Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Народны рэферэндум

Народны рэферэндум

20 траўня ў Мінску Партыя БНФ, Рух «За Свабоду» і кампанія «Гавары праўду» прэзентавалі агульную стратэгію дзеянняў «Народны рэферэндум». На час будучых выбарчых кампаній гэтыя палітычныя сілы аб’ядноўваюць высілкі. Іх лідары заявілі аб «стратэгічным партнёрстве».

У панядзелак у Мінску прайшла прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў Партыі БНФ (Аляксей Янукевіч), Руху «За Свабоду» (Аляксандр Мілінкевіч і Юрась Губарэвіч) і кампаніі «Гавары праўду» (Уладзімір Някляеў і Андрэй Дзмітрыеў). Яны заявілі, што аб’ядноўваюцца і заяўляюць пра «стратэгічнае партнёрства на бліжэйшыя выбарчыя кампаніі». Маюцца на ўвазе будучыя мясцовыя выбары, прэзідэнцкія выбары і выбары ў Палату прадстаўнікоў.

“Мы аб’ядноўваемся, ставячы на мэце палітычныя і эканамічныя змены, што немагчыма без змены ўлады”, — сказаў лідар «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў. Зрэшты, гаворка не вядзецца пра нейкі закрыты блок некалькіх структур – “дзверы адчынены”.

“Краіна цяжарная пераменамі. 80% насельніцтва хочуць эканамічных пераменаў, палова – палітычных, чаго не было раней. Людзі хочуць пераменаў, лепшага жыцця, але мала хто можа сфармуляваць канкрэтна – якія перамены патрэбныя? І каму даручыць правядзенне рэформаў? Якая праграма прыдатная? Пры гэтым грамадства хоча эвалюцыйных, мірных пераменаў. Улада сама на іх не пойдзе. Два варыянты: альбо грамадства прымушае яе гэта зрабіць, альбо народі зробіць перамены з іншай уладай. То самае можна сказаць і пра апазіцыю, у якой народ пакуль не бачыць сілы, якая ведае, як праводзіць сур’ёзныя перамены. Апазіцыі трэба перастаць змагацца паміж сабой, гаварыць на адной мове з народам, абудзіць веру ў грамадстве”, — разважае лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

“Мы, Партыя БНФ, разглядаем “Народны рэферэндум” як форму рэалізацыю лістападаўскага мемарандума ў падтрымку Рады БНР аб захадах у абарону незалежнасці Беларусі”, — заявіў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. На яго думку, «разам будзе лягчэй адстойваць як палітычныя мэты кожнай арганізацыі, так і нацыянальныя інтарэсы Беларусі».

Адзін з кіраўнікоў «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў заўважыў, што гаворка вядзецца пра шырокае аб’яднанне “усіх, хто кажа на кухнях, што так далей жыць нельга”, каб грамадства не назірала на высілкі апазіцыі збоч і мела магчымасць выказаць свой пункт гледжання. Так паўстане “краіна новай большасці” – “большасці пераменаў”.

Асноўныя тэмы для дыскусіі аб пераменах – эканамічнае развіццё, сацыяльная абарона, аднаўленне справядлівай і эфектыўнай дзяржавы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Волковыска

Священника из Волковыска снова осудили - за акцию, которую в августе якобы разрешил мэр

Хотите узнать больше? Как говорят и местные жители, и сам священнослужитель, еще 14 августа к горожанам, собравшимся в центре города, выходил председатель Волковысского

Белорусские «Мальдивы» станут доступными для туристов. Белорусам туда по-прежнему нельзя

Хотите узнать больше? Красносельские карьеры около Волковыска, которые еще называют белорусскими "Мальдивами", откроют для безвизовых туристов, правда, посетить их смогут

В Волковыске в колонии произошел пожар. Пострадали трое заключенных

Хотите узнать больше? До прибытия пожарных из опасной зоны спасли двух мужчин. Третьего пострадавшего нашли спасатели.

«Работы нет, вот и уезжают. Кто на заработки, кто - насовсем». Как живут в самом «стареющем» районе страны

Хотите узнать больше? TUT.BY съездил в "умирающий" регион и посмотрел, как там живут молодые специалисты и собираются ли они здесь оставаться, поговорил с активными

«При виде церквей молится». Милиция ищет осужденного, который сбежал с «химии»

Хотите узнать больше? С "химии" в Волковыске сбежал 34-летний гродненец, осужденный за незаконный сбыт наркотиков. Позняк Святослав Чеславович ушел с территории

В Волковыске пожарные спасли щенка, который был полностью покрыт смолой, и сейчас ищут ему дом

Хотите узнать больше? Обнаружили попавшего в беду малыша на свадьбе. Гости, отмечавшие торжество в столовой, заметили около входа непонятное существо в черной липкой

У 33-летнего жителя Волковыска угрозами забрали квартиру, а его самого вывезли в Россию

Хотите узнать больше? Он решился обратиться в милицию, лишь когда главный обидчик оказался за решеткой по другому делу.