Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

АД СУСТРЭЧАЎ З ТВОРЦАМІ ЦЁПЛА НА ДУШЫ…

АД СУСТРЭЧАЎ З ТВОРЦАМІ ЦЁПЛА НА ДУШЫ…

Сустрэчы з майстрамі слова – беларускімі паэтамі і пісьменнікамі – заўсёды запамінальныя. Яны дапамагаюць вучням далучацца да скарбніц паэзіі і прозы. А ў нашай Грабёнскай школе такія сустрэчы ўжо сталі традыцыяй. Гэтым разам у госці да вучняў і настаўнікаў завіталі сябры рэдкалегіі дзіцячага часопіса «Вясёлка».

Да іх прыезду залу ўпрыгожылі з густам, у беларускім стылі. А пачалася сустрэча з таго, што вучні ў незвычайнай форме пазнаёмілі прысутных з гісторыяй школы, яе традыцыямі, адметнасцямі сённяшнімі. Госці былі вельмі ўражаны.

Першай узяла слова беларуская пісьменніца Раіса Баравікова. Яна прачытала некалькі сваіх вершаў – пра Радзіму, родную мову, беларускую прыроду. А для вучняў малодшых класаў правяла цікавую літаратурную віктарыну.

Затым слова трымала вядомая беларуская казачніца Алена Масла. З захапленнем слухала зала яе аповед. З вуснаў так і ліліся прыгожыя беларускія казкі. Яна распавяла таксама пра свой творчы шлях і працу ў часопісе «Вясёлка».

Гучнымі апладысментамі сустрэлі прысутныя наступнага госця – дырэктара рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі дзіцячы фонд» Уладзіміра Ліпскага, які захапіў залу з першых слоў свайго выступлення. Успаміны пра ўласнае жыццё і творчасць чаргаваліся з чытаннем вершаў. Пісьменнік паведаміў, што падпісаны ўжо да друку другі нумар часопіса для дзяцей дашкольнага ўзросту і іх бацькоў «Буся», прэзентацыя якога ў хуткім часе чакаецца ў Мінску. Распавёў ён і пра фестываль гумару ў Аўцюках, які ў наступным годзе пройдзе ў восьмы раз. Праца па яго арганізацыі ўжо распачата. Падчас адмысловага выступлення Уладзіміра Ліпскага гучала і шмат жартаў, на якія зала рэагавала гучным смехам.

Вучні школы атрымалі шмат кніг ад аўтараў-гасцей у падарунак. Пасля кожнага выступлення прадстаўляліся нумары мастацкай самадзейнасці. Як вучняў, так і ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці з Грабёнскага сельскага Дома культуры — Анатоля Кеды, Віктара Барысёнка і Міхаіла Елісеева. Іх выкананне беларускіх народных песень нікога не пакінула абыякавым.

На заканчэнне сустрэчы прагучалі словы падзякі ад адміністрацыі школы і захопленых гледачоў ды слухачоў з пажаданнямі новых творчых поспехаў і запрашэннем наведаць школу яшчэ не адзін раз.

Мікола БАРБУК,

вядучы мерапрыемства,

в.Грабёнка

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.