Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Брама ВЕРЫ

Па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі Веніяміна і з дапамогай Барысаўскай епархіі з 1 снежня ў канферэнц-зале Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева (на другім паверсе) працуе выстава сакральнага жывапісу «Брама ВЕРЫ».

Для зацікаўленых мастацтвам барысаўчан і гасцей Барысаўскага рэгіёна Музей старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ласкава прадставіў

беларускі іканапіс ХVIII-XIX стагоддзяў са збору Музея старажытнабеларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Дзякуючы дырэктару Музея, загадчыку аддзела старажытнабеларускай культуры, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдату мастацтвазнаўства, дацэнту Барысу Лазуку, экспазіцыю склалі 33 творы, выкананыя ў акадэмічнай і народнай манеры, напісаныя на дрэве і палатне ў тэмпернай і алейнай тэхніках. Яны з’яўляюцца часткай адной з самых вялікіх у нашай краіне калекцый беларускіх абразоў, якая дазваляе прадэманстраваць гледачам асаблівасці нацыянальнай іканапіснай школы, традыцыі праваслаўнага, каталіцкага і ўніяцкага сакральнага жывапісу.

Дарэчы, Музей старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі з'яўляецца буйным навуковым цэнтрам і ў мінулым 2019 годзе адзначыў 40-годдзе з дня заснавання. Яго фонды налічваюць каля 30 тысяч музейных прадметаў і архіўных дакументаў. Калекцыі музея (іканапіс, скульптура, мастацкія і народныя тканіны, беларускія касцюмы, абклады, царкоўныя рэчы, бытавая кераміка, помнікі этнаграфіі і народнага мастацтва, нумізматыкі і т.д.) рашэннем беларускага ўрада прызнаныя нацыянальным здабыткам. Музей актыўна рэалізуе шмат рэспубліканскіх і міжнародных праектаў. Зараз ён знаходзіцца ў стадыі рэканструкцыі.

33 прадметы музейнага прызначэння, якія вы ўбачыце на выставе «Брама ВЕРЫ», прывабяць вас не толькі пранізлівымі позіркамі лікаў, напісаных у далёкім мінулым і багаццем фарбаў і матэрыялаў, але і дазволяць зазірнуць у старажытнасць сённяшнім, сучасным, поглядам і асэнсаваць, наколькі багаты свет гісторыі і мастацтва, якія заўсёды крочаць побач.

У калекцыі ёсць плашчаніца 19 ст. (аксаміт, парча, срэбныя ніці) з в. Вавулічы Івацэвічскага раёна Брэсцкай вобласці, рэстаўраваная ў 2017-м. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены дзевяць абкладаў да ікон «Святога Мікалая Цудатворца», «Спас Пантакратар» і іншых. І, безумоўна, дэманструюцца іконы. Сярод іх – абразы Іісуса Хрыста і Мікалая Цудатворца, дзве іконы з в. Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці «Чатыры апосталы», «Бог Саваоф» (з Кобрына Брэсцкай вобласці), ікона двухбаковая «Маці Божая Адыгітрыя; Святы Мікалай» (з г.п. Докшыцы Віцебскай вобласці). Таксама ўразяць іконы мастака Нікадзіма Прачыцкага «Георгій Пераможца» і «Пакроў Багародзіцы» – абедзьве з в Жыровічы Слонімскага раёна Гродненскай вобласці.

Трэба адзначыць адну найпрыемную акалічнасць: наша зямлячка, маладая мастачка Дарына Даўгадзіліна рэстаўравала ікону «Іісус Хрыстос» (19 ст.), знойдзеную ў в. Амельянец Брэсцкай вобласці. І гэты твор ёсць на выставе.

На адным з нядаўніх інтэрв’ю Барыс Лазука адзначыў: «Духоўнае адраджэнне – не акцыя, а працэс, які ідзе і ў грамадстве і ўнутры чалавека. Пачынаецца ён з усведамлення сваёй адказнасці за тое, якая спадчына нам дасталася ад продкаў і што мы хочам перадаць нашчадкам. Прыкметы адраджэння – аднаўленне замкаў, сядзібаў, рамёстваў, цікавасць да беларускай гісторыі, культуры, традыцый, мовы, нацыянальных герояў, святыняў». З гэтым нельга не згадзіцца.

Адначасова з фондаў бібліятэкі прадстаўлены кнігі на праваслаўную тэматыку. Г.А. Флікоп-Світа «Беларускі іканапіс XVI – першай паловы XX ст.», Б.А. Лазука «Гісторыя мастацтваў», Мішэль Кено «Ікона. Акно ў вечнасць», «Іканапіс Беларусі XV – XVIII стагоддзяў», іншыя выданні.

Выстава «Брама ВЕРЫ» будзе працаваць да 15 студзеня.

Пры наведванні абавязковы масачны рэжым.

Алена БРЫЦКАЯ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Борисова

В одном из поселков Крупского района в воде нашли превышение нитратов. Жителям рекомендуют ее не пить

Хотите узнать больше? В поселке Крупском Минской области в воде обнаружили превышение предельно допустимой концентрации содержания нитратов в воде двух артезианских

Вандроўкі па Барысаву: гісторыя вуліц горада

Хотите узнать больше? У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца года” 5 лютага ў сельскай бібліятэцы-клубе №34 в. Мсціж для вучняў 7 класа

Пик огненной опасности

Хотите узнать больше? Статистика говорит о том, что количество загораний в отопительный период увеличивается, во-первых, из-за печного отопления. Во–вторых, из-за

В Борисове парень украл в кафе чужой букет из 101 розы. Нашли его по «дорожке» из лепестков

Хотите узнать больше? В Борисове у 25-летнего парня в кафе украли букет из 101 розы. Он вызвал милицию . Кстати, вора нашли по следам из опавших лепестков роз. В...

Появился конверт с маркой «Борисов — культурная столица Беларуси 2021 года». Вот как он выглядит

Хотите узнать больше? Министерство связи и информатизации выпустило в обращение конверт с оригинальной маркой «Борисов — культурная столица Беларуси 2021 года», сообщили

Духовное просвещение

Хотите узнать больше? В рамках проекта «К православной вере и культуре через жесты» для инвалидов по слуху состоялась очередная встреча на территории кафедрального собора

В Борисове прошли комплексные учения

Хотите узнать больше? На минувшей неделе в городе Борисове прошли комплексные учения. «Организация управления силами и средствами объектового звена Государственной

Безопасность в каждый дом

Хотите узнать больше? Войти в каждый дом, разъяснить людям, что мелочей в деле пожарной безопасности не бывает, убедить в необходимости установки автономного пожарного

Победители II Республиканского конкурса искусств «Голоса 2020»

Хотите узнать больше? В очередной раз учащиеся ГУО «Лошницкая детская школа искусств» приняли активное участие во II Республиканском конкурсе искусств «Голоса 2020». Юные

Борисовский объединённый музей

Хотите узнать больше? История Борисовского объединенного музея началась в 1946 году. Тогда 21 декабря Исполнительным комитетом Минского Областного совета депутатов