Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Уладзіслаў Цыдзік: «Бачу Беларусь такой»

Яго першая выстава адбылася ў 2015 годзе ў фае Дома Урада (г. Мінск, вул. Савецкая, 11), калі, абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, разам з іншымі дэпутамі ён трымаў «руку на пульсе» дзяржаўных спраў. Затым адна за другой прайшлі больш за 30 выстаў – за мяжой (у Дагестане, Казахстане, Польшчы) і, безумоўна, у залах нашай сталіцы – Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, музея гісторыі беларускай культуры, а таксама ў многіх абласных і раённых цэнтрах роднай краіны. Гутарка ідзе пра фотамастака Уладзіслава Цыдзіка. 26 студзеня 2021 г. фотавыстава «Бачу Беларусь такой» адкрылася ў нашым горадзе – новай культурнай сталіцы Беларусі. А калі ж гаварыць больш дакладна – у галерэі «Праменад» Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева.

Разам з адкрыццём фотавыставы адбылася прэзентацыя кніг «Зачараваны Беларуссю», «Бачу Беларусь такой», «Мая Радзіма», дзе сабраныя творы сучасных беларускіх паэтаў і празаікаў, а фотаілюстрацыі рабіў сам майстра У.С. Цыдзік. Усё гэта разам і ёсць перасоўны праект «Бачу Беларусь такой», які цяпер будзе радаваць і барысаўчан.

На мерапрыемства з Мінска да нас яшчэ завіталі заслужаны журналіст Беларускага Саюза журналістаў, член Саюзаў пісьменнікаў Беларусі і Расіі, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, уладальнік медаля Францыска Скарыны Алена Стэльмах, савецкі, беларускі і расійскі музыкант і кампазітар, заслужаны дзеяч культуры БССР, народны артыст Беларусі Эдуард Ханок, член Саюзаў пісьменнікаў Расіі і Беларусі Андрэй Скарынкін, журналісты Белтэлерадыёкампаніі «Беларусь 1». Мясцовую ўладу на сустрэчы прадстаўлялі работнікі аддзела аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Барысаўскага райвыканкама.

Як падзяліўся перад пачаткам цудоўнай падзеі-прэзентацыі Уладзіслаў Цыдзік, свой працоўны шлях ён пачаў галоўным аграномам сельгасарганізацыі, працаваў у раённым упраўленні сельскай гаспадаркі, быў начальнікам упраўлення Мінсельгасхарча, затым – старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці. Але ўвесь вольны час заўсёды аддаваў захапленню – фатаграфаванню. На сённяшні дзень з’яўляецца аўтарам і сааўтарам 30 кніг і брашур.

– Фатаграфіяй я захапіўся ў дзяцінстве, у класе пятым. З таго часу фотаапарат з рук і не выпускаю. Маёй самай любімай «мадэллю» заўсёды была наша прырода, і сёння я рады падзяліцца з вамі сваёй творчасцю, сваім бачаннем роднай зямлі, – працягнуў далей Уладзіслаў Станіслававіч. – Чаму б не паказаць тую прыгажосць, якую мы сёння маем на беларускай зямлі? У нашай краіне ўсё прыгожае, усё адраджаецца і пераўтвараецца ў культурныя аб’екты, каб радаваць вока і беларусаў, і замежных гасцей. Нам ёсць што паказаць!

Дарэчы, на працягу пяці гадоў перасоўны праект «Бачу Беларусь такой» усхвалявана ўспрымаецца кожным, хто да яго дакранаецца. Па меркаванню члена Саюзаў пісьменнікаў Беларусі і Расіі Алены Стэльмах, 26 студзеня ў яе жыцці і жіцці калег па творчасці адбылася знакавая падзея – прыезд у культурную сталіцу нашай краіны, старажытны і адначасова малады горад Барысаў, у якім яны маюць магчымасць прэзентаваць свой праект «Бачу Беларусь такой».

– Барысаўшчына багатая сваёй самабытнай гісторыяй, спадчынай, тут шануюць нашу культуру. І нам таксама хочацца далучыцца да культурнай сталіцы, хочацца, каб наш прает заўважылі і тут, бо ён – і пра Барысаў – частку прыгожай і цудоўнай Радзімы, Беларусі, – сказала Алена Анатольеўна.

***

Творчыя сюрпрызы вялікага мерапрыемства пачаліся з адкрыцця фотавыставы на другім паверсе бібліятэкі. З цёплымі словамі прывітання да ўсіх прысутных звярнулася дырэктар Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева Алена Капыток, адзначыўшы, што адкрыццё выставы, якая дапамагае нам больш даведацца пра Беларусь, з’яўляецца пачэснай падзеяй для бібліятэкі і горада Барысава ўвогуле.

Затым словы ўдзячнасці прысутным выказала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Барысаўскага райвыканкама Кацярына Лукомская.

Далей шмат цікавага рассказаў фотамастак Уладзіслаў Цыдзік. Быў час на знаёмства з яго работамі. А пасля мерапрыемства працягнулася у мастацкай галерэі імя Валерыя Шкаруба.

Калі ўсе госці і ўдзельнікі свята расселіся ў імправізаванай глядзельнай зале, вядучая запрасіла да мікрафона А.А. Стэльмах. Алена Анатольеўна – аўтар-укладальнік фотакніг, на старонках якіх яскрава прадстаўлены вобраз нашай краіны, якія і прывезлі з сабой мінскія госці. Там (у кнігах) фотакадры Уладзіслава Цыдзіка і творы сучасных беларусскіх аўтараў пра адметныя куткі сваёй зямлі, адкуль ідуць вытокі жыццёвых вяршынь кожнага чалавека і працягваюцца традыцыі айчынных класікаў, знаходзячы новыя маляўнічыя вобразы роднай Беларусі. Пра гэта Алена Стэльмах якраз і распавядала. Таксама яна прадставіла прыгожую відэазамалёўку, зробленую супрацоўнікамі Уздзенскай раённай бібліятэкі, і чытала свае вершы.

Аўтарскую творчасць прысутным таксама падарылі член Саюзаў пісьменнікаў Расіі і Беларусі Андрэй Скарынкін і савецкі, беларускі і расійскі музыкант і кампазітар, заслужаны дзеяч культуры БССР, народны артыст Беларусі Эдуард Ханок.

Усхвалявання, замілавання, шчырасці і цеплыні ад прыгожых вершаваных радкоў і шчодрых усмешак у гэты дзень хапіла, здаецца, на ўсіх прысутных. І, упэўнена, кожны гэта свята запомніць надоўга.

Алена БРЫЦКАЯ

[b][/b]

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Борисова

В одном из поселков Крупского района в воде нашли превышение нитратов. Жителям рекомендуют ее не пить

Хотите узнать больше? В поселке Крупском Минской области в воде обнаружили превышение предельно допустимой концентрации содержания нитратов в воде двух артезианских

Вандроўкі па Барысаву: гісторыя вуліц горада

Хотите узнать больше? У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца года” 5 лютага ў сельскай бібліятэцы-клубе №34 в. Мсціж для вучняў 7 класа

Пик огненной опасности

Хотите узнать больше? Статистика говорит о том, что количество загораний в отопительный период увеличивается, во-первых, из-за печного отопления. Во–вторых, из-за

В Борисове парень украл в кафе чужой букет из 101 розы. Нашли его по «дорожке» из лепестков

Хотите узнать больше? В Борисове у 25-летнего парня в кафе украли букет из 101 розы. Он вызвал милицию . Кстати, вора нашли по следам из опавших лепестков роз. В...

Появился конверт с маркой «Борисов — культурная столица Беларуси 2021 года». Вот как он выглядит

Хотите узнать больше? Министерство связи и информатизации выпустило в обращение конверт с оригинальной маркой «Борисов — культурная столица Беларуси 2021 года», сообщили

Духовное просвещение

Хотите узнать больше? В рамках проекта «К православной вере и культуре через жесты» для инвалидов по слуху состоялась очередная встреча на территории кафедрального собора

В Борисове прошли комплексные учения

Хотите узнать больше? На минувшей неделе в городе Борисове прошли комплексные учения. «Организация управления силами и средствами объектового звена Государственной

Безопасность в каждый дом

Хотите узнать больше? Войти в каждый дом, разъяснить людям, что мелочей в деле пожарной безопасности не бывает, убедить в необходимости установки автономного пожарного

Победители II Республиканского конкурса искусств «Голоса 2020»

Хотите узнать больше? В очередной раз учащиеся ГУО «Лошницкая детская школа искусств» приняли активное участие во II Республиканском конкурсе искусств «Голоса 2020». Юные

Борисовский объединённый музей

Хотите узнать больше? История Борисовского объединенного музея началась в 1946 году. Тогда 21 декабря Исполнительным комитетом Минского Областного совета депутатов