Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

"Фальклорная талака"

"Фальклорная талака"

“Фальклорная талака” - абласны фестываль фальклорнага мастацтва прайшоў на Барысаўшчыне 21 мая на плошчы 900-годдзя Барысава, дзе лепшыя фальклорныя гурты з розных рэгіёнаў Мінскай вобласці дэманстравалі майстэрства выканання традыцыйных танцаў і песень сваёй мясцовасці. У рамках фестывалю прайшло ІІІ абласное свята-конкурс “Мінская кадрыля”, турнір сярод 54 танцавальных пар ва ўзросце ад 8 да 80 гадоў, разгарнулася выстава-кірмаш майстроў народнай творчасці, пляцоўка майстар-класаў па бытавых танцах.

У складзе журы працавалі спецыялісты і выкладчыкі кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, ДУК “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”, кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля “Гасцінец” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці Валожынскага раёна.

У першай частцы мерапрыемства на галоўнай сцэне ў коле фальклорнага карагоду адзін за адным выступалі 12 фальклорных дзіцячых і дарослых калектываў з Дзяржынскага, Лагойскага, Любанскага, Уздзенскага, Салігорскага, Бярэзінскага, Маладзечанскага, Пухавіцкага раёнаў.

З Барысаўскага раёна на фестываль прыехаў фальклорны гурт “Мядоцкая талака” і ўзорны фальклорны гурт “Весялінка” Мётчанскага сельскага Дома культуры (кіраўнік Кажэўка Л.У.), Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны гурт “Берагіня” ДУА “Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна” (кіраўнік Козенка М.А., музычны кіраўнік-акампаніятар Абрамовіч А.А.), аўтэнтычны фальклорны гурт "Суседкі" з Нова-Янчынскага Дома фальклору (кіраўнік Анікеева Р.П., акампаніятар Анікееў В.Б.). У праграме-візітоўцы “Мядоцкай талакі” і “Весялінкі” быў карагод, традыцыйныя танцы “Нарэчанька”, “Каробачка ўчатырох”, “Каробачка ўдваіх”, “Падзікатар” і “Качан” . Жанчыны з гурта “Суседкі” - сапраўдная скарбонка мясцовых традыцый - выконвалі траецкі карагод “Дзеўкі-дзявочкі”, мясцовыя танцы “Чувір” і “Лявоніху”. Дзеці з “Берагіні” паказалі, як танцуюць карагод «Я хадзіла, я гуляла», традыцыйны танец працоўнай тэматыкі «Малацілачка» з в. Селішча, кадрылю «Масточак», адноўленую па ўспамінах старэйшых жыхароў в. Селішча, шматфігурную «Польку з камандамі», адноўленую па ўспамінах і творчым удзеле жыхароў Мядоцкага наваколля.

У другой частцы мерапрыемства на галоўнай сцэне выступалі 11 лепшых фальклорных калектываў Міншчыны з найменнем “народны” і “ўзорны”, сярод якіх быў і калектыў з вёскі Аздзяцічы - народны фальклорны ансамбль “Лаўнічанка” (кіраўнік А.А Мельнік, акампаніятар М.П. Сіўчык) . “Мы прыехалі з Аздзяціцкага краю лепшага ў свеце не маем, прывезлі са спадчыны песні і звычаі продкаў нашых, як яны народныя святы спраўлялі, дзетак гадавалі, на вяселлі гулялі, вясну сустракалі, Хрыста праслаўлялі, збожжа збіралі, у Купальскую ноч папараць-кветку шукалі”. Так пачыналася выступленне “Лаўнічанкі”. У праграме калектыва гучалі абрадавыя песні, якія спявалі падчас народных святаў: з Масленкі да Купалля. Для гуртоў, якія выходзілі на сцэну, выступленне стала творчым іспытам на прадмет пацверджання ганаровага наймення. Усе калектывы атрымалі дыплом фестывалю “Фальклорная талака” і пасведчанне аб пацверджанні ганаровага наймення.

Горача было і на танцавальнай пляцоўцы ў будынку к/т “Перамога”, дзе адбыўся конкурс бытавога танца, які доўжыўся амаль больш трох гадзін. У ім прымалі ўдзел пары ў розных узроставых катэгорыях (дзеці, падлеткі, моладзь, дарослыя, старэйшыя). Яны рыхтавалі да конкурсу 4 танцы згодна палажэнню. Сярод іх былі “Полька імправізаваная і “Полька-бабачка”, “Карапет”, “Каханачка”, Падыспан”, “Сямёнаўна”, “Лявоніха”, “Войра” і інш.

Напрыканцы фестывалю на галоўнай плыцоўцы адбылася ўрачыстая цэрымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў і пераможцаў. Галоўныя ўзнагароды дасталіся барысаўчанам: Гран-пры атрымаў Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны гурт “Берагіня” ДУА “Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна”, I месца ў намінацыі “За мастацтва вядзення карагоду” фальклорныя калектывы з Мётчанскага сельскага дома культуры, III месца ў намінацыі “За лепшы традыцыйны танец свайго рэгіёну” – фальклорны гурт “Суседкі” Новаянчынскага Дома фальклору; 7 прызавых месцаў у розных узроставых катэгорыях атрымалі танцавальныя пары з Барысаўскага раёна.Трэба адзначыць, што амаль кожны калектыў ці танцавальная пара не засталіся без дыпломаў і каштоўных падарункаў.

У падрыхтоўцы і арганізацыі фестывалю актыўны ўдзел прымалі ДУК “Раённы цэнтр народнай творчасці” г.Барысава (дырэктар Г.М.Марцінчык), Цэнтр традыцыйнай культуры (дырэктар Янкоўская А.В.), работнікі ўстаноў культуры клубнага тыпу Барысаўскага раёна.

Кіраўніцтва аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Барысаўскага райвыканкама выказвае падзяку кафе “Лявоніха” ТУП Сервіс-Шанс Шэвелева С.А., Барысаўскаму гарадскому унітарнаму прадпрыемству «Жильё», в/ч №25849, ДУА "Барысаўскі цэнтр экалогіі і турызму", ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна”, ІП Іванову А.А., настаяцелю Свята-Уваскрасенскага кафедральнага сабора Праасвяшчэннаму Веніяміну, епіскапу Барысаўскаму і Мар’інагорскаму за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні фестывалю.

"Фальклорная талака"

"Фальклорная талака"

"Фальклорная талака"

"Фальклорная талака"

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Борисова

В одном из поселков Крупского района в воде нашли превышение нитратов. Жителям рекомендуют ее не пить

Хотите узнать больше? В поселке Крупском Минской области в воде обнаружили превышение предельно допустимой концентрации содержания нитратов в воде двух артезианских

Вандроўкі па Барысаву: гісторыя вуліц горада

Хотите узнать больше? У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца года” 5 лютага ў сельскай бібліятэцы-клубе №34 в. Мсціж для вучняў 7 класа

Пик огненной опасности

Хотите узнать больше? Статистика говорит о том, что количество загораний в отопительный период увеличивается, во-первых, из-за печного отопления. Во–вторых, из-за

В Борисове парень украл в кафе чужой букет из 101 розы. Нашли его по «дорожке» из лепестков

Хотите узнать больше? В Борисове у 25-летнего парня в кафе украли букет из 101 розы. Он вызвал милицию . Кстати, вора нашли по следам из опавших лепестков роз. В...

Появился конверт с маркой «Борисов — культурная столица Беларуси 2021 года». Вот как он выглядит

Хотите узнать больше? Министерство связи и информатизации выпустило в обращение конверт с оригинальной маркой «Борисов — культурная столица Беларуси 2021 года», сообщили

Духовное просвещение

Хотите узнать больше? В рамках проекта «К православной вере и культуре через жесты» для инвалидов по слуху состоялась очередная встреча на территории кафедрального собора

В Борисове прошли комплексные учения

Хотите узнать больше? На минувшей неделе в городе Борисове прошли комплексные учения. «Организация управления силами и средствами объектового звена Государственной

Безопасность в каждый дом

Хотите узнать больше? Войти в каждый дом, разъяснить людям, что мелочей в деле пожарной безопасности не бывает, убедить в необходимости установки автономного пожарного

Победители II Республиканского конкурса искусств «Голоса 2020»

Хотите узнать больше? В очередной раз учащиеся ГУО «Лошницкая детская школа искусств» приняли активное участие во II Республиканском конкурсе искусств «Голоса 2020». Юные

Борисовский объединённый музей

Хотите узнать больше? История Борисовского объединенного музея началась в 1946 году. Тогда 21 декабря Исполнительным комитетом Минского Областного совета депутатов