Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Барысаўчане пераможцы першага этапу конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom»

Барысаўчане пераможцы першага этапу конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom»

Падведзены вынікі першага этапу рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» для вучняў 7 і 8 класаў. На працягу 2 з паловай месяцаўудзельнікі конкурсу запісвалі відэа, на якіх яны чытаюць творы са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. Удзельнікі з Мінскай вобласці заявілі на конкурс 279 відэа. 30 з іх сталі пераможцамі першага этапу, 3 фіналіста прадстаўляюць горад Барысаў.

Прыём работ на конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom», які праходзіць пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, завяршыўся 20 снежня. Затым адбылося пасяджэнне журы, якое вызначыла па 30 лепшых прадстаўнікоў ад кожнай вобласці і горада Мінска, якія выступяць у другім этапе конкурсу. Са спісамі пераможцаў першага этапу можна азнаёміцца па спасылцы.

Відэа фіналістаў з горада Барысава: Іван Весялуха, Ксенія Копаць, Паліна Грынкевіч.

У склад журы конкурсу ўвайшлі пісьменнік, рэдактар часопіса «Вясёлка», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Уладзімір Ліпскі, пісьменніца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Раіса Баравікова, галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Булаўкіна, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, паэткі Кацярына Массэ і Маргарыта Латышкевіч.

«Гэта цуд! Я ўражаны тым, як дзеці чытаюць класікаў беларускай літаратуры. Як яны разумеюць гэтыя творы і прапускаюць іх у самую душу. Яны сапраўдныя артысты! Уражвае і тое, як добра яны ведаюць беларускую мову і валодаюць ёй. Я ўдзячны арганізатарам за тое, што далі жыццё такому цудоўнаму праекту», - падзяліўся сваімі ўражаннямі ад знаёмства з конкурснымі работамі старшыня журы Уладзімір Ліпскі.

Ініцыятарам конкурсу выступае кампанія velcom. «Мы хацелі б падзякаваць усім удзельнікам конкурсу, а таксама іх педагогам і бацькам за ўвагу да праекта і сапраўдную цікавасць да беларускай літаратуры. Мы рады, што праект «Чытаем па-беларуску з velcom» адкрывае для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстоўвае магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі», – адзначылі ў velcom.

Удзельнікі конкурсу размяшчалі ролікі на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак – Вконтакте, Facebook або Instagram. Лідэрам сярод рэгіёнаў стала Гомельская вобласць, адкуль на конкурс паступіла 355 відэа. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі конкурсу сярод гараджан сталі школьнікі Мінска – імі было даслана 326 відэа. А самым актыўным раёнам быў Слаўгарадскі ў Магілёўскай вобласці, вучні 7 і 8 класаў з якога прачыталі для конкурсу 34 творы беларускай літаратуры.

«Мне вельмі прыемна, што кожны вучань з усёй адказнасцю і захапленнем падышоў да ўдзелу ў гэтым праекце. Было вельмі цікава назіраць за тым, як кожны імкнецца вылучыцца і ўпрыгожыць свой выступ. Дзякуй усім удзельнікам за такую ўвагу да праекта і за іх талент, які па-сапраўднаму парадаваў нас, сябраўжуры конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» – пракаментаваў акцёр і вядучы Юрый Жыгамонт.

Падчас першага этапу конкурсу да праекта далучыліся і дарослыя, якія праявілі ініцыятыву падтрымаць удзельнікаў. Сваё прачытанне беларускіх твораў запісалі на відэа генеральны дырэктар і топ-менеджэры velcom, прадстаўнікі дыпмісій замежных дзяржаў, прадстаўнікі Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне», гульцы футбольных клубаў «Крумкачы», «Іслач», «Мінск», працоўныя калектывы «МТЗ» і «ММЗ», маладыя паэты, студэнты БДУ.

З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі выступяць перад журы ўжывую. Па іх выніках пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў траўні 2018 г., пераможцам конкурсу будуць уручаны смартфоны маркі Apple.


Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Борисова

В одном из поселков Крупского района в воде нашли превышение нитратов. Жителям рекомендуют ее не пить

Хотите узнать больше? В поселке Крупском Минской области в воде обнаружили превышение предельно допустимой концентрации содержания нитратов в воде двух артезианских

Вандроўкі па Барысаву: гісторыя вуліц горада

Хотите узнать больше? У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца года” 5 лютага ў сельскай бібліятэцы-клубе №34 в. Мсціж для вучняў 7 класа

Пик огненной опасности

Хотите узнать больше? Статистика говорит о том, что количество загораний в отопительный период увеличивается, во-первых, из-за печного отопления. Во–вторых, из-за

В Борисове парень украл в кафе чужой букет из 101 розы. Нашли его по «дорожке» из лепестков

Хотите узнать больше? В Борисове у 25-летнего парня в кафе украли букет из 101 розы. Он вызвал милицию . Кстати, вора нашли по следам из опавших лепестков роз. В...

Появился конверт с маркой «Борисов — культурная столица Беларуси 2021 года». Вот как он выглядит

Хотите узнать больше? Министерство связи и информатизации выпустило в обращение конверт с оригинальной маркой «Борисов — культурная столица Беларуси 2021 года», сообщили

Духовное просвещение

Хотите узнать больше? В рамках проекта «К православной вере и культуре через жесты» для инвалидов по слуху состоялась очередная встреча на территории кафедрального собора

В Борисове прошли комплексные учения

Хотите узнать больше? На минувшей неделе в городе Борисове прошли комплексные учения. «Организация управления силами и средствами объектового звена Государственной

Безопасность в каждый дом

Хотите узнать больше? Войти в каждый дом, разъяснить людям, что мелочей в деле пожарной безопасности не бывает, убедить в необходимости установки автономного пожарного

Победители II Республиканского конкурса искусств «Голоса 2020»

Хотите узнать больше? В очередной раз учащиеся ГУО «Лошницкая детская школа искусств» приняли активное участие во II Республиканском конкурсе искусств «Голоса 2020». Юные

Борисовский объединённый музей

Хотите узнать больше? История Борисовского объединенного музея началась в 1946 году. Тогда 21 декабря Исполнительным комитетом Минского Областного совета депутатов