“ТЭХНІКА – ГЭТА МАЁ!”

Аляксандр АСТРАМОВІЧ, трактарыст-машыніст ААТ «Валевачы»:
– Механізатарам у Валевачах я працую адносна нядаўна. Да таго жыў у Мінску, працаваў зваршчыкам. Гэту работу ведаю даўно і вельмі добра, умею многае, часта і зараз на валевачоўскім мехдвары карыстаюся сваім вопытам.
Як я патрапіў у сельскую мясцовасць? Здецца, прасцей простага: па рэкламнай аб’яве. Так-так, прачытаў, што патрабуюцца людзі на працу ў сельскую гаспадарку, і што прапаноўваецца жыллё. Праўду кажучы, гэтая акалічнасць і прывабіла больш за ўсё. Прыехаў у Валевачы. Пазнаёміўся з адміністрацыяй, расказаў пра сябе, што ўмею. Сапраўды, адразу прапанавалі жыллё, хоць зараз засяляйся, толькі заўтра выходзь на працу!..
Я паехаў у сталіцу, забраў жонку з дзецьмі, і мы пераехалі. Дом нам далі вялікі, дабротны: тры пакоі, усе выгоды, як і ў горадзе. Яшчэ ў прыдачу вясковыя прыемныя «бонусы»: сад, агарод. Так у 2009 годзе мы сталі мясцовымі жыхарамі. За гэты час нарадзілася трэцяе дзіця, дачушка Арынка, зараз ёй два годзікі і сем месяцаў.
У мяне ёсць вышэйшая адукацыя — скончыў Мінскі інстытут спецыяльных тэхналогій і маркетынгу. Нават з «чырвоным» дыпломам! Але хоць па адукацыі я інжынер-мяханік, але ў гаспадарцы таксама быў зваршчыкам. Потым праз некаторы час папрасіўся ў трактарысты-машыністы. Не імкнуся да кіруючых пасад, не цікавіць неяк мяне гэта. Вось тэхніка – іншая справа! Гэта – маё! Вельмі падабаюцца сучасныя механізмы, механізіраваныя, камп’ютарызаваныя сістэмы кіравання імі. Захапляюць сучасныя магчымасці сельскагаспадарчых агрэгатаў: абсалютна ўсё, што раней, яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму, людзі рабілі рукамі, набіваючы мазалі, зараз механізавана. Чалавек менш стамляецца, ды і вынік працы больш якасны.
Вось, напрыклад, узяць пасяўны агрэгат. Выконвае ўсё ад пачатку да канца без удзелу фізічнай працы чалавека: ад апрацоўкі глебы да непасрэдна сяўбы. Раней колькі тэхнікі было патрэбна рознай, колькі працаўнікоў, колькі часу, каб выканаць гэтыя работы! А зараз адзін трактар і адзін механізатар.
Аднак тэхніка патрабуе і адносін іншых, і нават мыслення іншага. Каб справіцца з сучастнымі агрэгатамі, плённа на іх працаваць, сучасны механізатар павінен быць адукаваным і адказным чалавекам, шмат ведаць, шмат умець. Я ганаруся сваё прафесіяй таму, што на сённяшні дзень механізатар у сельскай гаспадарцы – гэта менавіта адукаваны, талковы прафесіянал. Імкнуся сам быць такім. Перад важнымі сельскагаспадарчымі перыядамі – пасяўной, уборачнай, — імкнуся, каб мой трактар быў у найлепшым стане. Калі праводжу комплексныя рамонтныя работы, вельмі дапамагае тое, што я інжынер: магу сам шмат што давесці да ладу. Калі чаго не ведаю – пытаюся парады ў калег. Што добра ведаю – сам параю, калі спытаюцца.
…Самае прыемнае ў рабоце, на мой погляд, – бачыць вынікі сваіх намаганняў, сваёй працы. Такое бывае падчас уборачнай, пасля сяўбы азімых. Калі ўзыходзяць на полі, дзе я працаваў, густыя зялёныя шчоткі парасткаў, гляджу на гэта і шчыра радуюся. І думаю: «Як цудоўна!..»
Занатавала Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ.
Фота аўтара
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
У Беларусі маглі жыць канібалы-сонцапаклоннікі
Подробнее У Беларусі будзе адкрыты музей, экспазіцыю якога складуць прадметы часоў палеаліту, паведаміла на паседжанні аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі загадчыца Цэнтрам гісторыі

