Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«ВЫ ЦІКАВІЦЕСЯ СВАЁЙ РАДАСЛОЎНАЙ?»

«ВЫ ЦІКАВІЦЕСЯ СВАЁЙ РАДАСЛОЎНАЙ?»

Арцём КАМІНСКІ, вучань 10 класа:

– Я пачаў цікавіцца продкамі яшчэ ў пачатковай школе. Пачалося з пачутага ад дзядулі аповеду пра яго бацькоў, яго дзеда і бабулю. Яны прыехалі ў Чэрвень з Крэва. Зараз гэта непадалёку ад мяжы з Літвой. Перасяленне адбылося з-за далучэння Заходняй Беларусі да Савецкага Саюза. Стала магчымым перабрацца бліжэй да цэнтра рэспублікі, вось прадзед і паехаў. У Крэве я быў некалькі разоў, апошні раз – нядаўна, у лістападзе, з класам і сям’ёй. Гэта была краязнаўчая экспедыцыя. Мы вызначылі, што амаль у кожнай другой хаце жывуць Камінскія!..

Таксама мы разам з бацькамі шукалі аднафамільцаў па сацыяльных сетках у Інтэрнэце. Шмат людзей адгукнуліся, але сярод іх сваякоў не аказалася. Затое сярод маіх родных ёсць алімпійскі чэмпіён! Гэта Валерый Шары. Яго мама – Камінская, родная сястра майго дзядулі. Калі ён даведаўся, што мы з бацькамі цікавімся радаслоўнай, то знайшоў у беларускіх геральдычных архівах герб роду Камінскіх і прывёз яго нам. Зараз ён захоўваецца на відным месцы побач з нашым радаводам.

Мы з маёй малодшай сястрычкай Янай у нашым радаводзе – пятае калена. Такім чынам, ведаем пяць пакаленняў сваіх родных.

Дзмітрый ТРАПАШКА, цясляр:

«ВЫ ЦІКАВІЦЕСЯ СВАЁЙ РАДАСЛОЎНАЙ?»

– Я ведаю, што па маме мае бабуля Таццяна і дзядуля Валодзя — Тарнапольскія. Яны жылі з намі па суседству, у доме побач на вуліцы Луначарскага. Мы бачыліся практычна кожны дзень, разам адзначалі розныя святы… Мне было гадоў восем, калі дзед памёр, і гадоў 13 – як бабуля.

Па татавай лініі дзед памёр ужо таксама, з ім я крыху менш чамусьці бачыўся. Мо, што далей жылі… А бабуля па бацьку, Трапашка Вера Максімаўна, хоць ёй ужо больш за 90 гадоў, яшчэ ў царкву часта ходзіць, у Бога верыць і нам расказвае пра веру. Мне гэта не абыякава, бо я займаюся тайскім боксам, а гэты від адзінаборстваў у многім таксама заснаваны на ўстоях веры, толькі іншай рэлігіі. Да таго ж наш трэнер, Яўген Дабратворскі, якога я вельмі паважаю, бо ён выхаваў не адзін дзесятак чэмпіёнаў свету і ведае вельмі шмат усяго пра ўсё, — дык вось ён не раз казаў, што кожны чалавек павінен ведаць сваіх продкаў да шостага калена. Я вось што падумаў: трэба мне падрабязней распытаць сваю бабулю Веру пра родных. Захацелася даведацца больш, пакуль ёсць магчымасць… Абавязкова зраблю гэта ў хуткім часе.

«ВЫ ЦІКАВІЦЕСЯ СВАЁЙ РАДАСЛОЎНАЙ?»

Зоя СУШКЕВІЧ, пенсіянерка:

– Канешне, я цікаўлюся своёй радаслоўнай. Але ведаеце, сёння гэта справа нятанная, сведкі з архіваў і радаводы стояць грошай. Да таго ж, шмат маіх сваякоў жыве ў Польшчы, а як туды паехаць, калі мовы польскай не ведаю? Хіба што ўзяцца ды вывучыць!..

У мяне дома доўга захоўвалася пасведчанне майго дзеда Стэфана Казіміравіча Шушкевіча, аб сканчэнні ім Чэрвеньскай царкоўна-прыходскай школы. Выдана яшчэ да рэвалюцыі! Дзед быў 1887 году нараджэння. Я аднесла гэта пасведчанне ў музей. Распытвала старых мясцовых людзей пра нашу сям’ю. Напрыклад, калі яшчэ была жывая дзедава стрыечная сястра Алеся Калтовіч, то яна распавяла мне, што мой дзед Стэфан — з мяшчан, збяднелых дваран, а бацькі яго, мае прадзед з прабабкай, жылі таксама тут, на вуліцы Гумённай. Гэта цяпер у раёне вуліцы Някрасава.

Дзед у свой час служыў у царскай арміі. А якая цікавая гісторыя, як у кіно, яго знаёмства з бабуляй! У 1914 годзе, падчас Першай сусветнай вайны, цар загадаў моладзі перасяляцца на Ўсход, каб не пазабіралі немцы ў палон. Відаць, яны так рабілі і тады, і ў Вялікую Айчынную… Дык вось, бабуля, Ганна Аляксандраўна Карп, з Карэлічскага раёна, з Гродзеншчыны, дайшла да Чэрвеня і тут захварэла на тыф. Трапіла ў шпіталь, адстала ад сваіх ды так і засталася ў шпіталі. Пасябравала с адной з сясцёр міласэрнасці. Гэта была дзедава сястра. Аднойчы дзед прыйшоў праведаць сястру, убачыў бабулю і закахаўся назаўсёды!.. Потым у іх нарадзілася васьмёра дзяцей, у тым ліку мой бацька. На жаль, двое загінулі на фронце, яшчэ некалькі памерлі адзін за адным малымі…

Па матулінай радні ведаю менш, толькі тое, што яны з вёскі Чырвоная Слабада. У бабулі было пяцёра дзяцей, апошнія – дзяўчынкі-двайняткі. Яна, як нарадзіла іх, пражыла менш за год і памерла. Дзед мой застаўся ўдаўцом з пяцю дзецьмі. Ўзяў сабе другую жонку, яна ўсіх і выгадавала…

Занатавала Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Червеня

Посмотрите, как в Червене снегом завалило дорогу

Хотите узнать больше? Страну завалило снегом. Ситуация на дорогах остается напряженной , а в Минской области и вовсе ввели план. ..

Под Червенем пьяный водитель разбил фургон об отбойник: на трассу высыпалось 1,5 тонны сыров

Хотите узнать больше? Медицинское освидетельствование водителя показало 2,3 промилле алкоголя.

Пьяный водитель отвлекся на телефон и сбил 6-летнего велосипедиста. Приговор суда

Хотите узнать больше? Водитель Peugeot, тяжело травмировавший 6-летнего велосипедиста в Червенском районе, получил 3 года колонии-поселения.

В Червенском районе горела фабрика валенок

Хотите узнать больше? В итоге повреждены станки и готовая продукция.

В Червенском районе Mazda насмерть сбила велосипедиста, который ехал посередине полосы

Хотите узнать больше? Причины и обстоятельства происшествия, а также личность погибшего устанавливаются.

В Червенском районе пьяный на Peugeot сбил 6-летнего велосипедиста

Хотите узнать больше? Мужчина водворен в ИВС Червенского РОВД, в отношении него возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 317 УК Республики Беларусь.

В Червенском районе разрушился сезонный мост через реку

Хотите узнать больше? Теперь он будет закрыт для прохода людей и движения автомобилей.