Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ЧАЛАВЕК, ЯКІ НАПІСАЎ ГІМН, І ЯГО РАСПОВЕД ПРА НЯПРОШАНЫХ СУСЕД

Анатоль Сасноўскі ў 70-х гадах мінулага стагоддзя праславіўся сярод маракоў, калі напісаў гімн, прысвечаны маракам-севастопальцам. Ад яго, былога кока Чарнаморскага флоту, а цяпер смілавіцкага пенсіянера (які працягвае працаваць у «Мінскводаканале»), можна пачуць не толькі яго лірычныя вершы, але шмат цікавых жыццёвых гісторый.

Неяк, глянуўшы ўверх на столь, падшытую вагонкай у хаце Сасноўскіх,  я спытыў, ці двайная у іх столь і ці водзяцца там мышы. Нагадаў, як нашаму добраму знаёмцу- смілавічаніну Аляксандру Халадзінскаму прыйшлося узрываць дошкі, якімі былі падшыты бэлькі двайной столі, з-за піску і валтузні мышэй і пацукоў на гарышчы. Яны адчувалі сябе гаспадарамі ў свабоднай прасторы паміж верхнім і ніжнім радамі дошак, бо каты залезці туды не маглі.

Анатоль распавёў, што ў іх таксама тварылася нешта падобнае, калі бацька падшыў бэлькі столі вагонкай. Асабліва дапякалі ноччу, бо мышы і пацукі бегалі і валтузіліся над галавой, «як коні». А кот, як ужо казаў, залезці туды не мог ніяк. Каб пазбавіцца ад гэтай напасці, раскладалі атруту.  Наеўшыся яе, хвастатыя падыхалі. Але пасля гэтага ў хаце стаяў невыносны смурод. Пакуты ад мышэй і пацукоў сям’я цярпела даволі доўга.

Калі Толік падрос, ён з малодшым братам Валікам (цяпер дацэнтам Беларускага дзяржаўнага педуніверсітэта), пракапалі ў бок рэчкі канаву, каб спускаць лішнюю ваду з занадта вільготнага агарода. Трэба сказаць, што агарод Сасноўскіх знаходзіцца на вельмі нізкім месцы – зусім блізка ад Волмы, таму бульба на агародзе вымакала.

На дзіва, праз які месяц пасля гэтага, мышы і пацукі перасталі дакучаць. Прычына збаўлення ад няпрошаных  хвастатых суседзяў выявілася выпадкова. Аднойчы, сонечнай раніцай, на Вялікдзень, маці пераступіла парог з кухні ў залу і ўбачыла вялікую змяю, якая грэлася ў пакоі пад сонечнымі промнямі.

- Як жа мы награшылі перад такім вялікім святам!» – ад жаху закрычала яна.

Бацька Толіка лепш разбіраўся ў змеях.

- Не пужайся, Таня. Бачыш, жоўценькія вушкі на галаве? Гэта вуж. – Пасунуў яго на шуфель венікам, затым  у кошык і занёс на рэчку.

Дык вось чаму з хаты зніклі мышы і пацукі! Як аказалася, па канаве да хаты прыплывалі вужакі. Яны праз расшчэліны запаўзалі нават на гарышча і з задавальненнем глыталі парушальнікаў спакою Сасноўскіх. Астатнія, што выратаваліся, уцяклі хто куды. Так было ліквідавана мышына – пацучынае царства на гарышчы ў хаце…

Ад заядлага рыбака, грыбніка і самадзейнага паэта са Смілавічаў Анатоля Сасноўскага можна пачуць і шмат іншых жыццёвых гісторый.

Уладзімір Шулякоўскі

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.