Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ПРЫЙШЛА КАЛЯДА-АДЧЫНЯЙ ВАРАТА

«Прыйшла Каляда - адчыняй варата!», -гавораць у народзе. Калядкі – народнае зімовае свята, якое заўсёды прыносіць радасць, асабліва дзецям. Нягледзячы на марознае надвор’е, у гэты час у кожнага ёсць магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усё хараство народных святаў і гулянняў. Дзеці вельмі любяць гэта вясёлае свята, актыўна прымаюць у ім удзел: спяваюць калядкі, частуюцца рознымі прысмакамі. У гэтым можна было ўпэўнецца, завітаўшы ва ўстановы культуры Барысаўскага раёна.

З вечара 13 студзеня ў вёсках Забалоцце і Звяняты гудзелі «Калядой» дзіцячыя галасы ўдзельнікаў фальклорнага гуртка «Крынічка». З тэатралізаваным прадстаўленнем «Калядкі» дзеці стукаліся ў кожны двор і іх прывячалі прысмакамі. Галоўнымі дзеючымі асобамі былі Мядзведзь (Пратасаў Дзіма), Смерць (Сталыга Маша), Чорт (Шыбалка Насця), Цыганка (Касарэўская Саша), Ліса (Сталыга Даша), Каляда (Пратасава Ганна Мікалаеўна), Каза (Аўхімовіч Максім), Баба-Яга (Мажэйка Вераніка). Ігрывая козачка спявала, танчыла і традыцыйна падала на падлогу. Рытуальная смерць казы сімвалізавала сабой канчатак, «смерць» старога года, у якім пажадана было пакінуць усе нягоды, хваробы, страты, крыўды. Падмацаваўшыся прысмакамі, каза ўставала, сімвалізуючы пачатак новага года, новага жыцця. У канцы прадстаўлення Каляда сыпала зерне на падлогу з пажаданнямі поўных засекаў збожжа, моцнага здароўя.

У калядным гурце Забашавічскага СДК ў гэтым годзе з’явіўся Бык (Тур), як вобраз бога хатняй жывёлы - Вялеса. Ён адначасова і бог жывёлагадоўлі, і бог зімы, а ў гэтым годзе яшчэ і галоўны сімвал. Весела і спрытна Бык заводзіў карагоды, спяваў і танчыў разам з ўсімі. Ступаючы наперадзе, Механоша не толькі збірала розныя прысмакі, якімі адорвалі гаспадары, але і была актыўным удзельнікам усіх гульняў разам са спрытнай Козачкай.

Калядным вечарам на вуліцах аграгарадка К. Слабада можна было шмат дзяцей і моладзі, якія хадзілі з хаты ў хату, віншавалі ўсіх са святам, пелі калядныя песні. Калядошўчыкі насілі з сабою прыгожа ўбраную калядную зорку. Незвычайнага персанажа- Калядзіна можна было пабачыць у калядным гурце ў гэтым годзе. «Калядзін-Калядзін я ў мамкі адзін!»,- напяваў ён і вельмі весела танчыў з усімі разам. Добры настрой, вялікая колькасцю станоўчых эмоцый панавала у гэты час на вуліцах аграгарадка К. Слабада.

Калядныя святкаванні адбыліся таксама і ў Мётчанскім СДК ( тэатрализаванае прадстаўленне «Добры вечар, шчодры вечар»), Печынскі ГДК (свята «У зімы на Святкі свае парадкі»), Ганцавіцкі СДК (калядная праграма «Все дела свои отбросьте-Коляда пришла к вам в гости») Лошніцкім ЦкіА (тэатралізаваная праграма «Калядкі»), Вяляціцкі СДК (гульнявая праграма «Калядкі.Каўбаса і аладкі») і інш. Гурты збіралася разам, пераапраналіся ў жывёл – казу, каня, мядзведзя, хадзілі па хатах сваёй вёскі, спяваючы калядныя песні з пажаданнямі ўсяго лепшага, услаўляючы сілы святла.

Такім чынам ва ўстановах культуры працягваецца праца па захаванні народных традыцый, святаў каляндарна-абрадавага цыклу, а таксама далучэнне падрастаючага пакалення да каранеў і вытокаў беларускіх нацыянальных абрадавых традыцый.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Борисова

В одном из поселков Крупского района в воде нашли превышение нитратов. Жителям рекомендуют ее не пить

Хотите узнать больше? В поселке Крупском Минской области в воде обнаружили превышение предельно допустимой концентрации содержания нитратов в воде двух артезианских

Вандроўкі па Барысаву: гісторыя вуліц горада

Хотите узнать больше? У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца года” 5 лютага ў сельскай бібліятэцы-клубе №34 в. Мсціж для вучняў 7 класа

Пик огненной опасности

Хотите узнать больше? Статистика говорит о том, что количество загораний в отопительный период увеличивается, во-первых, из-за печного отопления. Во–вторых, из-за

В Борисове парень украл в кафе чужой букет из 101 розы. Нашли его по «дорожке» из лепестков

Хотите узнать больше? В Борисове у 25-летнего парня в кафе украли букет из 101 розы. Он вызвал милицию . Кстати, вора нашли по следам из опавших лепестков роз. В...

Появился конверт с маркой «Борисов — культурная столица Беларуси 2021 года». Вот как он выглядит

Хотите узнать больше? Министерство связи и информатизации выпустило в обращение конверт с оригинальной маркой «Борисов — культурная столица Беларуси 2021 года», сообщили

Духовное просвещение

Хотите узнать больше? В рамках проекта «К православной вере и культуре через жесты» для инвалидов по слуху состоялась очередная встреча на территории кафедрального собора

В Борисове прошли комплексные учения

Хотите узнать больше? На минувшей неделе в городе Борисове прошли комплексные учения. «Организация управления силами и средствами объектового звена Государственной

Безопасность в каждый дом

Хотите узнать больше? Войти в каждый дом, разъяснить людям, что мелочей в деле пожарной безопасности не бывает, убедить в необходимости установки автономного пожарного

Победители II Республиканского конкурса искусств «Голоса 2020»

Хотите узнать больше? В очередной раз учащиеся ГУО «Лошницкая детская школа искусств» приняли активное участие во II Республиканском конкурсе искусств «Голоса 2020». Юные

Борисовский объединённый музей

Хотите узнать больше? История Борисовского объединенного музея началась в 1946 году. Тогда 21 декабря Исполнительным комитетом Минского Областного совета депутатов