«ЯКУЮ КНІГУ ВЫ Б ПАРАІЛІ ПРАЧЫТАЦЬ ІНШЫМ?»
Як бы імкліва ні развіваліся новыя тэхналогіі, але і традыцыйнаму па-ранейшаму знаходзіцца месца ў нашым жыцці. Для эканоміі часу зазірнеш на сайт газет, дзе змешчаны іх электронны варыянт, а пасля абавязкова бярэш у рукі друкаваны, каб нетаропка прачытаць тыя артыкулы, якія зацікавілі. Ды і бібліятэкі з іх багатым кніжным фондам не адчуваюць недахопу ў наведвальніках, у кожнага з якіх ёсць улюбёны жанр, аўтар… І доўга памятаецца тая кніга (а, магчыма, і не адна), якая чымсьці кранула душу, якую хочацца перачытваць зноў і зноў…

Гэтым разам на пытанне, зададзенае нашым карэспандэнтам, адказвалі жыхары Рудні і тыя, хто прыязджае сюды з якойсьці нагоды, людзі рознага ўзросту і розных прафесій. А цікавіліся мы вось чым: «ЯКУЮ КНІГУ ВЫ Б ПАРАІЛІ ПРАЧЫТАЦЬ ІНШЫМ?»
Мікалай НАХАМЧЫК, старшыня сельвыканкама:
– Кніг існуе вялікая колькасць, і любая з іх – цікавая, у кожнай можна знайсці штосьці павучальнае, чым можна скарыстацца ў жыцці. Ну, а параіў бы прачытаць і маладым, і дарослым, і сталым кнігу, якую напісаў наш зямляк, ураджэнец Чэрвеньшчыны Янка Крук. А называецца яна «Залатыя правілы народнай культуры». У 1995-ым я прыйшоў у Чарнаўскую школу на пасаду дырэктара. І ў першы ж год мяне накіравалі на курсы павышэння кваліфікацыі – як маладога кіраўніка навучальнай установы. Канешне, кожны выкладчык, лектар там быў нечым запамінальны. А Янка Крук проста ўразіў мяне з першай сустрэчы! Гэта было ў 1996-ым годзе. Затым я быў на розных пасадах і, адпаведна, розных курсах. З Янкам Крукам сустракаўся амаль штораз. І вось на апошніх, дзе я прысутнічаў ужо ў якасці кіраўніка сельвыканкама, набыў гэтую кнігу. Тут шмат цікавага знойдзе для сябе кожны. Бо мы калі што і ведаем з народных звычаяў, традыцый, дык даволі павярхоўна. А ў кнізе Янкі Крука ўсё раскладзена па палічках. Той жа вясельны цыкл, пахавальна-памінальны. У нас зараз многія любяць даваць дзецям імёны прыгожыя, незвычайныя, замежныя… А наш зямляк апісвае, як правільна выбіраць нованароджанаму імя, калі, чым пры гэтым карыстацца…

Марыя АРЦІМОВІЧ, бібліятэкар:
– Паколькі я працую ў бібліятэцы, дык, атрымліваецца, штодзень раю сваім чытачам прачытаць якіясьці кнігі, зыходзячы з густу кожнага. У мяне прафесія такая – раіць чытаць. Сама люблю кнігі жыццёвыя – пра каханне чыстае, жыццё вясковае… Вельмі цяжка назваць якую-небудзь адну кнігу, бо тут іх вялікае мноства. Ну, давайце спынімся вось на гэтай, даведачнай – «Музеі Беларусі». Лічу, што кожны сучасны чалавек любога ўзросту павінен цікавіцца сваёй гісторыяй. А наша матэрыяльная спадчына якраз і змешчана ў музеях. Апошнім часам музейныя куточкі ладзяць у школах, дзіцячых садках, сельскіх Дамах культуры і нават бібліятэках. А ў гэтай кнізе змешчаны звесткі пра ўсе беларускія музеі, якія маюць адпаведны статус. Ёсць, вядома, кароткія звесткі і пра Чэрвеньскі раённы краязнаўчы. Артыкулы надрукаваны на беларускай мове і ў перакладзе на рускую, што вельмі зручна для тых, хто беларускай мовы па якіхсьці прычынах не ведае. Кніга цікавая як аматарам гісторыі, так і любому чалавеку – для агульнага развіцця. У мяне яе ўжо нават двойчы бралі на дом. А так пагартаць можна прама тут, у бібліятэцы…
Лідзія ШЭРШАНЬ, сацыяльны работнік:
– Я вучылася ў школе-інтэрнаце, чытаць нам у той час задавалі многа. Вось я шмат і чытала. Зараз, у дарослым ужо жыцці, працы паболела, а вольнага часу паменела. Таму на чытанне не дужа шмат яго выдзяляецца. А па жыцці мне вельмі падабаецца кніга Майн Рыда «Вершнік без галавы». Я яе чытала і перачытвала разоў шэсць ці сем! Рамантычная, цікавая… Нават не ведаю, чаму яна на мяне аказала такі ўплыў. Першы раз прачытала яе, мабыць, у класе восьмым. Разы тры перачытала, як вучылася ў тэхнікуме. Разы два – калі была ўжо замужам і дзяцей мела. Так што, мяркуючы па сабе, скажу, што яна – для ўсіх узростаў. Гэта сапраўды класіка, яе і раю прачытаць, калі яшчэ хтосьці з ёй незнаёмы. А ў сучаснай літаратуры цікавяць дэтэктывы ці рамантыка. Але гэта чытаю, у асноўным, узімку, на Каляды, калі вязаць нельга. А так мой самы лепшы занятак зараз – вязанне…

Наталля МЕРАНКОВА, прыёмшчык заказаў сельскага КПП:
– У дзяцінстве я вельмі любіла казкі. Памятаю, што калі пайшла ў першы клас, чытаць ужо ўмела. Трое старэйшых братоў-сёстраў вучылі. Я – чацвёртая ў сям’і, самая малодшая, з Гомельшчыны родам. У маёй сям’і дзяцей трое. Нэлі ходзіць у шосты клас, Ліяна – у трэці, а Ева на наступны год пойдзе ў першы. Дзеці любяць слухаць, калі я чытаю ім дзіцячую Біблію. Яна не адна, ёсць розныя кнігі. Як толькі ў бібліятэцы новыя паступленні, мне заўсёды падказваюць. Прыходжу, бяру. Дочкам цікава даведацца, як Бог стварыў Зямлю ды іншае. Бывае, нават муж сядзіць, слухае. Мы – людзі веруючыя. Я сама люблю чытаць дэтэктывы. Іх аматарам раю прачытаць кнігу Юліі Шылавай «Ліквідатар». Ну вельмі цікавая! У нас ёсць свая хатняя бібліятэка, якая перыядычна папаўняецца. Часта заказваю кнігі праз кніжны клуб. Розныя. Бывае, такіх няма ў бібліятэцы. Муж любіць пачытаць фантастыку, пра космас…
Распытвала і занатоўвала
Святлана АДАМОВІЧ.
Фота аўтара
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
У Беларусі маглі жыць канібалы-сонцапаклоннікі
Подробнее У Беларусі будзе адкрыты музей, экспазіцыю якога складуць прадметы часоў палеаліту, паведаміла на паседжанні аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі загадчыца Цэнтрам гісторыі

