы «Глобус», прадавец:

— Пачну з таго, што ў дзяцінстве мяне бацькі прывучылі чытаць. Я з кнігай засынала і прачыналася. Нават калі дарослыя сварыліся, што дзіця дужа шмат чытае, я хавала кнігу пад падушку і чытала пад коўдрай! А яшчэ мне падабалася наведваць дзіцячую бібліятэку. Прыйду туды, сяджу-сяджу… Пакуль мяне ні выганяць…
Натуральна, што напачатку я хацела паступаць у бібліятэчны тэхнікум. Але мяне адгаварылі. У выніку па мэтавым накіраванні паступіла ў Мінскі кааператыўны тэхнікум, але – на кніжнае аддзяленне. Адразу пасля размеркавання я і працавала ў чэрвеньскай краме «Кнігі». Думаю, многія памятаюць такую.
Напачатку яна сапраўды была цалкам кніжнай. Там мая мара спраўдзілася – я ўвесь час была з кнігай!
Затым, калі на кнігі знізіўся попыт, у краму пачалі дадаваць рознае – гаспадарчыя тавары, парфуму… Зрабілі такі ўніверсам. Пасля крама атрымала назву «Бярозка». Пэўны час размяшчаўся і «Дзіцячы свет», у якім кнігі і канцтавары займалі адзін невялікі аддзел. У «Бярозцы» я з прадаўца дарасла да загадчыцы. Загадчыцай жа і прыйшла ў «Глобус» – у будынак, дзе калісьці размяшчалася крама «Хлеб».
Працую прадаўцом ужо 25 гадоў. Люблю мець стасункі з людзьмі. І ўсе пяць дзён на тыдзень на працу хаджу з задавальненнем! Мне падабаецца мая прафесія. Я задаволена, што калісьці яе абрала і што па жыцці сапраўды – з кнігамі. На іх мы самі перадаём заяўкі, прымаем і папярэднія заказы ад наведвальнікаў. Прывозім, у асноўным, тое, пра што пытаюцца, тое, што карыстаецца попытам, каб яно не залежвалася на паліцах.
Увогуле, калі мы атрымліваем кнігі, у мяне такая радасць! Вось мая напарніца, таксама Лена, радуецца, калі прывозяць канцтавары, любіць іх выкладваць. А я – кнігі. У мяне тады – свята на душы і на сэрцы!
Канешне, не ўсё так бязвоблачна ў жыцці і на працы, як можа здавацца на першы погляд. Бываюць розныя сітуацыі, калі ў самой дрэнна на душы. Але я стараюся гэтага не паказваць. Бывае, што пакупнікі злуюцца, выказваюць незадавальненне, асабліва, калі тавару якога няма. Прэтэнзіі выказваюць прадаўцам. Хаця, у большай ступені, гэта не ад нас залежыць. Але ж не будзеш кожнаму тлумачыць… Стараемся з людзьмі абыходзіцца, як належыць.
Мая мара – працаваць у краме, якая прадае толькі кнігі. Але я разумею, што зараз гэта зрабіць нерэальна. Яна не будзе карыстацца належнай папулярнасцю, бо ёсць бібліятэкі, кнігі па перасылцы… У рэшце рэшт, электронныя ў інтэрнэце…
Калі еду ў Мінску ў метро і бачу, што людзі чытаюць кнігі, мне так прыемна… Вельмі паважаю такіх! А яшчэ падабаецца, калі ў нашу краму «Глобус» прыходзяць дарослыя з дзеткамі, выбіраюць кнігі з імі і для іх. У мяне ўжо ёсць унучка. Я яе таксама буду прыахвочваць да чытання, калі падрасце. Цяпер яна яшчэ зусім маленькая, але кніжак ёй я накупляла ўжо…
Дарэчы, дачка Насця – таксама прадавец, заканчвала тую ж навучальную ўстанову. Толькі пры мне гэта быў тэхнікум, а зараз – каледж. Праўда, Насця мала папрацавала да дэкрэтнага, гандлявала сувенірамі.
Так атрымалася, што ў нас – дынастыя. Мая мама, Капанец Жанна Ягораўна, працавала ў краме №2. Думаю, яе памятаюць многія ў Чэрвені. На жаль, мамы ўжо няма… Як і крамы ў тым выглядзе. А мама як прыйшла на працу ў Чэрвеньскае райспажыўтаварыства, так да самай пенсіі і рабіла.
Бывала, іду са школы – і заходжу да мамы на працу. Яна кажа: «Мы там не спраўляемся… Выставі, Лена, ліманад!» Зраблю, што скажуць, мяне пахваляць – і я пабегла дахаты. Так што з прафесіяй прадаўца таксама знаёма з дзяцінства. І гонар у мяне не толькі за яе, але і за нашу дынастыю!
Прыемныя моманты – гэта калі людзі дзякуюць. Вось прыйшла заказаная кніга, тэлефануем чалавеку: «Прыходзьце, калі ласка…» – «Ой, дзякуй вялікі!» Нам прыемна, калі людзям прыемна. Ну, і калі выручка атрымліваецца большай, таксама радасна – гэта ж наш заробак…
Дарэчы, настрой пакупніка, лічу, у многім залежыць ад прадаўца, ад таго, як ён абслугоўвае. Для нас дзякаваць людзям за пакупку – таксама добры тон. І наведвальнікі тады пачынаюць ставіцца па-іншаму. Я, калі заходжу ў Мінску ў крамы, часта чую ад прадаўцоў: «Дзякуй за пакупку!» Сапраўды, мне як пакупніку прыемна, настрой паляпшаецца. Я таксама стараюся адпавядаць…
Думаю, што прадавец, як настаўнік альбо ўрач, гэтаксама павінен прыходзіць у сваю прафесію па прызванні. І ў гэтым – залог паспяховай працы, задавальнення ад яе. Яшчэ прадавец абавязкова павінен быць ветлівым, ні ў якім разе не адказваць грубасцю на грубасць, які б пакупнік ні быў і як бы сябе ні паводзіў…
Занатавала Святлана АДАМОВІЧ.
Фота аўтара
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
Функции Viber, о которых вы могли и не догадываться
Подробнее Для самых активных пользователей Viber будет интересна эта подборка.

