Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

З НЕБАМ ПАРАДНЁНЫЯ

З НЕБАМ ПАРАДНЁНЫЯ

Жыхары Смілавічаў добра ведаюць Анатолія Васільевіча Мосіна. Вітаюцца з ім стары і малы, з павагай пазіраюць на яго лётную форму і знак “Заслужаны пілот СССР”. Дзеці часта прыпыняюцца ля яго сядзібы: паглядзець, паразмаўляць з прыгожым разумным сабакам. Да Мукаса, так звалі аднаго з іх,  я вадзіў свайго ўнука амаль кожны дзень.

З Анатоліем Васільевічам я пазнаёміўся і пасябраваў, калі працаваў дырэктарам сярэдняй школы №1 г.п.Смілавічы. Ён заўжды мяне выручаў. Калі тэрмінова быў патрэбен, як кажуць, цвік, а грошай на яго набыццё не мелася, то я борздзенька шыбаваў да нашага школьнага суседа. Сёння публічна, праз газету, выказваю сардэчную падзяку і за дапамогу, і за размовы.

З сямейнай радаслоўнай

У лёсе яго роду адлюстравалася складаная гісторыя 20-га стагоддзя. Адзін з продкаў удзельнічаў у руска-японскай вайне 1904-1905 гадоў. У сям’і з пакалення ў пакаленне захоўваўся башлык (капюшон) таго салдата. Мосін палічыў магчымым перадаць рэліквію ў музей школы.

Некаторыя смілаўчане лічаць яго прыезджым. Маўляў, “прызямліўся” ў пасёлку, каб жыць бліжэй да Мінска. Яны глыбока памыляюцца. На самой справе Анатолій Васільевіч Мосін — карэнны смілаўчанін. Ён вярнуўся сюды да дзедавых і матчыных каранёў, паездзіўшы па былому вялікаму Савецкаму Саюзу.

Нарадзіўся Анатолій Васільевіч 5 жніўня 1934 года ў мястэчку Смілавічы ў радзільным доме, на месцы якога сёння знаходзяцца непрацуючы магазін прамтавараў, аптэка.

Дзед па матчынай лініі працаваў аб’ездчыкам у Смілавіцкім лясніцтве, таму сям’я жыла ў пакоях яго канторы. Сюды і прынеслі немаўлятка. Далі яму па агульнай згодзе імя Анатолій. Пэўны час ён тут і гадаваўся, пакуль маці не пераехала працаваць настаўніцай у вёску Заямачнае Мінскага раёна.

На месцы былога лясніцтва сёння мы бачым двухпавярховы цагляны жылы дом па вуліцы імя Горкага — у недалёкім мінулым  вучэбны будынак прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча №23.

Бацькі дзеда пераехалі ў Смілавічы як ваенныя перасяленцы Першай сусветнай вайны. Іх вёска Корчыцы Кобрынскага павета аказалася на лініі фронту, таму яе жыхары вымушаны былі па накіраванню ўлад падацца ў цэнтр Беларусі. Месцам новага жыхарства ім вызначылі мястэчка Смілавічы Ігуменскага павету.

Прозвішча прадзеда — Нікіцюк. Анатоль Васільевіч добра ведае сваё радаслоўнае дрэва. Лічыць, што так павінна быць у кожнай сям’і — гэта аснова выхавання любві да Радзімы.

У Смілавічах нарадзілася і вырасла маці, вывучылася на настаўніцу. Вось вам, шаноўныя чытачы, яскравы прыклад, як вялікая гісторыя ўваходзіць у жыццё аднаго чалавека і адбіваецца на будучых пакаленнях, працягваецца да сённяшняга часу.  Мосіны не забываюць і прыгожы куточак зямлі Беларусі на Кобрыншчыне.

Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны маці выкладала ў школе вёскі Заямачнае. Айчым кіраваў гэтай школай, меў добрага каня. Калі дайшла вестка аб хуткім руху немцаў, ён паклаў у воз сякі-такі скарб, харчы, пасадзіў сям’ю і рушыў на ўсход. Па стану здароўя не мог быць прызваны ў армію.  Начамі ляснымі дарогамі даехалі да сяла Сталовае Тамбоўскай вобласці. Тут ён уладкаваўся працаваць у лясніцтве. Жылі ў лесе, на кардоне. На голад і холад ніхто не звяртаў увагі. Бульба была вялікай прысмакай. Кожны рабіў усё магчымае для фронту, для набліжэння перамогі. Анатолій Васільевіч гаворыць: “Ніколі не забудзецца амаль штодзённае галашэнне ў сяле пасля атрымання пахаронак…”.

У гэтым сяле ён вучыўся з першага па сёмы клас. У 1953 годзе закончыў мужчынскую сярэднюю базавую школу №1 горада Тамбова. У той час існавала раздзельнае навучанне дзяўчынак і хлопчыкаў. Адначасова атрымаў правы матацыкліста.

Рамантычная мара

Многія выпускнікі марылі стаць лётчыкамі, героямі. Анатоль Васільевіч успамінае: “У маіх вачах увесь час стаяў самалёт і яго пілот, які нібыта прызямліўся ля нашай вёскі. Збегліся да яго старыя і малыя. Кожны хацеў дакрануцца да самалёта. Здаецца, што менавіта тады, зусім яшчэ дзіцем, я даў сабе зарок быць лётчыкам. Таму ў дзесятым класе паступіў у тамбоўскі аэраклуб і выдатна яго закончыў. Адразу ж атрымаў накіраванне вучыцца ў школе лётчыкаў-інструктараў горада Саранска, што ў Мардовіі. Мара здзейснілася.

Бачылі сябе лётчыкамі і дзяўчаты. Менавіта там я пазнаёміўся з Марынай Васільевай — будучай жонкай касманаўта Паўла Паповіча”.

Прызнанне лётнага майстэрства

Пасля заканчэння Саранскай школы лётчыкаў-інструктараў маладзенькі лейтэнант пачаў працаваць лётчыкам-інструктарам Богадухаўскага цэнтра перападрыхтоўкі афіцэраў запасу авіяцыі. Тут, па-сутнасці, рыхтавалі ваенных лётчыкаў.

Праца ішла паспяхова, прыносіла  задавальненне. Хацелася лятаць і лятаць. Ён адчуваў, што прыносіць людзям карысць. Гэта яшчэ больш натхняла, асабліва, калі пачаў працаваць у грамадзянскай авіяцыі і стаў камандзірам звяна. На “Як-12” перавозіў цяжка хворых, пошту, ахоўваў ад пажараў лясы. Як выдатніка працы, яго накіравалі ў Ленінград на вучобу ў Вышэйшае авіяцыйнае вучылішча грамадзянскай авіяцыі. Закончыў яго на “выдатна” і быў занесены на мармуровую Дошку гонару, з чым яго павіншаваў касманаўт П.Паповіч.

У 1964 годзе Мосіна назначылі камандзірам навучальна-трэніровачнага атрада Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі ў Мінску. Вучыў пілотаў асвойваць новыя мадэлі самалётаў, адкрытыя трасы. Авіяцыя хутка насычалася сучаснай тэхнікай.

Іван ЯРАШЭВІЧ, г.п.Смілавічы

(Працяг будзе)

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.