Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«У ЯКІМ БЕЛАРУСКІМ ГОРАДЗЕ ВАМ ХАЦЕЛАСЯ Б ПАБЫВАЦЬ?»

Вандраваць апошнім часам зноў палюбілі многія. Камусьці даспадобы ўзімку пазагараць у цёплых краінах, камусьці ў любую пару года – праехацца па Еўропе, паглядзець, як жывуць за межамі… Ну, а хтосьці як патрыёт сваёй краіны падарожнічае па Беларусі. Альбо з экскурсіямі, альбо самастойна. І ў нас ёсць што паглядзець, чым здзівіцца і захапіцца! І калі для вандровак за межы патрэбны не такія ўжо і малыя грошы, нават на бюджэтную паездку, дык зладзіць тур выхаднога дня па Беларусі могуць дазволіць сабе ці не ўсе – было б жаданне. А вось які горад абраць мэтай свайго падарожжа? У кожнага ён – свой. Хаця, бывае, жаданні супадаюць. Гэтым разам мы спыталі ў чытачоў: «У ЯКІМ БЕЛАРУСКІМ ГОРАДЗЕ ВАМ ХАЦЕЛАСЯ Б ПАБЫВАЦЬ?»

«У ЯКІМ БЕЛАРУСКІМ ГОРАДЗЕ ВАМ ХАЦЕЛАСЯ Б ПАБЫВАЦЬ?»

Валянцін ПУЗАНКОЎ, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя:

– У сувязі з занятасцю на працы вандрую я няшмат. А хацелася б яшчэ раз пабываць у Нясвіжы, які наведваў летась. Як мне падалося, уся турыстычная інфраструктура там на высокім узроўні. Праўда, я быў толькі адзін дзень, не начаваў… Вельмі спадабаўся замак. Пасля рэканструкцыі ён, ды і, відавочна, увесь горад змяніліся ў лепшы бок. Засталося шмат прыемных уражанняў як ад наведвання замка, так і ад паркаў са скульптурамі, у кожнай з якіх – свая гісторыя. А яшчэ на памяць засталіся фотаздымкі. Зрэшты, як я лічу, трэба быць патрыётам не толькі сваёй вялікай Радзімы – Беларусі, але і малой таксама, знаходзіць прыгажосць у родных мясцінах. На Чэрвеньшчыне насамрэч прыгожая і багатая прырода са сваімі адметнымі куточкамі. Напрыклад, у  Хутарскім лясніцтве ёсць крыніца, у якой вельмі чыстая вада…

Тамара ГРАБКО, жыхарка г.Чэрвеня:

«У ЯКІМ БЕЛАРУСКІМ ГОРАДЗЕ ВАМ ХАЦЕЛАСЯ Б ПАБЫВАЦЬ?»

– Вандраваць я люблю. У апошнія пяць гадоў стараюся ўлетку выехаць на мора. Гэтым і жыву… Анапа, Туапсе, Адэса, Сімферопаль…
Калі працавала прыёмнай мамай, дык па запрашэнні італьянцаў ездзіла да іх. А яны прыязджалі да нас двойчы. Ну, а ў Беларусі я б хацела пабываць у горадзе-героі Брэсце і абавязкова – у Брэсцкай крэпасці. Канешне, тыя мясціны неаднаразова паказвалі па тэлевізару. Але гэта ўсё ж крыху не тое. Хочацца на свае вочы пабачыць. Яшчэ я б з’ездзіла ў гарадскі пасёлак Мір, каб пабываць у Мірскім замку. І як толькі з’явіцца такая магчымасць, думаю, што туды і з’езджу. А ўвогуле, мне хацелася б жыць у Мінску! Там жа так цікава! Выставы, канцэрты, мерапрыемствы… Іншы раз гляджу на гэта па тэлевізару і думаю: «Калі б я жыла там, дык, здаецца, усё-ўсё наведвала!..»

«У ЯКІМ БЕЛАРУСКІМ ГОРАДЗЕ ВАМ ХАЦЕЛАСЯ Б ПАБЫВАЦЬ?»

Альбіна ПЕВЕНЬ, прыёмная мама, в.Красны Дар:

– Мне ўвогуле хацелася б пабываць на Віцебшчыне. Там, дзе шмат санаторыяў, прыгожая мясцовасць… Як называецца горад, адкуль мая сяброўка, не памятаю… Але калі збяруся туды паехаць, дык папытаюся. Толькі пакуль часу на вандроўкі зусім няма. Таксама хацелася б там наведаць Полацк, дзе быў мой сын Сяргей. Я сама родам – з Чувашыі. У нас самае цікавае – гэта рака Волга, гідраэлектрастанцыя на ёй. Мясціны пераважна гарыстыя. А ў Беларусі, дзе я жыву з 1986-га года, — больш раўнінныя. Толькі ў Лагойску, у тым баку – узгоркі, штосьці падобнае да маёй Радзімы… Зрэшты, я ўжо шмат дзе пабыла ў Беларусі. З сям’ёю напачатку жылі на Гомельшчыне. Была ў Гомелі, Хвойніках, Брагіне… Яшчэ – у Магілёве, Барысаве, Крычаве, Клічаве… У Мінску – гэта зразумела. У Беларусі вельмі прыгожыя мясціны, у тым ліку і на Чэрвеньшчыне…

Анастасія НЯПЕЎНАЯ,

«У ЯКІМ БЕЛАРУСКІМ ГОРАДЗЕ ВАМ ХАЦЕЛАСЯ Б ПАБЫВАЦЬ?»

дырэктар Турэцкага сельскага Дома культуры:

– Нарадзілася я на Гомельшчыне. Там, лічы, усюды была. Жыву на Міншчыне. Таксама ўсюды папаездзіла. Асабліва  ў студэнцкія гады падчас вучобы ў Смілавіцкім сельскагаспадарчым тэхнікуме шмат дзе пабыла. У складзе будаўнічага атрада ездзіла ў Малдову. Паколькі мы ў своеасаблівым спаборніцтве займалі першыя месцы, нас вазілі ў Кішынёў, у Адэсу, на Чорнае мора… Працаваць, па шчырасці, было цяжкавата. Мы збіралі ўсё – памідоры, персікі, яблыкі, гарох… Але ж і цікава як было! А ў Беларусі яшчэ мару пабываць у Брэсце, наведаць месца баявой славы — Брэсцкую крэпасць. І хаця я люблю экскурсіі, але з узростам, канешне, цяжкавата ездзіць. Лепей адпачываць і папраўляць сваё здароўе ў беларускіх санаторыях…

Распытвала і занатоўвала Святлана АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.