Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Раённыя “Зажынкі” прайшлі ў Ніўках: відовішчна і з народным каларытам

Дваццаць чацвёртага ліпеня на адным з палёў філіяла “Ніўкі” УП “Папяровая фабрыка” Дзяржзнака непадалёку ад в. Собалеўка сабраліся аграрыі з усёй Барысаўшчыны, каб даць старт уборачнай кампаніі-2020.

Галоўнымі героямі свята, безумоўна, былі камбайнеры. Адзін з іх, механізатар М.Д. Ігнатовіч у 2018 годзе быў адзначаны ганаровай граматай міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. Па словах Мікалая Дзмітрыевіча, які мае пятнацацігадовы стаж камбайнера, хоць праца земляроба і цяжкая, але радасць ад вялікага ўраджаю заўсёды пераважае любыя іншыя пачуцці і эмоцыі. Механізатар з усмешкай пажадаў усім працаўнікам, каб паменей страт было ва ўборцы ўраджаю і каб тэхніка не ламалася. Сёлета менавіта Мікалаю Ігнатовічу было прадастаўлена права падняць сцяг жніва-2020. Свята пачалося.

На Барысаўскай зямлі высокіх гасцей, у ліку якіх былі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь І.В. Брыла і намеснік міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь У.В. Татарынаў, гасцінна сустрэлі першы намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік аддзела жывёлагадоўлі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Барысаўскага райвыканкама Галіна Давідовіч; старшыня Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў Пётр Навіцкі, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Антаніна Котава, гендырэктар УП “Папяровая фабрыка” Дзяржзнака Аляксандр Мельнік, яго намеснік Міхаіл Капітоненка, а таксама мясцовыя жыхары.

Паважаныя сябры, госці і працаўнікі сяла, мы рады вітаць вас на гэтай зямлі і пачаць рабіць першы сноп. Хутка механізатары сядуць на свае “стэпавыя караблі” і пойдуць па хлебнай ніве. Жніво – гарачая пара, якая патрабуе ад усіх сабранасці і ўважлівасці, – сказала ва ўступным слове начальнік аддзела жывёлагадоўлі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Барысаўскага райвыканкама Г.М. Давідовіч. – Ураджай на палях стаіць сёлета добры: мы павінны ўбраць 25 тысяч гектараў у тэрмін 10-12 дзён.

Ад імя Барысаўскага райвыканкама і ад сябе асабіста Галіна Мікалаеўна павіншавала ўсіх з пачаткам уборачнай кампаніі, пажадала кожнаму моцнага здароўя, добрага надвор’я, дабрабыту ў сем’ях. У завяршэнні прамовы яна нагадала, што добры ўраджай хлеба з’яўляецца гарантам стабільнасці нашай краіны.

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь І.В. Брыла падкрэсліў, што яму прыемна прысутнічаць на свяце ў акружэнні сваіх землякоў.

Заўсёды радасна на душы, калі наведваю аб’екты роднай Барысаўшчыны, бо прыгадваю свае працоўныя гады, кожны кавалак зямлі. Наша сельская гаспадарка даўно ўжо гарантавала харчовую бяспеку краіны. На сённяшні дзень мы прадаём на экспарт звыш 60% малака, больш за 30% мяса. Краіна займае першае месца ў свеце па вытворчасці малака на аднаго чалавека (786 кілаграмаў), і кожны год назіраецца прырост. Мы гандлюем са 102 краінамі свету: наша прадукцыя знаходзіцца на прылаўках Амерыкі, Еўропы, краін Карыбскага басейна, Азіі, Афрыкі. На экспартным рынку мы канкурыруем па розных пазіцыях з Новай Зеландыяй і ЗША. Беларусь займае трэцяе месца ў свеце па экспарту сметанковага масла і сухой малочнай сыроваткі, чацвёртае месца – па экспарту сыру і тварагу, пятае месца – па экспарту сухога абястлушчанага малака. Мы ўваходзім у дзясятку краін, якія экспартуюць мяса, – адзначыў Ігар Вячаслававіч. – Паважаныя камбайнеры, жадаю вам добрага надвор’я, моцнага здароўя вам і вашым сем’ям, каб вы маглі цалкам аддавацца працы, ведаючы, што дома ў вас моцны надзейны тыл.

Пасля афіцыйнай часткі свята і малебну, які правёў іерэй Аляксандр Лук’яновіч, прысутныя сталі сведкамі прыгожага старадаўняга абраду: працаўніцы ў народных строях зжалі першы сноп, сімвал вырашчанага ўраджаю. Каб праца спорылася, суправаджалі жніво песняй. Урэшце, прыгожыя святочныя снапочкі былі ўручаны гасцям свята. Пасля кожны змог пачаставацца традыцыйным абедам жней: хлебам ды салам.

Камбайнеры, якім трэба будзе беражліва сабраць кожны каласок будучага ўраджаю, пад апладысменты гасцей уручылі духмяныя караваі.

Зрабіць свята больш запамінальным дапамаглі культработнікі ДУК “Раённы цэнтр народнай творчасці”. Яркімі нумарамі парадавалі прысутных народны ансамбль народнай песні “Траецкiя музыкi” і народны ансамбль “Белыя зоры”. Энергетыка артыстаў і іх запал перадаліся мясцовым жыхарам, некаторыя нават пусціліся ў скокі.

А калі намеснік генеральнага дырэктара па сельскай гаспадарцы АСП УП “Папяровая фабрыка” Дзяржзнака філіял “Ніўкі” Міхаіл Капітоненка скамандаваў “Па машынах!”, механізатары селі ў свае камбайны і павольна “паплылі” па залатым полі. Хлебная ніва чакае!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Борисова

В одном из поселков Крупского района в воде нашли превышение нитратов. Жителям рекомендуют ее не пить

Хотите узнать больше? В поселке Крупском Минской области в воде обнаружили превышение предельно допустимой концентрации содержания нитратов в воде двух артезианских

Вандроўкі па Барысаву: гісторыя вуліц горада

Хотите узнать больше? У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца года” 5 лютага ў сельскай бібліятэцы-клубе №34 в. Мсціж для вучняў 7 класа

Пик огненной опасности

Хотите узнать больше? Статистика говорит о том, что количество загораний в отопительный период увеличивается, во-первых, из-за печного отопления. Во–вторых, из-за

В Борисове парень украл в кафе чужой букет из 101 розы. Нашли его по «дорожке» из лепестков

Хотите узнать больше? В Борисове у 25-летнего парня в кафе украли букет из 101 розы. Он вызвал милицию . Кстати, вора нашли по следам из опавших лепестков роз. В...

Появился конверт с маркой «Борисов — культурная столица Беларуси 2021 года». Вот как он выглядит

Хотите узнать больше? Министерство связи и информатизации выпустило в обращение конверт с оригинальной маркой «Борисов — культурная столица Беларуси 2021 года», сообщили

Духовное просвещение

Хотите узнать больше? В рамках проекта «К православной вере и культуре через жесты» для инвалидов по слуху состоялась очередная встреча на территории кафедрального собора

В Борисове прошли комплексные учения

Хотите узнать больше? На минувшей неделе в городе Борисове прошли комплексные учения. «Организация управления силами и средствами объектового звена Государственной

Безопасность в каждый дом

Хотите узнать больше? Войти в каждый дом, разъяснить людям, что мелочей в деле пожарной безопасности не бывает, убедить в необходимости установки автономного пожарного

Победители II Республиканского конкурса искусств «Голоса 2020»

Хотите узнать больше? В очередной раз учащиеся ГУО «Лошницкая детская школа искусств» приняли активное участие во II Республиканском конкурсе искусств «Голоса 2020». Юные

Борисовский объединённый музей

Хотите узнать больше? История Борисовского объединенного музея началась в 1946 году. Тогда 21 декабря Исполнительным комитетом Минского Областного совета депутатов