Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дзяды яднаюць барысаўчан

Выстава «Дзяды і нашчадкі», прысвечаная народнаму святу Дзяды, прайшла ў Цэнтры традыцыйнай культуры ў два этапы: з 26 па 30 кастрычніка і з 2 па 11 лістапада ў on-line фармаце. Мэтай арганізатараў было нагадаць пра багатыя памінальныя традыцыі Барысаўшчыны, якія жывуць у сямейнай памяці яе жыхароў і практыкуюцца падчас народных святаў.

Прыняць удзел у выставе мог любы жыхар або ўраджэнец Барысаўшчыны, нашчадак барысаўчан, а таксама жыхар суседніх раёнаў (Лагойскага, Докшыцкага, Крупскага, Бярэзінскага, Смалявіцкага), якія гістарычна і этнаграфічна складаюць Барысаўскую зямлю. Для ўдзела неабходна было даслаць або прынесці фотаздымак свайго продка, які ўжо пакінуў наш свет, але памяць пра якога захоўваецца і шануецца ў родзе. Разам з фотаздымкамі барысаўчане дзяліліся і гісторыямі жыцця сваіх дзядоў: хтосьці напісанай ў вольнай форме, хтосьці распавядаў вусна падчас наведання Цэнтра традыцыйнай культуры.

Вынікамвыставысталі 12 успамінаў, прасваіхпродкаўаботрадыцыюадзначэння свята Дзядысаміміўдзельнікамі – з усімііміможнапазнаёміцца на на старонцы Цэнтра традыцыйнай культуры ў сацыяльнай сетцы УКантакце. Ілюстрацыі да гэтых успамінаў – сямейныя фотаздымкі або партрэты, якія і прадстаўляюць герояў успамінаў. Самыя старэйшыя фотаздымкі выставы «Дзяды і нашчадкі» былі зробленыя ў чэрвені 1917 года і ў 1920-ыя гады: яны былі прадстаўленыя Нінай Фёдараўнай Квасавец і Валянцінам Барысавічам Анікеевым. Самы апошні рабіўся ў дні работы выставы Валянцінай Юр'еўнай Галькевіч, у якой не засталося фотаздымкаў продкаў, але яе ўспамін аб дзядоўскай вячэры, яе абрадах і стравах, па-сапраўднаму каштоўны. Гэтай удзельніцы было прапанавана праілюстраваць свой аповед уласным фотаздымкам мясцовага восеньскага краявіду.

Сярод тых, хто адгукнуўся на выставу і ствараўяе – жыхары барысаўскіх вёсак Бытча, Новаянчына, Перасады, Стара-Барысаў, Хаўхоліца, самога Барысава, навагрудскай Любчы, Мінска і Санкт-Пецярбурга. Знаходкі выставы – гэта словы-закліканні дзядоў, якімі распачыналі святочную вячэру, апісанне абраду, які выконваецца на святаі рэцэпты страваў. Тут вылучаюцца ўспаміны Вольгі Шалыгінай са Стара-Барысава, падрыхтаваныя Анастасіяй Мікалаеўнай Загорскай, а таксама ўспаміны Іны Анатольеўны Сацук з Перасадаў. Асобную каштоўнасць маюць успаміны барысаўчан пра адзначэнне Дзядоў ужо ў горадзе, калі сувязі з роднай вёскай перапыняліся.

Некаторыя ўспаміны, якімі з намі падзяліліся ўдзельнікі выставы, закранаюць маштабныя гістарычныя падзеі ХХ стагоддзя, што перапляліся з лёсамі многіх людзей і іх нашчадкаў: рэвалюцыі, войны, рэпрэсіі, эвакуацыя, вяртанне на сваю радзіму або працяг жыцця ў іншай краіне, якая станавілася роднай. Свята Дзяды – вельмі добрая пара, каб, успамінаючы сваіх продкаў і іх лёсы, загаіць памяць.

Супрацоўнікі Цэнтра традыцыйнай культуры плануюць працягнуць збор успамінаў барысаўчан для выставы «Дзяды і нашчадкі» напрыканцы снежня. Наступная пара ўспамінання продкаў – гэта калядная Куцця.

Ала Сідаровіч, малодшы навуковы супрцоўнік Цэнтра традыцыйнай культуры

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Борисова

В одном из поселков Крупского района в воде нашли превышение нитратов. Жителям рекомендуют ее не пить

Хотите узнать больше? В поселке Крупском Минской области в воде обнаружили превышение предельно допустимой концентрации содержания нитратов в воде двух артезианских

Вандроўкі па Барысаву: гісторыя вуліц горада

Хотите узнать больше? У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца года” 5 лютага ў сельскай бібліятэцы-клубе №34 в. Мсціж для вучняў 7 класа

Пик огненной опасности

Хотите узнать больше? Статистика говорит о том, что количество загораний в отопительный период увеличивается, во-первых, из-за печного отопления. Во–вторых, из-за

В Борисове парень украл в кафе чужой букет из 101 розы. Нашли его по «дорожке» из лепестков

Хотите узнать больше? В Борисове у 25-летнего парня в кафе украли букет из 101 розы. Он вызвал милицию . Кстати, вора нашли по следам из опавших лепестков роз. В...

Появился конверт с маркой «Борисов — культурная столица Беларуси 2021 года». Вот как он выглядит

Хотите узнать больше? Министерство связи и информатизации выпустило в обращение конверт с оригинальной маркой «Борисов — культурная столица Беларуси 2021 года», сообщили

Духовное просвещение

Хотите узнать больше? В рамках проекта «К православной вере и культуре через жесты» для инвалидов по слуху состоялась очередная встреча на территории кафедрального собора

В Борисове прошли комплексные учения

Хотите узнать больше? На минувшей неделе в городе Борисове прошли комплексные учения. «Организация управления силами и средствами объектового звена Государственной

Безопасность в каждый дом

Хотите узнать больше? Войти в каждый дом, разъяснить людям, что мелочей в деле пожарной безопасности не бывает, убедить в необходимости установки автономного пожарного

Победители II Республиканского конкурса искусств «Голоса 2020»

Хотите узнать больше? В очередной раз учащиеся ГУО «Лошницкая детская школа искусств» приняли активное участие во II Республиканском конкурсе искусств «Голоса 2020». Юные

Борисовский объединённый музей

Хотите узнать больше? История Борисовского объединенного музея началась в 1946 году. Тогда 21 декабря Исполнительным комитетом Минского Областного совета депутатов