Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Успамінаючы смак Калядаў…

Пад такой назвай 20 студзеня прайшла сустрэча у аматарскім аб'яднанні «На пульсе позитива» ДУК «Раённы цэнтр народнай творчасці», які вядзе Наталля Пятроўна Кірнажыцкая. Сталыя ўдзельнікі сабраліся разам успомніць калядныя звычаі і падзяліцца рэцэптамі старажытных святочных страваў сваёй сям’і.

У першай частцы мерапрыемства сябры аб’яднання разам з метадыстам па фальклоры ДУК РЦНТ Таццянай Васільеўнай Дубоўскай на некалькі хвілін перанясліся ў хараство і таямнічасць зімовых святаў, Калядаў і Вадохрышча. Перадаючы па колу адзін адному саламяную калядную козачку, кожны прыняў удзел у каляднай віктарыне. Тут можна было пачуць успаміны пра тры абрадавыя куцці, словы калядных спеваў, вясёлыя гісторыі калядавання, вадохрышчынскія павер’і.

Усе разам паспрабавалі паваражыць, як раней, на наступны год. Кожнаму трэба было ў нітках знайсці свой маленькі вузельчык з тканіны. Па тым, што ў яго схавана, вызначаецца, які будзе год. Напрыклад, хлеб і цукар у вузельчыку азначае добры ўраджай, шчасце і дабрабыт.

Навуковы супрацоўнік Цэнтра традыцыйнай культуры Ала Рамуальдаўна Сідаровіч распавяла пра народную астраномію, звязаную з калядным часам, пазнаёміла з сувенірнымі вырабамі цэнтра, зробленымі да зімовых святаў майстрам Верай Аляксандраўнай Календа.

У другой частцы кіраўнік аб’яднання правяла прэзентацыю «Калядныя стравы маёй сям’і». Удзельнікі ўспомнілі стравы свайго дзяцінства, параўналі, як у каго называлі адны і тыя ж штодзённыя і святочныя стравы. Аказалася, што амаль усе добра знаюць такія стравы як «лянуха» або «ляніўка» – гэта суп з капусты, тушаны ў печы, страву з зярнятак лёну «чамаруху» і памятаюць са свайго дзяцінства і «маслянку» – тоўчаныя масляністыя канапляныя зярняткі, якія дакладалі да варанай бульбы. І нядзіўна, бо ўсё гэта тутэйшыя барысаўскія смакі. Удзельнікі не толькі распавялі, але і прадставілі свае стравы, спалучылі старыя традыцыі і сучасную кулінарную моду.

Асабліва вызначыўся Анатоль Пятровіч Амяльчук, які прадставіў запечаную бульбачку, начыненую паляндвічкай, салам і грыбамі, згатаваную як у сваёй матулі Варвары Якаўлеўны, а таксама зразы і тарталеткі, фаршыраваныя грыбамі. Тамара Карпаўна Навуменка прадставіла начыненыя вяндлінай і сырам блінчыкі, якія гатавалі ў яе сям’і на шчодрую куццю. А Наталля Пятроўна пачаставала ўсіх стравай свайго дзяцінства, якая рабілася ў яе родных Плешчаніцах толькі на Каляды і вяселле, і звалася «сяканне». Гэтая страва гатуецца з вараных свіных вантробаў, якія дробна сякуцца і тушацца ў сметанковым масле з рознымі дадаткамі. Яна таксама нагадала пра варты ўвагі стары звычай: раней у кожнай вёсцы былі жанчыны, якіх запрашалі гатаваць на вялікія святы і вяселле, бо мелі да гэтага прыродныя здольнасці, любілі гатаваць і зналіся на традыцыях. Гэтак у Плешчаніцах былі такія знакамітыя гаспадыні Анюта і Альбіна, якія дапамаглі зрабіць іншым жанчынам не адное свята. Многія з удзельнікаў аб'яднання на дзясятачку маглі б справіцца з роллю памочніка на свяце і знаўца мясцовых кулінарных звычаяў.

Верыцца, што рэгіянальныя кулінарныя веды, святочныя і штодзённыя, таксама з'яўляюцца нашай культурнай спадчынай, вартай увагі і вяртання ў сучаснае жыццё.

Метадыст па фальклоры РЦНТ Т.В. Дубоўская

Навуковы супрацоўнік ЦТК А.Р. Сідаровіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Борисова

В одном из поселков Крупского района в воде нашли превышение нитратов. Жителям рекомендуют ее не пить

Хотите узнать больше? В поселке Крупском Минской области в воде обнаружили превышение предельно допустимой концентрации содержания нитратов в воде двух артезианских

Вандроўкі па Барысаву: гісторыя вуліц горада

Хотите узнать больше? У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца года” 5 лютага ў сельскай бібліятэцы-клубе №34 в. Мсціж для вучняў 7 класа

Пик огненной опасности

Хотите узнать больше? Статистика говорит о том, что количество загораний в отопительный период увеличивается, во-первых, из-за печного отопления. Во–вторых, из-за

В Борисове парень украл в кафе чужой букет из 101 розы. Нашли его по «дорожке» из лепестков

Хотите узнать больше? В Борисове у 25-летнего парня в кафе украли букет из 101 розы. Он вызвал милицию . Кстати, вора нашли по следам из опавших лепестков роз. В...

Появился конверт с маркой «Борисов — культурная столица Беларуси 2021 года». Вот как он выглядит

Хотите узнать больше? Министерство связи и информатизации выпустило в обращение конверт с оригинальной маркой «Борисов — культурная столица Беларуси 2021 года», сообщили

Духовное просвещение

Хотите узнать больше? В рамках проекта «К православной вере и культуре через жесты» для инвалидов по слуху состоялась очередная встреча на территории кафедрального собора

В Борисове прошли комплексные учения

Хотите узнать больше? На минувшей неделе в городе Борисове прошли комплексные учения. «Организация управления силами и средствами объектового звена Государственной

Безопасность в каждый дом

Хотите узнать больше? Войти в каждый дом, разъяснить людям, что мелочей в деле пожарной безопасности не бывает, убедить в необходимости установки автономного пожарного

Победители II Республиканского конкурса искусств «Голоса 2020»

Хотите узнать больше? В очередной раз учащиеся ГУО «Лошницкая детская школа искусств» приняли активное участие во II Республиканском конкурсе искусств «Голоса 2020». Юные

Борисовский объединённый музей

Хотите узнать больше? История Борисовского объединенного музея началась в 1946 году. Тогда 21 декабря Исполнительным комитетом Минского Областного совета депутатов