Можа чыноўнікі ад спорту падтрымаюць дзяцей?

Ці паверыце Вы, шаноўны наведвальнік сайта “Ваўкавыск”, што за дзве невялічкія зімы можна з 11 дзяцей стварыць хакейную каманду, якая здолее на роўных змагацца з лепшымі калектывамі вобласці? Што сярод сучасных падлеткаў звычайнага пасёлка, “падсеўшых” на піўко і інтэрнет знойдуцца асобы, якія будуць чысціць лёд возера, адпрацоўваць перадачы, тэхніку тармажэння і паскарэння, тактыку абароны і нападзення?
22 лютага каманда г.п Краснасельскі прадстаўляла Ваўкавыскі раён на абласным хакейным турніры “Каласок” (для дзяцей 1995 года нараджэння з аграгарадкоў, пасёлкаў і вёсак).
Мы выказваем шчырую падзяку Ваўкавыскаму раённаму ФСК, які забяспечыў хакейнай формай, выдаткаваў грошы на харчаванне і арганізаваў наш удзел у турніры, Валчку Р.Э., а таксама настаўніку СШ г.п. Краснаселькі Пайлаку Д.Д., які дапамагаў чысціць пляцоўку.
Аднак прыехаць на турнір без навостраных канькоў немагчыма, і вялікі дзякуй супрацоўнікам лядовага палаца ў Лідзе, якія дазволілі скарыстацца сваім інвентаром.
Нягледзячы на нешматлікасць (11 чалавек), узрост (1996-1997 г.н.), адсутнасць хакейнай каробкі (трэніраваліся на возеры Баклаха, лёд якой чысцілі самі дзеці), каманда здолела змагацца з больш дарослымі, вопытнымі калектывамі. Паражэнне ад чэмпіёна 2009 года каманды з Орлі (Шчучынскі раён) 1:3 стала адметна першай за апошнія гады забітай шайбай прадстаўнікоў Ваўкавышчыны (Краўчук Д.). Здаецца, мы былі без шансаў у гульні супраць Ліды (дзе пад выглядам дзяцей з вёскі выступалі спарцмены, якія маюць тры трэніроўкі ў тыдзень пад кіраўніцтвам прафесійнага трэнера на лядовай арэне). Аднак мы здолелі арганізаваць тры выхады на іх вароты сам-насам і нават аднойчы “заперлі” супернікаў у іх зоне. Аднак у трэцім перыядзе лік з даволі прыстойнага 0:2 пераўтварыўся ў 0:6. Быў шанец пазмагацца з хлопцамі з Азёр (Гродзенскі раён), магчыма, адзінай сапраўднай “дваровай” камандай акрамя нас на турніры. Было відавочна, што ўсе астатнія 8 калектываў даўно і сістэмна падтрымліваюцца раённымі ўладамі, іх рэгулярна падвозяць на лядовыя арэны (у тым ліку і ў іншыя раёны), арганізоўваюць турніры. А каманда з Азёр, як і мы, сама трэніруецца (у нас хоць нейкі трэнер ёсць), аднак мае хакейную каробку прыстойнага памеру (мы ж чысцім лёд возера, які пасля кожнай гульні губляе сваю якасць). Нас прыемна ўразілі гэтыя хлопцы, якія прайгравалі 0:4 Лідзе, аднак зрабілі лік 3:4 і на апошняй секундзе ледзь не забілі (я б с цікавасцю праглядзеў відыёпаўтор, калі б ён быў).
Першы перыяд для нас скончыўся традыцыйна для гэтага турніра 0:1. Аднак на другі неабходна было на 10 хвілін выстаўляць дзяцей 1997 года нараджэння. У нас такіх было толькі 4, так што прыйшлося другому варатару каманды Віталю Санцэвічу выходзіць на лёд. Ён пратрымаўся толькі некалькі хвілін, але наша чацьвёрка выстаяла і не прапусціла. Аднак на трэці перыяд сіл не хапіла (лік гульні 0:3). Мы не вытрымалі фізічна трэці выхад на лёд за дзень (у суперніка было толькі другая гульня). У мінулым годзе наша каманда прайграла той жа Орлі і Ашмянам па 11:0. Яшчэ раней гульні з удзелам прадстаўнікоў Ваўкавыскага раёна спынялі датэрмінова пасля двухзначных лікаў. Таму відавочна, што ў першыню за апошнія гады з’явілася каманда, здольная змагацца на роўных з лепшымі калектывамі вобласці. І ў наступным годзе акрамя Болдака Яўгена (1995 г. н.) мы ўсе маем магчымасць паспрачацца з супернікамі на “Каласке-2013”: Жук Андрэй, Каральчук Аляксандр (К), Краўчук Дзмітрый, Некала Сяргей, Новік Віталь, Санцэвіч Віталь, Севярын Сяргей, Урублеўскі Юрый, Ушчанка Іван, Штоп Аляксей.
Хочацца падзякаваць аўтару сайта, які размесціў наш заклік далучацца на нашай лігі Баклахі. І хай толькі адгукнуўся Сяргей Грушэвіч, былы варатар ваўкавыскай каманды яшчэ тых часоў, калі яны на роўных змагаліся з лідэрамі вобласці, ён дапамог трэніраваць дзяцей (асабліва варатара), ахвяраваў для нас свае шайбу і клюшку. Таму просім размесціць наш яшчэ адзін заклік.
Нас чакае 13-14 сакавіка турнір “Залатая шайба”, у якім могуць прыняць удзел толькі 6 чалавек (астатнія нарадзіліся раней за 1997 г.). Нам вельмі патрэбны дзеці, якія добра валодаць канькамі (нават калі і ролікавымі), маюць павагу да дысцыпліны і жадаюць адчуць сябе сапраўднымі хакеістамі. Лёд зыходзіць, аднак мы можам падказаць шэраг сакрэтаў, пазнаёміць з тактыкай (нам дапамагаюць канадскія матэрыялы з інтэрнета). Калі б яшчэ знайшліся неабыякавыя асобы, якія арганізавалі б нам паездку ў лядовы палац перад турнірам, каб патрэніравацца і навастрыць канькі? На сёння ж мы трымаемся на энтузіязме дзяцей, якія заахвочваюць і самавучку- трэнера. Няўжо каманда па хакею нікому акрамя нас не патрэбна?
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Волковыска
Священника из Волковыска снова осудили - за акцию, которую в августе якобы разрешил мэр
Хотите узнать больше? Как говорят и местные жители, и сам священнослужитель, еще 14 августа к горожанам, собравшимся в центре города, выходил председатель Волковысского
В Волковыске рабочие нашли минометную мину времен Второй мировой войны
Хотите узнать больше? Опасную находку уничтожили военные.
Белорусские «Мальдивы» станут доступными для туристов. Белорусам туда по-прежнему нельзя
Хотите узнать больше? Красносельские карьеры около Волковыска, которые еще называют белорусскими "Мальдивами", откроют для безвизовых туристов, правда, посетить их смогут
В Волковыске в колонии произошел пожар. Пострадали трое заключенных
Хотите узнать больше? До прибытия пожарных из опасной зоны спасли двух мужчин. Третьего пострадавшего нашли спасатели.
«Работы нет, вот и уезжают. Кто на заработки, кто - насовсем». Как живут в самом «стареющем» районе страны
Хотите узнать больше? TUT.BY съездил в "умирающий" регион и посмотрел, как там живут молодые специалисты и собираются ли они здесь оставаться, поговорил с активными
«При виде церквей молится». Милиция ищет осужденного, который сбежал с «химии»
Хотите узнать больше? С "химии" в Волковыске сбежал 34-летний гродненец, осужденный за незаконный сбыт наркотиков. Позняк Святослав Чеславович ушел с территории
В Волковыске пожарные спасли щенка, который был полностью покрыт смолой, и сейчас ищут ему дом
Хотите узнать больше? Обнаружили попавшего в беду малыша на свадьбе. Гости, отмечавшие торжество в столовой, заметили около входа непонятное существо в черной липкой
У 33-летнего жителя Волковыска угрозами забрали квартиру, а его самого вывезли в Россию
Хотите узнать больше? Он решился обратиться в милицию, лишь когда главный обидчик оказался за решеткой по другому делу.
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
11:28, 22.07.2022Водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
12:52, 03.03.2022Водитель категории Е
3 500 бел.руб.
12:52, 03.03.2022Водитель категории С
3 500 бел.руб.
11:51, 02.03.2022Квартира для командированных в ВОЛКОВЫСК...
12 бел.руб.
09:10, 02.03.2022О Волковыске
1899 г. Перасоўная пажарная выстава ў Ваўкавыску
Подробнее Раніцай 5 чэрвеня 1899 г. на пероне ваўкавыскага чыгуначнага вакзала было незвычайна ажыўлена. Тут сабраўся вялікі натоўп людзей, сярод якога выдзяляліся людзі ў металічных касках –
Интересная Беларусь
Нужны ли курсы HR именно вам: не спешите сразу отвечать...
Подробнее Если вы считаете, что проходить обучение профессии менеджера по персоналу стоит только специалистам в области HR, то не торопитесь преждевременно делать выводы.


