Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Мастацка-літаратурны альманах «Пісьменнік і час»

11 ліпеня супрацоўнікі ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя. І. Х. Каладзеева” прадставілі барысаўчанам мастацка-літаратурны альманах «Пісьменнік і час», прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Першая частка – мастацкая – была прысвечана праекту фотамастака Міхаіла Крыжаноўскага, другая, літаратурная – творчасці вядомых мінскіх і барысаўскіх паэтаў, бардаў, акцёраў.

На пачатку імпрэзы з прывітальным словам да прысутных звярнулася намеснік дырэктара Галіна Слесарэнка. Яна паведаміла пра плённае і шматгадовае супрацоўніцтва бібліятэкі з творчымі грамадскімі аб’яднаннямі, паэтамі, пісьменнікамі і журналістамі.

Фотамастак Міхаіл Крыжаноўскі пазнаёміў наведвальнікаў бібліятэкі с праектам “Пісьменнік і час”, які адлюстроўвае мясціны, помнікі, установы, звязаныя з жыццём і творчасцю народных песняроў; мерапрыемствы, прысвечаныя гэтым волатам культуры. Нямала здымкаў фатограф прысвяціў творчай і культурна-асветніцкай дзейнасці Саюза пісьменнікаў Беларусі, яго Мінскага гарадскога аддзялення. У бягучым годзе аддзяленнем арганізавана шмат цікавых падзей: сустрэч, літаратурных вечароў, прэзентацый, святаў, прымеркаваных жыццю, творчасці Купалы і Коласа.

Віталі мастака з нагоды адкрыцця фотавыставы яго мінскія сябры – паэтка-пісьменніца, журналіст, актрыса Таіса Трафімава, якая прачытала верш, прысвечаны Міхасю Крыжаноўскаму, а таксама журналіст, гісторык культуры Аляксей Шалахоўскі.

У другой частцы альманаха бралі ўдзел члены Саюза пісьменнікаў Беларусі – Таіса Трафімава і Лёля Багдановіч. Вядомыя паэткі прадставілі свае літаратурныя і музычныя творы аб вялікіх песнярах беларускай зямлі. Сваімі думкамі і ўспамінамі падзяліўся ўнучаты пляменнік Якуба Коласа Іван Белы. Гратэск і яскравую тэатральнасць убачылі госці ў выступленні актрысы Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра “Відарыс” (г. Барысаў) Людмілы Гудзілінай.

Госці былі зачараваныя гучаннем саксафона ў выкананні кампазітара, магістра педагагічных навук Вольгі Воінскай.

Загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Таццяна Кірылава прадставіла гасцям відэапрэзентацыю “Янка Купала і Якуб Колас. Мастацкі вобраз” з выдатнымі творамі беларускага выяўленчага мастацтва, архітэктурнымі помнікамі, медальернымі тэхнікамі, прысвечанымі вялікім прадстаўнікам беларускага адраджэння.

Мастацка-літаратурны альманах «Пісьменнік і час»

Мастацка-літаратурны альманах «Пісьменнік і час»

Мастацка-літаратурны альманах «Пісьменнік і час»

Мастацка-літаратурны альманах «Пісьменнік і час»

Мастацка-літаратурны альманах «Пісьменнік і час»

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Борисова

В одном из поселков Крупского района в воде нашли превышение нитратов. Жителям рекомендуют ее не пить

Хотите узнать больше? В поселке Крупском Минской области в воде обнаружили превышение предельно допустимой концентрации содержания нитратов в воде двух артезианских

Вандроўкі па Барысаву: гісторыя вуліц горада

Хотите узнать больше? У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца года” 5 лютага ў сельскай бібліятэцы-клубе №34 в. Мсціж для вучняў 7 класа

Пик огненной опасности

Хотите узнать больше? Статистика говорит о том, что количество загораний в отопительный период увеличивается, во-первых, из-за печного отопления. Во–вторых, из-за

В Борисове парень украл в кафе чужой букет из 101 розы. Нашли его по «дорожке» из лепестков

Хотите узнать больше? В Борисове у 25-летнего парня в кафе украли букет из 101 розы. Он вызвал милицию . Кстати, вора нашли по следам из опавших лепестков роз. В...

Появился конверт с маркой «Борисов — культурная столица Беларуси 2021 года». Вот как он выглядит

Хотите узнать больше? Министерство связи и информатизации выпустило в обращение конверт с оригинальной маркой «Борисов — культурная столица Беларуси 2021 года», сообщили

Духовное просвещение

Хотите узнать больше? В рамках проекта «К православной вере и культуре через жесты» для инвалидов по слуху состоялась очередная встреча на территории кафедрального собора

В Борисове прошли комплексные учения

Хотите узнать больше? На минувшей неделе в городе Борисове прошли комплексные учения. «Организация управления силами и средствами объектового звена Государственной

Безопасность в каждый дом

Хотите узнать больше? Войти в каждый дом, разъяснить людям, что мелочей в деле пожарной безопасности не бывает, убедить в необходимости установки автономного пожарного

Победители II Республиканского конкурса искусств «Голоса 2020»

Хотите узнать больше? В очередной раз учащиеся ГУО «Лошницкая детская школа искусств» приняли активное участие во II Республиканском конкурсе искусств «Голоса 2020». Юные

Борисовский объединённый музей

Хотите узнать больше? История Борисовского объединенного музея началась в 1946 году. Тогда 21 декабря Исполнительным комитетом Минского Областного совета депутатов