ПРА ШТО ГАВОРАЦЬ У ВАШАЙ ВЁСЦЫ?
Іван Сцяпанавіч ШАМРЫЛА, в.Рудня:
– Мае аднавяскоўцы — людзі пераважна сталага ўзросту. Таму і размовы ў нас пра цяперашні час, пра здароўе, пенсіі, заробак. Яшчэ людзі цікавяцца як унутранай, так і знешняй палітыкай дзяржавы. Добра, што ў нас зараз спакойна, няма вайны і стыхійных бедстваў. Заўсёды назіраем і абмяркоўваем сустрэчы нашага і расійскага прэзідэнтаў.
Вяскоўцы ў асноўным займаюцца агародамі ды садамі. Але вялікія гаспадаркі мала хто трымае. У пажылых здароўя ўжо няма, а моладзь не тое каб займацца гэтым, жыць у вёсках не жадае! Таму рэдка дзе ўбачыш руплівых людзей з вялікай гаспадаркай. Часцей за ўсё трымаюць курэй, сабаку, катоў…
У нас працуе дзяржаўная крама і прыватная. Хачу адзначыць, што ў апошняй, якой займаецца мясцовая сямейная пара, заўсёды ўсё свежае — і хлеб, і гародніна, і садавіна. Але, на жаль, у крамах не хапае мяса. Здавалася б, у наш час столькі прапаноў, што важна толькі мець грошы. Ёсць і фарш, і субпрадукты, але менавіта мяса мала…
Яшчэ адна праблема, якая клапоціць асабіста мяне, — гэта адсутнасць у крамах аддзела для дыябетыкаў. Шмат такіх людзей, як я, хварэюць на дыябет, асабліва людзі ў сталым ўзросце. У горадзе хапае такіх спецыялізаваных прадуктаў, але не кожны можа даехаць туды. Дык чаму б не зрабіць і ў вёсцы такі аддзел?
Тамара Іосіфаўна Ільмоўская, в.Градно:
– Да сённяшніх дзён успамінаем і абмяркоўваем, як да нас прыязджалі з Раваніцкага Дома культуры, каб павіншаваць з Днём пажылых людзей. Голас Тамары Ігнатовіч, якая спявала, нам так спадабаўся! Слухалі з замілаваннем гэты канцэрт!
На зіму ў нашай вёсцы застаецца каля 15 чалавек, бо дзеці забіраюць бацькоў ў цёплыя, дагледжаныя кватэры. Ды і зараз жывуць у асноўным адзінокія, ёсць толькі адна сямейная пара. Нягледзячы на тое, што жыхароў мала, пра нас не забываюць. І карэспандэнцыю з пенсіяй з Чэрвеня даставяць, і аўтакрама прыязджае на тыдні па два разы — у аўторак і пятніцу. Прадаўшчыца Наталля Васільеўна заўсёды ветлівая, параіць, што лепш купіць, запомніць і абавязкова выканае нашы просьбы.
Калісьці ў нас працаваў сацыяльны работнік Дзіма Лагоцін з Раваніч. Ён і цяпер да нас прыязджае, прывозіць са сваёй гаспадаркі прыкладна раз у тыдзень малако. Мы яму вельмі ўдзячныя за гэта, бо кароў ужо не трымаем, а дамашнім малаком паласавацца вельмі хочацца.
Чатыры гады таму я пахавала мужа, але не даюць сумаваць дачка і два сыны. Яны прыязджаюць да мяне кожныя выхадныя, прывозяць неабходныя прадукты і рэчы, размаўляюць. Дарэчы, тэлефануем адзін аднаму кожны дзень, раніцай і увечары. Ведаю, што працуюць, ды і хатніх спраў у іх хапае, але яны неабыякавыя да мяне, не забываюць, шануюць і берагуць!
Тэлефанавала Кацярына ШУМКО
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Червеня
Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу
Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..
Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров
Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.
Как «Глобус» стал «Градусом». На месте единственного в Червене книжного магазина открылся винно-водочный
Хотите узнать больше? Книг в райцентре не стало - ими торговал только "Глобус".
Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда
Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.
В Червенском районе горела фабрика валенок
Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.
В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы
Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.
В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста
Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.
В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку
Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.
Объявления
Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 в Че...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Требуется Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
13:28, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
12:10, 02.03.2022Сварщик, гильотинщик, водитель погрузчик...
1 500 бел.руб.
18:17, 27.02.2022О Червене
Интересная Беларусь
«Думал, что это аромасмеси»: История 17-летнего беларуса, который не знал, что развозит наркотики
Подробнее В Беларуси неустановленные личности могут втянуть подростка в неустановленную организацию, которая в необнаруженной лаборатории создает наркотики и продает их через ненайденный сайт. Похоже на теорию

