Традыцыі культурнай сталіцы
Барысаў – культурная сталіца Беларусі ў 2021 годзе – мае свае народныя традыцыі і знакавых асобаў у гісторыі нашай краіны. Паданне пра Стаўры і Гаўры, народныя святы, звычай шанавання вужоў, дудары Шыхаўцы, літоўская гаспадыня з 19 стагоддзя Ганна Цюндзявіцкая – гэта ўсё культурная спадчына нашага горада і нашай зямлі. Пазнаёміцца з ёй можна было на выставе «Традыцыі і людзі Барысаўшчыны» Цэнтра традыцыйнай культуры, якая прайшла ў межах рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года» з 1 па 23 студзеня 2021 года ў галерэі «ARTквартал» Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева і заклала добрую практыку супрацоўніцтва дзвюх устаноў культуры.
Выстава стала вынікам творчага дыялогу яго супрацоўнікаў: майстра народных промыслаў і рамёстваў керамісткі Веры Календа, дырэктара Установы дызайнера Алена Янкоўскай і малодшага навуковага супрацоўніка, культуролага Алы Сідаровіч.
Экспазіцыя мела дзве часткі. Першая частка «Традыцыі Барысаўшчыны» – фотавыстава «Міхайлаўская свяча», якая пазнаёміла наведвальнікаў выставы з абрадам пераносу Міхайлаўскай свячы і абраза святога Міхаіла ў барысаўскім аграгарадку Вяляцічы. Гэты абрад уключаны ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі ў 2016 годзе.
Фотавыстава «Міхайлаўская свяча» складаецца з фотаздымкаў, зробленых у розныя гады рознымі аўтарамі ў барысаўскім аграгарадку Вяляцічы 21 лістапада ў дзень святога Міхаіла. На фотаздымках зафіксаваны абрад пераносу абраза святога Міхаіла і запальвання свячы, а таксама паслядоўна ўсе ўрачыстасці і, нават, абрадавыя стравы, якія яго суправаджаюць на працягу цэлага дня 21 лістапада. У верасні 2019 года фотавыстава «Міхайлаўская свяча» экспанавалася ў галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці як частка вялікага праекта «Нематэрыяльная культурная спадчына Міншчыны».
Другая частка экспазіцыі – «Людзі Барысаўшчыны» – гэта работы майстра народных промыслаў і рамёстваў, керамісткі Веры Календа і дырэктара Цэнтра традыцыйнай культуры дызайнера Алены Янкоўскай. Усе гэтыя работы выкананыя ў 2019-2020 гадах і прысвечаныя паданням, знакамітым людзям і помнікам Барысаўскай зямлі, а таксама народным святам. На гэтай частцы выставы можна было пазнаёміцца з такімі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва як мастацкая кераміка, традыцыйная маляванка, гарачы батык і саламяны павук. Большасць прадстаўленых тут работ задумваліся як арыгінальныя сувеніры, якія адсылаюць да тых ці іншых старонак гісторыі і жыцця Барысаўскай зямлі.
Маляванкі Веры Календа, на якіх выяўленыя мясцовыя паданні, звязаныя з мясцовай прыродай. Сярод іх такія вядомыя як «Стаўры і Гаўры» і «Вужыны цар». Усе гэтыя работы ствараліся спецыяльна для выставы «Традыцыі і людзі Барысаўшчыны».
Работы Алены Янкоўскай, выкананыя ў тэхніцы гарачага батыку, прадстаўляюць чатыры народныя святы: Купалле, Багач, Масленку і Гуканне вясны, вядомыя на Барысаўшчыне. У іх аснове – вобразы з сучасных аўтарскіх паштовак да народных святаў мастака Міхала Анемпадыстава, якія Алена Янкоўская пераасэнсавала ў новай тэхніцы і такім чынам папулярызавала спадчыну таленавітага мастака.
Барысаў да 1924 года, як цэнтр Барысаўскага павета, з'яўляўся месцам прыцягнення для жыхароў суседніх земляў. Яшчэ раней людзей, якія жылі тут, збліжала і яднала сама Бярэзіна і яе прытокі. Таму сёння многія звычаі Барысаўскага раёна перагукаюцца з традыцыямі Лагойскага, Докшыцкага, Крупскага, Бярэзінскага раёнаў.
Цэнтр традыцыйнай культуры смела працуе з народнай спадчынай, якая адносіцца і да суседніх раёнаў. Яркі прыклад – паданне «Стаўры і Гаўры», якое распавядае пра даўнія часы стварэння нашага свету, а таксама адносіцца да старога звычаю святкавання Траецкіх Дзядоў на поўначы былога Барысаўскага павета (сучасныя Лагойскі і Докшыцкі раёны). На выставе сюжэт падання «Стаўры і Гаўры» быў увасоблены двойчы – у маляванцы і керамічным пано Веры Календа.
Работы Веры Календа ў тэхніцы мастацкай керамікі складаюць асобную частку выставы і прадстаўляюць знакамітых барысаўчан мінулага Ганну Цюндзявіцкую, аўтарку кулінарнай энцыклапедыі «Літоўская гаспадыня» і дудара Сымона Шыхаўца з вёскі Хаўхоліца. Асновай для стварэння вобразаў сталі сапраўдныя фатаграфіі. У гэтай частцы выставы можна было пазнаёміцца таксама з барысаўскім жаночым строем канца 19 стагоддзя. Мастачка ўвасобіла ў кераміцы вобраз барысаўчанкі ў намітцы з малюнка вядомага этнографа Міхася Раманюка. Усе тры названыя работы выкананыя ў тым ліку і ў малым фармаце як сувенір, даступны для ўсіх зацікаўленых і гасцей горада.
Плануецца, што 19 лютага 2021 года выстава будзе зноў прадстаўленая для наведвальнікаў на адкрыцці рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года» ў гарадскім Палацы культуры ім.М.Горкага г.Барысава.
Ала Сідаровіч, малодшы навуковы супрацоўнік Цэнтра традыцыйнай культуры
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Борисова

В одном из поселков Крупского района в воде нашли превышение нитратов. Жителям рекомендуют ее не пить
Хотите узнать больше? В поселке Крупском Минской области в воде обнаружили превышение предельно допустимой концентрации содержания нитратов в воде двух артезианских

Вандроўкі па Барысаву: гісторыя вуліц горада
Хотите узнать больше? У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца года” 5 лютага ў сельскай бібліятэцы-клубе №34 в. Мсціж для вучняў 7 класа

Пик огненной опасности
Хотите узнать больше? Статистика говорит о том, что количество загораний в отопительный период увеличивается, во-первых, из-за печного отопления. Во–вторых, из-за

В Борисове парень украл в кафе чужой букет из 101 розы. Нашли его по «дорожке» из лепестков
Хотите узнать больше? В Борисове у 25-летнего парня в кафе украли букет из 101 розы. Он вызвал милицию . Кстати, вора нашли по следам из опавших лепестков роз. В...

Появился конверт с маркой «Борисов — культурная столица Беларуси 2021 года». Вот как он выглядит
Хотите узнать больше? Министерство связи и информатизации выпустило в обращение конверт с оригинальной маркой «Борисов — культурная столица Беларуси 2021 года», сообщили

Духовное просвещение
Хотите узнать больше? В рамках проекта «К православной вере и культуре через жесты» для инвалидов по слуху состоялась очередная встреча на территории кафедрального собора

В Борисове прошли комплексные учения
Хотите узнать больше? На минувшей неделе в городе Борисове прошли комплексные учения. «Организация управления силами и средствами объектового звена Государственной

Безопасность в каждый дом
Хотите узнать больше? Войти в каждый дом, разъяснить людям, что мелочей в деле пожарной безопасности не бывает, убедить в необходимости установки автономного пожарного

Победители II Республиканского конкурса искусств «Голоса 2020»
Хотите узнать больше? В очередной раз учащиеся ГУО «Лошницкая детская школа искусств» приняли активное участие во II Республиканском конкурсе искусств «Голоса 2020». Юные

Борисовский объединённый музей
Хотите узнать больше? История Борисовского объединенного музея началась в 1946 году. Тогда 21 декабря Исполнительным комитетом Минского Областного совета депутатов
Инфо
Расписание- Городские автобусы и маршрутки
- Автобусы пригородные и междугородние
- Автобусы и маршрутки Борисов-Минск
- Электрички Борисов - Минск/Орша

Лучшие компании
Пивной ресторан «Ирландский паб»
- Телефон: +375 177 761089
- Адрес: Борисов, Ватутина 32а
- Время работы: 15:00-03:00
Объявления в Борисове
Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Шлифовка, покраска сруба-отделка под клю...
0 бел.руб.
08:51, 19.07.2022Укладка Тротуарной Плитки от 50 м2 Борис...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Отделка частных домов, бань под ключ. Бо...
0 бел.руб.
08:50, 19.07.2022О Борисове
Стадион БАТЭ в Борисове (8 фото)
Подробнее Корреспонденты Govorim.by побывали на месте строительства нового стадиона в Борисове.
Интересная Беларусь
Симптомы кожи, свидетельствовавшие о заражении коронавирусной инфекцией выявлены учеными в Мадриде и Барселоне
Подробнее Врачи-дерматологи из больницы Hospital Universitario de Mostoles в Мадриде и Hospital Plato в Барселоне рассказали о том, что кода может давать понять о заражении коронавирусом и проявляться в